Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КУРСК,
горад у Расіі, цэнтр Курскай вобл., на р. Сейм і яе прытоку Тускар. Вядомы з 1032 як крэпасць Кіеўскай Русі. 442,3 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (лічыльныя машыны, акумулятары, эл.-апаратура і інш.), хім. (хім. валакно, гумава-тэхн. і пластмасавыя вырабы), хім.-фармацэўтычная, лёгкая, харч.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. НДІ аховы глеб ад эрозіі. 4 ВНУ (пед., мед., с.-г., політэхн.). 3 т-ры (драм., юнага гледача, лялек). Філармонія. Цырк. Краязнаўчы музей, Ваенна-гіст. музей Курскай бітвы 1943. Карцінная галерэя. Арх. помнікі 17—19 ст., у т. л. палаты баяр Рамаданаўскіх, Троіцкая царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛЕ́ЦКІ СТЭП,
участак абложнага разнатраўна-злакавага стэпу; за 20 км на Пд ад г.Курск у Расіі. Разам з суседнімі астраўнымі дубровамі ўяўляе сабой тыповы лесастэп. Уваходзіць у Цэнтральначарназёмны запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЛАТКО́ЎСКАЯ (дзявочае Коласава, паводле першага мужа Астракова) Любоў Іванаўна (1804 або 1805, г.Курск, Расія — 31.10.1866), расійская і ўкраінская актрыса. Дэбютавала каля 1823. Працавала ў т-рах рас. антрэпрэнёраў П.Сакалова (1829, Варонеж), І.Штэйна (пач. 1830-х г., Курск), Л.Млаткоўскага (з 1836 у Харкаве, з 1850 Адэсе, з 1856 у Кіеве). Вял. ўплыў на творчасць М. зрабілі сумесныя выступленні з акцёрамі М.Рыбаковым і К.Саленікам, удзел у гастрольных спектаклях П.Мачалава і М.Шчэпкіна, тэатр. традыцыі якіх яна сцвярджала на правінцыяльнай сцэне. Выконвала трагедыйныя ролі класічнага рэпертуару, іграла ў вадэвілях, меладрамах, укр.быт. камедыі: Луіза («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Кардэлія, Афелія («Кароль Лір», «Гамлет» У.Шэкспіра), Каробачка («Мёртвыя душы» М.Гогаля), Верачка, Сусанна («Дачка рускага акцёра», «Сіротка Сусанна» П.Грыгор’ева), Наталка, Тэцяна («Наталка-Палтаўка», «Маскаль-чараўнік» І.Катлярэўскага), Насця, Ульяна («Козыр-дзеўка», «Сватанне на Ганчароўцы» Р.Квіткі-Аснаўяненкі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДЗЯНЮ́К (дзявочае Зубава) Вера Міхайлаўна
(н. 22.6.1938, г.Курск, Расія),
бел. спартсменка і трэнер (парашутны спорт). Майстар спорту СССР (1959). Засл. трэнер Беларусі (1976). З 1976 інструктар-парашутыст Мінскага аэраклуба. Чэмпіёнка свету па паветранай акрабатыцы, сярэбраны прызёр у мнагабор’і і ў асабістым заліку (1960, Сафія). Абс. чэмпіёнка Усесаюзнай спартакіяды па тэхн. відах спорту (1961). Рэкардсменка свету, СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЁХІН Васіль Васілевіч (16.1.1882, г.Курск — 3.4.1946),
савецкі геабатанік. Праф. (1918). Скончыў Маскоўскі ун-т (1907). Заснавальнік маскоўскай геабат. школы. З 1923 у Маскоўскім ун-це. Зрабіў вял. ўклад у вучэнне пра раслінныя згуртаванні — фітацэналогію. Прапанаваў класіфікацыю стэпаў, склаў аглядныя карты расліннасці розных раёнаў СССР.
Тв.:
География растений. 3 изд. М., 1950;
Растительность СССР в основных зонах. 2 изд. М., 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУТО́ЎСКІ Канстанцін Аляксандравіч (9 2.1826, г.Курск, Расія — 29.3.1893),
украінскі і рускі мастак. У 1845—49 вольнаслухач Пецярбургскай АМ, з 1860 яе акадэмік. Аўтар жанравых карцін, прасякнутых любоўю да народа: «Карагод у Курскай губерні» (1860), «Калядкі на Украіне» (1864), «Збор нядоімак на сяле» (1886), «Бяленне палатна» (1874). Выканаў ілюстрацыі да паэм Т.Шаўчэнкі «Гайдамакі» (1886), «Нявольнік» (1887), баек І.Крылова (1864) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́КАНАЎ Станіслаў Дзмітрыевіч (н. 27.3.1932, г. Бранск, Расія),
бел. мастак. Скончыў маст. студыю ў г.Курск (1957). Сярод твораў на гіст. тэму: «Напярэдадні» (1969), «Памяць» (1975), «Гаспадары шляхоў» (1977), «Світанку насустрач» і «Памяць бессмяротная» (абедзве 1982), «Герояў, палеглых і жывых, вянчае славаю народ» (1985) і інш. У шэрагу партрэтаў і пейзажаў адлюстраваў унутраны свет чалавека і прыгажосць бел. зямлі («Беларускі світанак», 1977, серыя «Ваколіцы маёй Навабеліцы», 1992—97). Піша нацюрморты.
бел. вучоны ў галіне педыятрыі, алергалогіі. Д-рмед.-н. (1977), праф. (1978). Скончыла Курскі мед.ін-т (1955). У 1963—98 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1974—96 заг. кафедры). Навук. працы па бранхіяльнай астме, алергалогіі.
Тв.:
Аллергические болезни // Справочник семейного врача: Педиатрия. Мн., 1997;
Бронхиальная астма у детей: новые подходы к диагностике // Медицина. 1997. №3 (18).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Георгій Міхайлавіч (8.4.1901, Курск — 16.4.1985),
рускі архітэктар. Нар.арх.СССР (1970), правадз. член АМСССР (з 1979). Вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым тэхн. вучылішчы (1921—26). Праф. Маскоўскага арх. ін-та (з 1969); 1-ы сакратар праўлення Саюза архітэктараў СССР (1963—81). Адзін з аўтараў праекта Днепрагэса (1927—32) і яго аднаўлення ў 1944—50, гал. архітэктар Кахоўскай (1951—55), Крамянчугскай (1955) і Брацкай (1960—67) ГЭС. Дзярж. прэмія СССР 1951, Дзярж. прэмія Расіі 1969.