◎ Падкру́чча ’топкая балоцістая мясціна, зарослая кустамі’ (Бяльк.). Канфіксальнае ўтварэнне ад круча (гл.), суф. ‑je (‑ja)‑ Параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 234.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)