zaprzątać

незак. займаць, паглынаць;

zaprzątać uwagę — займаць увагу;

zaprzątać głowę — марочыць галаву

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

tumanić

незак. падманваць, ашукваць; пускаць пыл у вочы; марочыць (тлуміць; дурыць) галаву

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Перама́рчыць ’выдаткаваць без разліку’, ’замучыць, давесці да згубы; сапсаваць’ (Ян.), pieramarczyć (hroszy) ’схаваць, перахаваць (каб не маглі знайсці)’ (Арх. Федар.). З польск. дыял. przemarcyć ’выменяць на што-небудзь’, якое з ням. markten ’таргавацца’, ’гандляваць’ (Варш. сл., 5), або да маро́чыць ’дурыць, абманваць’, гл. маро́ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кні́біцьмарочыць, дакучаць, назаляць’ (Нас.). Ці не звязана з укр. гнобити, гонобити ’прыгнятаць, піснуць’. Гл. ЕСУМ, 1, 539. Лаўчутэ (Балтизмы, 68) лічыць кнібіць балтызмам. Яна спасылаецца на Вяржбоўскага, які звязваў беларускае слова з літ. кпу́Ьсіоіі ’шчыпаць, церабіць’, а таксама літ. knibinti, knibinėti ’валтузіцца, кешкацца’, лат. kniebt, knipet ’шчыпаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zawracać

незак.

1. паварочваць; вяртаць;

zawracać kogo z drogi — вяртаць каго з дарогі;

2. вяртацца;

zawracać głowę перан. марочыць (дурыць) галаву

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тма ’цемра, змрок, туман; мноства, безліч’ (Нас.), ст.-бел. тма ’цемра’, ’мноства, процьма’ (XV ст., КГС), сюды ж тмець (тмѣць) ’цямнець’, тміцьмарочыць’: не тми моей головы (Нас.), тму́шчы (тму́щий) ’шматлікі’: тмущее стадо погнали воловъ (там жа). Параўн. укр. дыял. тма ’цемра’, тми́ти ’зацямняць, рабіць цёмным’, чэш. tma ’цемра; 10 тысяч’, славац. tma ’цемра’, палаб. tåma ’тс’, славац. tema ’цемень; мноства’, tmina, tma ’цемра’, серб.-харв. та́ма ’мгла, цемра; мноства’, tmȁ ’тс’, балг. тъма́ ’тс’, макед. тмурен ’пахмурны; хмурны’, ст.-слав. тъма ’мноства, процьма’. Гл. цьма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́марач1 ’слабасць’ (Касп.). Відаць, нельга аддзяляць ад гродз. на́марач ’дурман, одум’ (гл.), утворанага ад маро́чыць, маро́ка; не- можа мець узмацняльны характар, параўн. рус. неу́валень ’цяльпук’ паралельнае да у́валень ’тс’ (СРНГ), або з’явілася пад уплывам сіноніма не́мач.

Не́марач2 ’бездань’ (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад мо́рак ’змрок’ (гл.), параўн. палеск. морочне ’нізкае, топкае балота’ (морочне болото, гл. Талстой, Геогр., 187: «Морочне болото следует, вероятно, этимологизировать как ’мрачное, темное болото’. Наименование болота по признаку цвета — довольно распространенное явление в славянской географической терминологии»), з іншай ступенню вакалізму немярэч, не́мярэча (гл.) з не-, якое мае ўзмацняльны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патлу́міць1 ’пабалакаць, пагаварыць’ (Нас.). Да тлу́міць ’празмерна дакучаць гаворкай, шумам’, ’марочыць, задурваць галаву’, тлу́мны ’шумны, гаманлівы’, тлум ’шум, гоман’ (Шамякін), якія да польск. tłumić, tłumny, tłum < прасл. tъlp‑m (Брукнер, 572), роднаснага да польск. tłopić < прасл. tъlpa/tьlpa > бел. на‑тоўп. Семантычны пераход ’натоўп’ > ’шум, гоман’, як у гоман (прасл. gomonъ < гоц. gaman ’натоўп’) (Мартынаў, вусн. паведамл.).

Патлуміць2, ‑цца ’падавіцца (у праклёнах)’ (Шат.). Укр. потлуми́ти ’заглушыць, задавіць’, ’пабіць’, ’знішчыць’. Да тлу́міць (гл.). Запазычаны з польск. tłumić (чэш. tlumiti з польск.). Польск. і славац. tlmiť з прасл. tъlmiti, роднаснага да літ. stel̃bti ’заглушаць ценем (аб раслінах)’, stil̃bti ’слабець, гінуць ад заглушэння’, якое адпавядала б літ. фактытыву *stilbinti ’рабіць, каб што-небудзь слабела’ (Махэк₂, 646).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумаро́к ’памяшанне, вар’яцтва’ (Янк. 1, Янк. 3.), су́марак ’змрок’ (Станк.), ’замарачэнне’ (Юрч. Вытв.), сума́рак ’шэрая гадзіна, змярканне’ (асіп., Буз.), суморо́ка, су́мрак, су́мракі, сумро́к ’тс’ (ЛА, 2), сюды ж сумаро́кі, сумаро́каваты ’суровы з выгляду, строгі, маламоўны’ (чырв., З нар. сл.). Укр. дыял. су́морок, рус. дыял. су́марак ’змярканне’, стараж.-рус. суморокъ ’тс’, ц.-слав. сѫмракъ, чэш. soumrak, славац. súmrak, серб.-харв. су̏мра̑к, славен. sọ́mrák ’тс’, балг. су́мрак ’змярканне’, макед. самрак ’тс’. Прасл. *sǫmorkъ, ад *sǫ‑ і *morkъ (гл. морак) (Фасмер, 3, 802). Борысь (Prefiks., 97) лічыць дэвербатывам ад *sъ‑mŕ̥k‑nǫti з тым самым коранем. Сюды ж сумро́к ’змрок’ (пух., ЖНС), відаць, з рэдукцыяй галоснага ў другім складзе або ўтварэнне з прыст. су- і *мрок < польск. mrok ’морак’, параўн. змрок (гл.). Формы су́мрак, су́мракі — запазычанне з рус. сумрак або з царк.-славянскай. Да семантыкі параўн. марочыць, марока (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлумі́цьмарочыць, дакучаць’ (ТСБМ), ’збіваць з толку, задурваць, блытаць’ (Нас.), ’прыгнятаць’ (Ласт.), ’турбаваць’ (чэрв., ЛА, 3), ’заблытваць, збіваць з панталыку’ (Байк. і Некр.), ’ачмураць шумам’ (Касп.), ’псаваць, таптаць (пасевы); жартаваць, гаварыць абы-што’ (Нас.), ’дурыць’ (пух., Жд. 2; бялын., Янк. Мат.), ’несці лухту’ (Шымк. Собр.), тлумы́ты ’стрымліваць, затрымліваць’ (драг., Ск. нар. мовы), ст.-бел. тлуми́ти ’ўціхамірваць’, ’стрымліваць’ (1574 г., КГС), сюды ж тлумі́цца ’страчваць увагу, блытацца’ (Нас.), ’туліцца, жыць у цеснаце’, ’дурэць’, ’прадаваць, рабіць доўга’ (Мат. Гом.), тлуми́тис ’таўчыся’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), тл́умны ’нястрыманы, шумны, неспакойны’ (ТСБМ), ’сварлівы, бесталковы’ (Байк. і Некр.). Параўн. укр. тлу́ми́ти ’знішчаць, нявечыць; заглушаць; біць, лупцаваць’, польск. tlumić ’прыглушаць, глушыць, прыгнятаць (пра агонь), стрымліваць; таўчыся, біцца’, ст.-польск. tlomić ’тс’, чэш. tlumit ’прыглушаць, стрымліваць, змякчаць’, славац. tlmiť ’тс’. З польск. tlumić ’прыглушаць, стрымліваць’ (Борысь, 635; Брукнер, 572; Махэк₂, 646; Куркіна, Этимология 1983, 24–26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)