ЕЛІЗАВЕ́ЦІНСКАЯ ШКЛЯНА́Я МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1844—66 у в. Елізавеціна Клімавіцкага пав. (цяпер у наваколлі в. Мокрае Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.). Выпускала аконнае шкло. У 1866 працавалі 44 чал. Сыравіну набывалі: гліну ў Калужскай і Чарнігаўскай губ., пясок у Смаленскай губ., саламяны попел у Чарнігаўскай губ. Шкло збывалі ў Віцебскую і Магілёўскую губ., Крамянчуг, Харкаў, Палтаву, Мінск і інш.
т. 6, с. 385
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Макры́ззе ’мокрае адзенне, рэчыва’ (Ян.). Да макроцце (гл.). Не выключана ад’ідэацыя лексемы рыззё.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
макро́цце, ‑я, н.
1. Тое, што і макрата.
2. зб. Разм. Пра што‑н. мокрае, набраклае вадой. Цётка Арына як не крыкнула на мяне: — Скідай гэтае макроцце ды на печ! Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаўталі́сце, ‑я, н., зб.
Тое, што і жаўталіст. Трывожна шапацела, падаючы з клёнаў, мокрае жаўталісце. Хадкевіч. Стоячы каля акна і пазіраючы на туманныя палі, на жаўталісце прыдарожных бяроз, Алесь успамінаў родныя пералескі. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаўзну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Абл. Саслізнуць, з’ехаць. Мокрае, ліпкае жэрдзе, краніся яго — скаўзнецца рука. Пташнікаў. Нарэшце, яна, мусіць, не вытрымала, скаўзнулася з лаўкі, адвярнула мокрую хусцінку, і вочы яе загарэліся. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мача́жына ’мокрае месца’ (слуц., Яшк.). З ⁺мача́га, параўн. рус. наўг. моча́га, моча́жка, мочажина. Утворана ад прасл. moča > мача́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мо́кры, ‑ая, ‑ае.
1. Насычаны вільгаццю; сыры; проціл. сухі. Мокры снег. □ Мокрае адзенне і рухацца перашкаджала і ўніз цягнула. Маўр. Ля кастроў гаманілі хлопцы, сохла мокрая вопратка. Брыль. // Пакрыты вільгаццю. На мокрай траве, на лістах алешніку буйнымі кроплямі зіхаціць раса. В. Вольскі. Уважна слухала Агапа чытанне, і слёзы часта рабілі мокрым яе твар. Мурашка. // Потны. З кабінета першага сакратара выляталі па адным чырвоныя і мокрыя ад поту старшыні адсталых калгасаў. Шамякін.
2. Разм. Дажджлівы, сыры (пра надвор’е). Мокрая вясна. □ Нават у мокры год жыта тут слабее бывае. Крапіва. Ноч была мокрая, чорная. Зарэцкі.
•••
Вочы на мокрым месцы гл. вока.
Мокрае месца застанецца гл. месца.
Мокрая курыца гл. курыца.
Мокрая справа гл. справа.
Мокры, хоць выкруці — вельмі мокры.
Як мокрае гарыць — вельмі марудна (рабіць што‑н., робіцца што‑н.).
(Як) мокрая варона гл. варона.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мойкаўшчына ’мокрае месца, гразь (на дарозе)’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Рэгіянальнае (магчыма, аказіянальнае) утварэнне ад ⁺мокраўшчына пад уплывам мойка < мыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маклы́жжа ’мокрае адзенне’ (докш., Сл. ПЗБ), віл. макляддзё (там жа). Роднаснае да (на)‑моклы < мокнуць (гл.). Аб суфіксе ‑ыж гл. Сцяцко (Афікс. наз., 182).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мо́крый мо́кры;
◊
мо́края ку́рица мо́края ку́рыца;
то́лько мо́крое ме́сто оста́нется то́лькі мо́крае ме́сца застане́цца;
глаза́ на мо́кром ме́сте во́чы на мо́крым ме́сцы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)