маладзіко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да маладзіка. Маладзіковая квадра. □ Кожны месяц пастае маладзік перад нядзеляю, — маладзіковай празываецца тая нядзеля. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ветачок, ветак ’маладзік’ (гродз., вілен., Нас.). Дэмінутыў ад ве́тах (гл.), які прыводзіць да семантычных зрухаў: ’месяц на зыходзе’ → ’маладзік’. Народная этымалогія памылкова звязвае гэта слова з ветка ’галінка’; тое ж і ў Нас., які ўзводзіць яго да вѣтвъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Младзянковы ’маладзіковы’ (ашм., Сл. ПЗБ). З польск. młodziankowy < młodzikowy < młodzik ’маладзік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«САС»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 300 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Даніловічы, Скольскія, Сялецкія, Урускія, Шапціцкія. Асн. варыянт герба мае ў блакітным полі залаты маладзік рагамі ўгору, над ім паміж дзвюма 6-канцовымі залатымі зоркамі сярэбраная страла ўгору. Клейнод — над прылбіцай з каронай паўлінавыя пёры, прабітыя стралой. Існуюць варыянты герба з 3 зоркамі над маладзіком, з чырв. полем і стралой уніз і інш. Вядомы з сярэдзіны 15 ст.
т. 14, с. 189
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМЕ́ЙСКІЯ ГУ́ЛЬНІ,
спаборніцтвы, якія адбываліся ў Стараж. Грэцыі ў Немейскай даліне (у Аргалідзе, Пелапанес) каля храма Зеўса. Паводле падання засн. Адрастам, які ўзначаліў паход семярых супраць г. Фівы, ці Гераклам. Вядомы з 573 да н.э. Праходзілі адзін раз у 2 гады ў маладзік чэрвеня. У праграму гульняў уваходзілі спарт. і муз. спаборніцтвы. Арганізатарамі Н.г. былі жыхары г. Клеон, з 460 да н.э. — г. Аргас. Пераможцы ўзнагароджваліся вянкамі з аліўкавых галін, пазней — з сельдэрэю. Н.г. спыніліся ў 4 ст. н.э. пасля ўсталявання хрысціянства.
т. 11, с. 282
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАРЫБУ́Т»,
прыватнаўласніцкі герб у ВКЛ, якім карысталіся князі Збаражскія, Вішнявецкія, Парэцкія, Варанецкія і некат. шляхецкія роды. У блакітным полі выява сярэбранага крыжа з перакрэсленымі канцамі, замест ніжняга канца — залаты маладзік рагамі ўніз і 6-прамянёвая зорка; клейнод шляхецкага варыянта герба — над прылбіцай з каронай тры страусавыя пёры. Існуюць варыянты герба. Апошні варыянт замацаваўся ў 17 ст. як герб «К.» (ад імя кн. Карыбута, якога Вішнявецкія лічылі сваім родапачынальнікам). У час знаходжання на троне Рэчы Паспалітай Міхала Вішнявецкага [1669—73] герб «К.» ужываўся ў дзярж. сімволіцы як элемент на вял. і малой пячатках ВКЛ.
т. 8, с. 114
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
празыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Насіць імя, назву, прозвішча; звацца. [Стрыбульскі:] — Дзейнічае тут партызанскі атрад. Празываецца «Дзед з барадою». Мележ. Кожны месяц настае маладзік перад нядзеляю, — маладзіковай празываецца тая нядзеля. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
księżyc
м. месяц;
księżyc w pełni — поўня;
księżyc na nowiu — маладзік;
nów ~a — маладзік; першая квадра;
przy świetle ~a — пры святле месяца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЯЎСЕ́ЕВА Святлана Георгіеўна (н. 4.9.1932, Ташкент),
бел. паэтэса, перакладчыца. Скончыла Ташкенцкі пед. ін-т (1957), Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1962). З 1962 жыве ў Мінску. Друкуецца з 1953. Піша на рус. мове. У паэт. зб-ках «Жанчына пад яблыняй» (1962), «Маладзік» (1965), «Клічу!» (1974), «Еўразія» (1979), «Апошняе развітанне» (1983) і інш. неспакой за жыццё на свеце, станаўленне чалавека як асобы, злітнасць з прыродай. Перакладае на рус. мову творы Я.Коласа, Я.Купалы, М.Танка, А.Вярцінскага, Н.Тулупавай і інш. Асобныя вершы Я. пакладзены на музыку.
Тв.:
Женщина под яблоней: Избр. Мн., 1982;
Ищу человека: Стихи, поэмы. Мн., 1988.
т. 18, кн. 1, с. 318
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
crescent [ˈkresnt] n.
1. маладзі́к або́ ве́тах (першая або апошняя чвэрць месяца)
2. то́е, што ма́е фо́рму паўме́сяца
3. the Crescent паўме́сяц (сімвал мусульманства)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)