ЯЦЫ́НА Пётр Пятровіч (6.1.1906, г. Магілёў — 24.8.1964),
бел. і расійскі скульптар. Вучыўся ў студыі Усерасійскага каап.т-ва «Мастак» (1933—36). У 1928—32 піяніст Магілёўскага гар.т-ра, у 1936—38 кіраўнік скульптурнага камбіната ў г.Курск (Расія). Стварыў помнікі У.І.Леніну ў Магілёве на Тэатральнай плошчы (разам з бацькам П.Г.Яцынам; 1925—26, не захаваўся) і каля будынка з-да штучнага валакна (1932), у г. Гарадок Віцебскай вобл. (1959), у Курску (1933), Ялце (1954), Казані (1955), Грозным, Іжэўску, Ліпецку, Маскве каля гал. ўвахода на ВДНГСССР і інш.; гарэльеф «Клянёмся табе, таварыш Ленін» (з Я.Вучэцічам і інш.; Дзярж. прэмія СССР 1948), станковыя работы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБАКО́Ў Мікалай Хрысанфавіч (19.5.1811, г.Курск, Расія — 27.11.1876),
рускі акцёр. На сцэне з 1826. У 1833—41 у трупах Харкава, потым у т-рах пераважна Пд Расіі. Адзін з рэфарматараў правінцыяльнай сцэны. З 1872 у Маскве. Шмат выступаў у меладрамах, імкнуўся ўнесці ў іх праўду і дух бунтарства: Бідэрман, Ніна («Смерць і гонар», «Угаліна» М.Палявога), Кін («Кін, або Шалапуцтва і геній» А.Дзюма-бацькі) і інш. Прапагандыст рус. класічнага рэпертуару і драматургіі А.Астроўскага. Сярод роляў: Чацкі, Скалазуб («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Брускоў, Кураслепаў, Нешчасліўцаў («З чужога шалу галава круціцца», «Гарачае сэрца», «Лес» Астроўскага), Прастакоў, Скацінін («Недаростак» Дз.Фанвізіна), Земляніка («Рэвізор» М.Гогаля), Вырын, Млынар («Станцыйны даглядчык», «Русалка» А.Пушкіна) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРО́ЎСКІ Аляксандр Сяргеевіч (18.2.1892, г.Курск, Расія — 26.6.1948),
рускі біёлаг, адзін з заснавальнікаў генетыкі ў СССР. Чл.-кар.АНСССР (1933), акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). У 1929 заснаваў і ўзначаліў лабараторыю генетыкі ў Біял. ін-це імя К.А.Ціміразева, у 1931 — сектар генетыкі і селекцыі ва Усесаюзным ін-це жывёлагадоўлі УАСГНІЛ. Арганізатар і з 1930 заг. кафедры генетыкі Маскоўскага ун-та. Навук. працы па генетыцы, селекцыі, гібрыдызацыі с.-г. жывёл і раслін. Прапанаваў і эксперым. пацвердзіў схему будовы гена, выказаў ідэю пра яго дыскрэтнасць, сфармуляваў тэорыю паходжання новых генаў шляхам дуплікацыі. Стварыў новы кірунак эвалюц. вучэння — генагеаграфію.
Унёс уклад у распрацоўку асноў селекцыі і гібрыдызацыі, метадаў генет. аналізу і ўвядзенне навук. распрацовак у с.-г. практыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Турма́чыць ‘задурваць’ (Юрч. СНС). Не зусім ясна. Бліжэйшую крыніцу паходжання дзеяслова можна бачыць у рус.курск.турма́к — пра бесталковага чалавека (фіксацыя 1852 г., СРНГ), далейшыя сувязі не вызначаны. Параўн. турман2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МЯДЗВЕ́ДЗЕЎ Сяргей Віктаравіч (н. 11.9.1955, г.Курск, Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (2003). Скончыў Курскі політэхн.ін-т (1977). З 1977 у СКБ-3 Мін-вааўтамаб. прам-сці СССР (Мінск). З 1986 у НВА «Комплекс». З 1993 у Аб’яднаным ін-це праблем інфарматыкі Нац.АН (з 1994 заг. лабараторыі). Адначасова ў Бел.нац.тэхн. ун-це (з 1997). Навук. працы па тэорыі і метадах аўтаматызаванага праектавання тэхнал. аснашчэння зборачна-зварачных аперацый. Распрацаваў тэарэт. асновы шматварыянтнага сінтэзу канструкцый прыстасаванняў, кандуктараў і стэндаў для аснашчэння вырабаў аўтатрактарнай і с.-г. тэхнікі і інш.
Тв.:
Автоматизация проектирования технологических процессов и средств оснащения. Мн., 1997 (у сааўт.);
Компьютерные технологии проектирования сборочно-сварочной оснастки. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРМС (сапр.Ювачоў) Данііл Іванавіч
(12.1.1906, С.-Пецярбург — 2.2.1942),
рускі пісьменнік. Скончыў ням. гімназію «Петэршуле» ў Пецярбургу. У 1927—30 у літ. групе «Аб’яднанне рэальнага мастацтва». У 1931 разам з інш.чл. аб’яднання арыштаваны, у чэрв. 1932 вызвалены і высланы ў Курск; у жн. 1941 зноў арыштаваны; сімуляваў вар’яцтва, памёр у псіхіятрычнай бальніцы. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1922. У паэзіі, п’есах «Камедыя горада Пецярбурга» (нап. 1927, апубл. пасмяротна), «Лізавета Бам» (паст. 1928), аповесці «Старая» (1939, апубл. 1991), гратэскавых апавяданнях (цыкл «Выпадкі», 1933—39; апубл. пасмяротна) абсурднасць быцця, абязлічванне чалавека, адчуванне трагічнай разарванасці свету, прадчуванне катастрофы. Яго творам уласцівы спалучэнне парадоксаў, алагізмаў і наўмыснай наіўнасці, фантасмагарычнасць, рытмічнае вылучэнне слоў, гукавыя паўторы і варыяцыі. Пісаў вершы для дзяцей, пабудаваныя на камічных эфектах і прынцыпах гульні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТАСЛА́Ў О́ЛЬГАВІЧ (у хрышчэнні Мікалай; ? —15.2.1164),
князь чарнігаўскі. Сын Алега Святаславіча. У 1136 запрошаны ў Ноўгарад, дзе княжыў з перапынкамі да 1141. Ў 1142 меў нейкую воласць «около Гомья» (Гомеля). У 1146 яму належалі Курск, Ноўгарад-Северскі, Карачаў, Колцеск, Дзедаслаў, але ў тым жа годзе ён выгнаны з Чарнігаўскай і Северскай зямель. У 1147 увайшоў у саюз з Юрыем Далгарукім, з дапамогай яго войск заняў зямлю вяцічаў, пасля вярнуў свае ўладанні. Калі Юрый Далгарукі заняў Кіеў (1149), С.О. атрымаў ад яго «и Случеск, и Клеческ, и вси Дрегвиче» (Слуцк і Клецк з навакольнымі землямі), а каля 1155 — Мазыр. Паводле дагавора 1157 з вял. кіеўскім кн. Ізяславам Давыдавічам атрымаў Чарнігаўскую зямлю, а г. Ноўгарад-Северскі перадаў пляменніку Святаславу Усеваладавічу. Некат. час у яго землях знаходзіўся пазбаўлены ўладанняў полацкі кн.Рагвалод Барысавіч, якому С.О. у 1158 дапамог войскамі вярнуць свае землі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВЯРА́НЕ,
усходнеславянскія плямёны, якія ў канцы 1-га тыс.н.э. жылі ў басейнах рэк Дзясна, Сейм, Сула, Ворскла, Псёл, Северскі Данец. Межавалі на З з палянамі, дрыгавічамі, на Пн з радзімічамі і вяцічамі, на У і Пд з качавымі плямёнамі. У 8 — пач. 9 ст. плацілі даніну хазарам. У канцы 9 ст. заходнія С. разам з палянамі ўвайшлі ў склад Кіеўскай Русі, усходнія С. да канца 10 ст. захоўвалі адносную аўтаномію. У 11—12 ст. С. склалі значную ч. насельніцтва Чарнігаўскай (Северскай) зямлі. У 907 удзельнічалі ў паходзе Алега на Візантыю. Упамінаюцца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 884, 885 і пад 1024. Найб. гарады С. — Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Сноўск, Пуціўль, Курск і інш. Характэрныя племянныя адзнакі — спіралепадобныя і прамянёвыя скроневыя кольцы, пласціністыя галаўныя венчыкі. У 1096 на землях С. ўзнікла Северскае княства.
Літ.:
Седов В.В. Восточные славяне в VI—XIII вв. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́брык ’выхадка’ (БРС), вы́брыкі ’дзіўныя паводзіны, фокусы’ (Цых.), укр.вибрик ’выхадка, жарт; скок’, польск.wybryk ’падскок, выхадка’. Параўн. выбры́кваць ’падскокваць’ (да брыкаць), на значэнне бел. і ўкр. слоў, магчыма, уплывала польск., параўн. рус.курск.ехать выбриком ’ехаць галопам’, данск. вы́брики ’брыканне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падге́йстра, падгейсцер ’падгерац’ (Мат. Гом.). Рус.курск.пыдгейстер, подгейстра, укр.підгейстор, підгейстра, підгерсть ’тс’. Няясна. Магчыма, звязана з падгерац; не выключана, што гэта метафарычны перанос з гайстер ’чорны бусел’. Такія пераходы ў розных тэхнічных прыстасаваннях існуюць. Бел. слова, відаць, з укр.