лахманы́, ‑оў; адз. лахман, ‑а, м.

Разм.

1. Старое, паношанае або падранае адзенне; лахмоцце. Жабрачыя лахманы. □ [Саша] адразу ж залезла з дачкой на печ, загарадзілася рознымі лахманамі, каб не было відаць. Шамякін. Дзіравыя лахманы ледзь прыкрываюць худыя целы. Лынькоў.

2. Кавалкі, абрыўкі адзення, матэрыі. Полы кажушка канчаліся .. абтрэпанымі лахманамі, якія пры хадзе і пры ветры рабілі вельмі смешныя рухі. Колас. Вопратка на .. [палонных] была парванай, звісала лахманамі. М. Ткачоў. / Пра шматкі, абрыўкі дыму, туману, хмар і пад. Трубы густа дымілі, і брудныя лахманы дыму паўзлі па блакіце неба. Гамолка. Землі дрыжаць, лахманамі хмары падаюць глуха за небасхіл. Русецкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тряпьё ср., собир.

1. ану́чы, род. ану́ч, ед. ану́ча, -чы ж., рыззё, род. рыззя́ ср., мн. нет;

2. (изношенные вещи) рызманы́, -но́ў, ед. рызма́н, -на́ м.; лахманы́, -но́ў, ед. лахма́н, -на́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лах1, ла́ха, ла́хі, ла́хэлахман, рызман’ (Сіг.), ’старое, паношанае адзенне’ (ТСБМ), ’адзенне, якое насіць больш нельга’ (навагр., Нар. лекс.), ’шматы, транты’ (КЭС, лаг.), ’шмаццё, барахло’ (Нар. словатв.), іўеў. ’рызман’, арш. ’адзежына’, брасл. ’бялізна’, гродз. ’шматок’, (Сл. паўн.-зах.), у выразе: лахі пад пахі ’хутка пайсці’, ’вельмі паспешліва ўцячы’ (Лінгв. зб., Янк. БФ., Янк. БП). Укр. лах, лаха, лахи ’рызман’, ’адзенне ўвогуле’, рус. ёнаўск. (ЛітССР), прэйл. (ЛатвССР) лахи ’рэчы’, ’манаткі’, польск. łach, łacha ’адзенне’, ’вясельны ўбор’, ’чалавек, які носіць такое адзенне’, ’бадзяга’, чэш. lach, lachy, славац. lachy. Паводле Слаўскага (4, 403), — гэта паўн.-прасл. lachълахман, ануча’, роднаснае да ст.-грэч. λακίς ’тс’ (< λακίξω ’дзяру’), лац. lacer ’парваны’, lacīnia ’акравак’, ’адзенне’, літ. lãkatas ’абрэзак’, ’акравак, анучка’, lakataĩ ’лахі’, лат. lakats ’хустка’. І.‑е. *lak‑so‑ (< *lek‑/*lǝk ’раздзіраць’). Агляд этымалагічнай літаратуры там жа.

Лах!2 — пра беганіну (мсц., ісл., Нар. лекс.). Да літ. làg, якое перадае імкненне, рух, бег. Параўн. таксама лахаць1.

Лах!3 — пра моцны ўдар па корпусу (полац., Нар. лекс.). Магчыма, гэта кантамінацыя гукапераймальных выклічнікаў лясь! і бах!

Лах!4 — пра балбатню (мсцісл., Нар. лекс.). Другаснае аддзеяслоўнае ўтварэнне ад лахаць (гл.), як мах! < махаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абдры́паны ’абарваны’ (КТС, БРС), абдрыпаць, абдрыпацца, укр. обдрипаний ’тс’, чэш. dřipati ’рваць’, dřipлахман’, в.-луж. dripać ’разрываць’, балг. дрипи ’лахманы’, дрипав ’абарваны’, макед. дрипа, дрипав ’тс’, серб.-харв. дри̏паты ’рваць’, славен. dripati ’тс’. Арэал распаўсюджання сведчыць аб праславянскім характары гэтага слова. Параўн. літ. apdrìbti ’ападаць, абвісаць (аб плацці)’, drìbti ’падаць камякамі, жмутамі’, гоц. dreiban ’гнаць, біць’ і інш. Супастаўленне балтыйскіх і германскіх форм гл. у Шпэхта KZ, 68, 41. Гл. таксама Махэк₂, 131, у якога няма беларускіх і ўкраінскіх паралеляў; ён лічыць паходжанне гэтых слоў няясным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́бы толькі мн. л., экспр. ’добрае, святочнае адзенне’ (драг., З нар. сл.), параўн. ст.-бел. роубие альбо хоусты (XV ст., Карскі 2–3, 23). Рус. руб, ру́ба ’грубае адзенне, лахманы’, н.-луж. rub ’адзенне, саван’, серб.-харв. ру̏ба ’адзенне’, балг. ру́ба ’тс’. Усходне- і заходнеславянскія словы традыцыйна ўзводзяць да прасл. *rǫbъ, rǫbiti (Фасмер, 3, 510; Чарных, 2, 125), гл. руб. Балгарскае слова лічаць запазычаннем праз тур. ruba ’адзенне’ з іт. roba ’тс’, якое са ст.-в.-ням. і ст.-н.-ням. roub ’здабыча’, ням. Raub ’грабеж’. Адтуль жа і серб.-харв. ру̏ба ’адзенне’, рум. rubăлахман’, алб. rub ’ручнік’ (БЕР, 6, 331–332).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обно́ски мн., разг.

1. (изношенная одежда) абно́скі, -каў, ед. абно́сак, -ска м., недано́скі, -каў, ед. недано́сак, -ска м., лахманы́, -но́ў, ед. лахма́н, -на́ м.;

2. (изношенная обувь) ато́пкі, -каў, ед. ато́пак, -пка м., недато́пкі, -каў, ед. недато́пак, -пка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рвань ж.

1. разг. (об одежде) лахманы́, -но́ў, ед. лахма́н, -на́ м., рызманы́, -но́ў, ед. рызма́н, -на́ м.;

2. прост. (о бедных, неимущих людях) гало́та, -ты ж.; абадра́нцы, -цаў мн., ед. абадра́нец, -нца м., абадра́нка, -кі ж.;

3. спец. рвань, род. рва́ні ж., зры́ўкі, -каў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГЕРМАНІ́СТЫКА,

1) комплекс навук, што вывучаюць мову, літаратуру, гісторыю, матэрыяльную і духоўную культуру германамоўных народаў.

2) Частка мовазнаўства, якая даследуе германскія мовы.

3) Абагульняльная назва комплексу гісторыка-філал. навук пра Германію і ням. мову.

Як галіна ведаў германістыка пачала складвацца ў 17 ст. на этапе фарміравання нацый у Еўропе, што выклікала цікавасць да гісторыі і культуры, фальклору, мовы і л-ры германскіх народаў. Барацьба за выкладанне ў школах і ун-тах не на лац., а на роднай мове абумовіла з’яўленне ў 15—17 ст. шматлікіх граматык асобных герм. моў, а таксама абудзіла цікавасць да збірання стараж. рукапісаў. Першым філолагам-германістам быў галандзец Ф.​Юніус. Заснавальнікі навук. германістыкі — Р.К.Раск (у працы пра ісландскую мову ўпершыню даказаў агульнасць герм. моў і ўстанавіў іх гукавое падабенства з інш. індаеўрап. мовамі) і Я.​Грым (гл. ў арт. пра братоў Грым), аўтар першай параўнальнай граматыкі герм. моў. Выданнем стараж. тэкстаў займаўся ням. філолаг К.​Лахман. Якасна новы ўзровень германістыкі прыпадае на 1870—80-я г. на эпоху младаграматызму, калі даследчыкі германістыкі засяродзіліся на вывучэнні жывых герм. моў і дыялектаў, а таксама на рэканструкцыі герм. мовы-асновы (прамовы). У гэты час быў назапашаны вял. фактычны матэрыял. У наш час германістыка ахоплівае шырокае кола пытанняў: гіст. шляхі германцаў, фактары і рэгіёны іх міграцыі і аселасці, кірункі паліт. і культ. развіцця, спрадвечныя вераванні і рэліг. традыцыі, асаблівасці фарміравання нац. моў і іх дыялектаў, фалькл. і паэт. крыніцы, што даюць звесткі аб германцах і інш., а таксама кірункі разыходжання народаў і моў у новы і навейшы час, тэндэнцыі, якія вызначаюць іх сучаснае існаванне, агульную тыпалогію і спецыфіку кожнай мовы, л-ры і культуры ўвогуле. Цэнтрам сусв. германістыкі стала Нямецкая бібліятэка ў Лейпцыгу (засн. у 1912).

На Беларусі склаліся свае традыцыі вывучэння германістыкі ў яе культ.-гіст. аспектах. У 1920-я г. цэнтрам германістыкі стаў БДУ. Плённы ўклад у германістыку зрабілі У.​М.​Перцаў, У.​І.​Пічэта, Е.​І.​Рыўлін, Я.​Фейгельсон, М.​А.​Канаплін, С.​Я.​Вальфсон, У.​Герчыкаў, А.​Самахвалаў і інш. Пасля Вял. Айч. вайны распрацоўка пытанняў гіст. германістыкі звязана з імёнамі Л.​М.​Шнеерсона, Г.​М.​Трухнова, Д.​С.​Клімоўскага, Г.​А.​Космача, В.​А.​Космача, П.​А.​Шупляка, М.​Г.​Елісеева і інш. Упершыню праблематыка філал. даследаванняў па германістыцы была акрэслена ў арт. Т.​С.​Глушак «Стан германскага мовазнаўства на Беларусі» (1972). Праблемы германістыкі распрацоўваюць філолагі-германісты П.​І.​Копанеў, Г.​А.​Мятлюк, Ю.​Г.​Панкрац, Г.​П.​Кліменка, Дз.​Г.​Багушэвіч, а таксама А.​М.​Гарлатаў, Е.​В.​Зарыцкая, А.​А.​Мірскі, Е.​В.​Каранеўская, Т.​В.​Паплаўская, А.​П.​Дзеўкіна, І.​І.​Токарава, Л.​М.​Ляшчова і інш. Цэнтрамі германістычных даследаванняў у Беларусі сталі Мінскі лінгвістычны ун-т, Ін-т гісторыі Нац. АН Беларусі, пытанні германістыкі вывучаюцца ў БДУ, Гродзенскім і Гомельскім ун-тах, у інш. ВНУ краіны.

Т.​С.​Глушак.

т. 5, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Луска́, лузка́, лусга́, луцка́ ’слаістае покрыва чаго-небудзь’, ’луска рыб і гадаў’, ’перхаць, лускавіны на скуры жывёлы’, ’смецце ў збожжы’, ’высеўкі’, ’лупіна, вонкавая абалонка плода, стручка’, ’шалупайка ад яйка’, ’луска цыбулі’ (Нас., Гарэц., Бес., Мядзв., Шат., Касп., Мат. Гом., Бяльк., Вешт., ТСБМ, ТС, Растарг., Янк. 1, Сл. ПЗБ; Д.-З., Пін.; барыс., Шн. 3; КЭС, лаг.). Укр. луска́, лемк. лу́ски ’стручок’; рус. луска́, ст.-рус. луска ’луска’; польск. łuska, в.-луж. łuska, чэш. luska, мар. łuska, славен. lȗska, серб.-харв. лу̏ска, лјȕska, ст.-балг. луска. Прасл. luska ’знешняе покрыва пладоў, насення, яек, рыб, гадаў’. Да і.-е. *leu‑sk‑ (і.-е. адпаведнікі: лат. laûska ’асколак, чарапок, трэска, нешта зламанае, патоўчанае’, laûskas ’перхаць’, ’шалупінне’, літ. luskàлахман’, lusnà ’лупіна, луска’ (Слаўскі, 5, 348–352), а таксама, відаць, асец. lyskʼ, liskʼæ ’гніда’ (Абаеў, 2, 56). Параўн. лузга́ і луза́ць (гл.). Сюды ж лу́сачка, лускаві́нне ’асобная пласцінка лускі’, лускава́ты ’пакрыты луской’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́нты ’лахманы, старая падраная адзежа, бялізна’, ’хлам, старызна’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Юрч. Сін., Варл.; малар., ЖНС; люб., Нар. ск.; гродз., касцюк., ЛА, 5; Мат. Маг. 2), ’анучы (іран. жаночыя ўборы)’ (Нар. Гом.), тра́нце ’рыззё’ (Мат. Гом.), тра́нцё ’рызманы’ (Нік., Оч., Шн. 3), тра́нцы ’старое, парванае адзенне, рыззё, лахманы’ (пух., З нар. сл.; Сержп. Грам.), транці́на ’рызман’ (Юрч. Вытв.), тра́ньціна ’адзежына’ (мёрск., Нар. сл.), тра́ньте ’рыззё’ (драг., Нар. лекс.), тра́нды ’тс’ (вільн., Сл. ПЗБ), трэ́нты ’транты’ (Скарбы; дзятл., Сл. ПЗБ), адсюль, відаць, выабстрагаваная форма адз. л. трант ’паношаная, дрэнная вопратка’ (капыл., Нар. словатв.), ’тс’, ’незнаёмы, нікчэмны чалавек’ (лей., Жыв. НС). Параўн. укр. дыял. тра́нти ’анучы, рыззё’, адз. л. трант; серб.-харв. дыял. тра́нци, трањци ’парванае адзенне або абутак’, адз. л. тра́њак. Беларуска-сербская ізалекса, што ўзыходзіць да *tertі ’церці’, параўн. тра́нне ’рыззё’ (Юрч. Сін.), серб. тра̏њав ’штосьці з адзежы ці абутку, зусім зношанае і падранае’ (Элезавіч, 2, 333), сінанімічнае тра̏ља ’тс’, тра̏њав ’парваны’ (падрабязней пра паходжанне і распаўсюджанне сербскіх слоў гл. Івіч, Галип., 147; а таксама Скок, 3, 490, які збліжае гэтыя словы з trȁlje ’кошык’, тра̏ња ’насілкі для гною’). Этымалагічна блізкія рус. труньё ’рыззё, старызна’, трун ’анучы’, ’абарванец’, для якіх Фасмер (4, 109) дапускае сувязь з трух, тереть. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 621, дзе мяркуецца тое ж паходжанне для ўкраінскіх слоў, побач з магчымасцю фанетычнай змены дрантлахман; рызман’ (ад драты ’драць, рваць’), што, відаць, уяўляе паралельнае ўтварэнне, гл. серб. драњци ’рыззё, лахманы’. У сувязі з названым малаверагодна вывядзенне з літ. trántas ’адкіды, паношанае адзенне’, якое звязваюць з літ. trem̃ti ’выгнаць’, ’стаптаць, знасіць’, trendė́ti ’псавацца, пакрывацца плесняю’ (Смулкова, Балта-слав. иссл., 1980, 209), што, зрэшты, магло паўплываць на варыянты транды, трэнты. Гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 85. Параўн. трамця, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)