*Мылізы́нка, міёр., ушац. мьлізынка ’выпеставаная асоба’, ’ласы, пераборлівы ў ядзе чалавек’ (З нар. сл., Нар. сл.; Бяльк.). Чэш. mlstiy ’пераборлівы ў ежы’, ’сладастрасны’, mlsėta ’ласунак’, ’смачны кавалак’, дзеяслоў mlsati, ст.-чэш. mlsoti, mlsiti, mis ’ласы’. Прасл. mblsati, якое (паводле Махкаг, 369) з’яўляецца s-інтэнсівам, роднасным да літ. smiliauti, smilinetiласавацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

schmusen

1.

vi сма́чна е́сці, дагаджа́ць стра́ўніку

2.

vt е́сці (што-н.) з асало́дай; ла́савацца (чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Лагі́за ’гультай, абібок, прайдзісвет’, ’няскладны, непаваротлівы чалавек, жанчына’ (Некр., Шат., КЭС), ц.-палес. локіза ’неахайная, дрэнна апранутая жанчына’ (ТС), укр. лаки́за, лаки́зка (грэбл.) ’лёкай’. Запазычана з літ. lokỹs ’мядзведзь’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 17). Тое ж і антрапонімы Локіс, Лакіза, Лагеза (Бірыла, Бел. антр., 2). Сюды ж і рус. раз. лаги́за ’ласун’, лаги́зи́тьласавацца’, ’смачна, салодка піць і есці’. Гл. таксама лакі́за.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабжэ́нне ’цалаванне’ (Нас.), ст.-бел. лобызати (XVII ст.), ст.-слав. лобъзати, лобызати ’любіць, адносіцца па-сяброўску, цалаваць’ (параўн. яшчэ рус. лабзить ’падлізвацца, ліслівіць’, лсібза ’ліслівец’, укр. лабза, лабзюк ’жабрак’, чэш. labužitiласавацца’), якое з’яўляецца роднасным да лац. lambd, -ere ’лізаць’, ст.-в.-ням. laffen ’тс’ < і.-е. */ßb- (*labh/ lap(h) ’сёрбаць, хлябтаць’, ст.-англ. lapian ’піць, хлябтаць’ (Бернекер, 1, 726: Мее, MSL, 16, 242; Фасмер, 2, 508). Апаматапеічнае (Скок, 2, 312). Суф. ‑ъг‑/‑yz‑ мае экспрэсіўпы характар (Махэк₂, 316), што выклікала шырыню семантыкі. На беларускай тэрыторыі адбыўся пераход з > ж (гл. Кар скі, 1, 358).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́шчыць1 ’песціць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’прылашчваць, рабіць ласкавым, пяшчотным’ (Нас., Касп.), ’гладзіць жывёлу, забаўляцца з ёю’ (КЭС, лаг.), лашчыцца ’выяўляць ласку да каго-небудзь’, ’паддобрывацца, падлізвацца’ (ТСБМ, Янк. 1, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп., Шат., Яруш., КЭС, лаг.) ’мілавацца, галубіцца’ (Сл. паўн.-зах.), ла́шчыньня ’пялегаванне’ (Юрч. Вытв.). Укр. лащити, лащитися і ластитися, рус. беламор. лащить ’улашчваць’, смал. ’лашчыць’, валаг., беламор., пск., цвяр., смал. лащиться ’лашчыцца’, польск. łaszczyć się ’гнацца за чым-небудзь’, ’квапіцца’, ’лашчыцца’. Паўн.-слав. laščiti/laščiti sę ’лашчыцца’, ’ласавацца’. Утворана ад laska > ласка (гл.).

Ла́шчыць2, ла́шчыты ’прапітваць аснову шліхтой (Уладз.), ла́шчэння, лашчэ́нне ’насычэнне пражы растворам клейкай вадкасці, каб ніткі былі мацнейшыя і больш гладкія пры тканні’ (Уладз., Сцяшк., Інстр. 2). Запазычана з рус. лощить ’выгладжваць’. Зах.-палес. ла́шчыти мае націск на ла‑, відаць, пад уплывам ла́шчыць1 (рабіць паверхню гладкай, «ласкавай»).

Лашчы́ць ’вашчыць’ (паст., ганц., Сл. паўн.-зах.). З вашчыць < воск (гл.) пад уплывам лексемы ла́шчыць2, рус. лощить.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лоск1 ’бляск’, ’лак, глянец’ (Нас.), ’тс’, ’бездакорны выгляд’ (лельч., Нар. лекс.). Укр. лоск, рус. лоск, польск. lsnąć, lskać, łysk ’маланка’, ’бляск’, каш. łəsk ’пярун’, чэш., славац. lesk, славен. lèsk ’бляск’, серб.-харв. ла̏скат ’маланка’, макед. ласка, балг. лъ̀скам, лъщя ’блішчэць, ззяць’, ст.-слав. лъщати сѧ. Прасл. lъskъ, lъskati, Iъsknǫti або lьskъ, lьskati, lьsknǫti (Бернекер, 1, 750; Фасмер, 2, 521; Махэк₂, 327; Слаўскі, 5, 419; Скок, 2, 272 БЕР З, 559–560). Да і.-е. luk (sk). Сюды ж ласкованы (аб паперы), ласкава́ць ’наводзіць бляск, чысціню’, ласава́цца ’блішчэць, ільсніцца’, ’пералівацца (аб жыце)’ (Нас.), лоска ’гладка, глянцавіта’ (Бяльк.).

Лоск2 ’рад’, лоскам ляжаць ’упокат’ (Нас., Ян.; слуц., БНТ, Лег. і пад., 460), лоскым ’тс’ (Бяльк.). Укр. у лоск (лягла́ пшани́ця), лоском лягло, рус. пск., смал., кур., брат, варонеж. лоском, в лоск ’тс’, сіб. лоск ’воднае люстэрка’, уладз. ло́скоть ’роўнае месца сярод узгоркаў’. Да лоск1 (гл.). Развіццё семантыкі: ’у рад’ > ’роўна, гладка’. Сюды ж усх.-маг. лоскытым ’упокат’ (Бяльк.), якое з’яўляецца змяшэннем з лоскат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́сы, ласый ’ахвочы да ласункаў’ (Нас., Яруш., ТСБМ, КЭС, лаг., Сл. паўн.-зах., Растарг.), ’прагны’ (Бес., Бяльк., Шат.), ’смачны, прынадны’ (ТСБМ, Янк. БП, Нік. Очерки). Укр. ласий, рус. ласый, польск. łasy ’тс’. Паўн.-слав. lasъ ’прагны, ласы’ — роднаснае з прасл. las‑ka, lasiti sę (Слаўскі, 5, 30–31). Бернекер (1, 692), Бартоламе (IF, 3, 195), Мее₄ (342), Траўтман (150), Покарны (654), Махэк₂ (321), Фасмер (2, 464) збліжаюць прасл. lasъ са ст.-інд. láṣati ’жадае’, abhi‑lāṣas ’жаданне’, ст.-грэч. λιλαίομαι ’жадаю’, λαστη πόρνη ’насмешка’, лац. lascivus ’гарэза’, гоц. lustus, ст.-в.-ням. lust ’радасць’. Сюды ж ла́саваць ’парушаць недазволенае з ласункаў’ (Нас., Гарэц.), ’частаваць ласункамі’, ла́савацца, ла́соваті ’атрымліваць асалоду’ (ТС), ласейшы ’смачнейшы’ (Сл. паўн.-зах.), ласун, ласонік, ласік, ласько, ласунчык ’той, хто любіць паласавацца’ (ТС, Гарэц., Нас., Яруш., Клім., Бяльк., Касп., Шат., Мат. Гом., КЭС, лаг.), ласоўка, ла́саўка, ласуння, ласоха, ласу́ха ’ласуха’ (Бяльк., ТС, Яруш., Касп., Нас.; віл., паст., драг., Сл. паўн.-зах., З нар. сл., Шат., КЭС, лаг.), ласунак, ласункі (ТСБМ; пух., Сл. паўн.-зах.), ласонікі (КЭС, лаг.) светлаг. ла́саўка (Мат. Гом.), ласікі (Нас.), ла́саўства ’ласунак’ (Касп.), ’ласая ежа’, ’прысмакі’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сне́даць ‘есці раніцай’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Касп., Шат., Растарг., Бяльк., Сержп., Ласт., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. сні́дати ‘снедаць’, рус. зах., паўд. снеда́ть, сне́довать ‘снедаць, закусваць, перахватваць’, ст. польск. śniadać, в.-луж. snědać, н.-луж. snidaś, чэш. snídat ‘тс’, серб.-харв. snijedati ‘з’ядаць усё’, славен. snédati ‘з’ядаць, згрызаць, апусташаць, ласавацца’, ст.-слав. сънѣдати ‘спажываць’. Прасл. *sъnědati — дэрыват ад ітэратыва *ědati < *ěmъ, *ěsti ‘ем, есці’, пры *sъněsti ‘з’есці’. Гл. Фасмер, 3, 697; Махэк₂, 228; Шустар-Шэўц, 1327; Трубачоў, Проспект, 83. Традыцыйна маецца на ўвазе прэфікс *sъn‑ (гл., напрыклад, Карскі 1, 324), аднак Шустар-Шэўц (Этимология–1988–1990, 95) бачыць тут прыстаўку *sъ‑ і ўстаўны ‑n‑. Аддзеяслоўны дэрыват сне́данне ‘яда раніцай’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Гарэц., Касп., Шат., Растарг., Сл. ПЗБ), сне́данье ‘тс’ (ТС), сняда́нне ‘тс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, Варл.), як і ўкр. сніданне, польск. śniadanie, в.-луж. snědanie, н.-луж. snidańe, чэш. snídaně, разглядаецца як паўночнаславянская інавацыя; гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 90 і наст. Сюды ж сняда́нка ‘дзяўчына, якая праводзіць нявесту ў дом жаніха’ (Касп.), параўн. лун. сьне́дальніцы толькі мн. ‘сваячкі маладой, якія прыязджаюць да маладых раніцай пасля шлюбнай ночы’, укр. ров. сні́далніцы ‘тс’ (Гура, С і БФ, 1995, 322), укр. сні́дальниця ‘якая снедае (у прыватнасці, у вясельным абрадзе)’, гл. ЕСУМ, 5, 335.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

есці, з'ядаць, карміцца, жывіцца, харчавацца, спажываць, сталавацца, закусваць, перакусваць / што-небудзь смачнае: ласавацца / пра жывёлу: жыраваць, жыравацца; сілкавацца, падсілкоўвацца, падмацоўвацца (разм.) / вадкую яду: хлыстаць (разм.); гамаць (дзіц.); жэрці, жраць, зжыраць (груб.); уплятаць, аплятаць, упісваць, умінаць, церабіць, малаціць, пытляваць (перан.) □ браць у рот

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)