ЯЦЫ́НА Пётр Пятровіч (6.1.1906, г. Магілёў — 24.8.1964),
бел. і расійскі скульптар. Вучыўся ў студыі Усерасійскага каап. т-ва «Мастак» (1933—36). У 1928—32 піяніст Магілёўскага гар. т-ра, у 1936—38 кіраўнік скульптурнага камбіната ў г. Курск (Расія). Стварыў помнікі У.І.Леніну ў Магілёве на Тэатральнай плошчы (разам з бацькам П.Г.Яцынам; 1925—26, не захаваўся) і каля будынка з-да штучнага валакна (1932), у г. Гарадок Віцебскай вобл. (1959), у Курску (1933), Ялце (1954), Казані (1955), Грозным, Іжэўску, Ліпецку, Маскве каля гал. ўвахода на ВДНГ СССР і інш.; гарэльеф «Клянёмся табе, таварыш Ленін» (з Я.Вучэцічам і інш.; Дзярж. прэмія СССР 1948), станковыя работы.
М.А.Ножнікаў.
т. 18, кн. 1, с. 323
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)