працэс перадачы эл.-магн. хваль радыёдыяпазону ў розных асяроддзях. У натуральных умовах адбываецца ў атмасферы і тоўшчы Зямлі, а таксама ў касм. прасторы. Радыёхвалі могуць распаўсюджвацца прамалінейна, агінаць выпуклую паверхню Зямлі, адбівацца ад іанасферы і інш.
У аднародным асяроддзі Р.р. прамалінейнае з пастаяннай для дадзенага асяроддзя скорасцю (свабоднае Р.р.). Блізкім да свабоднага з’яўляецца Р.р. у касм. прасторы. На Р.р. у атмасферы і тоўшчы Зямлі істотна ўплываюць іх электрадынамічныя ўласцівасці, крывізна зямной паверхні і няроўнасці яе рэльефу. Крывізна зямной паверхні і яе няроўнасці абумоўліваюць дыфракцыю радыёхваль, істотную для звышдоўгіх і доўгіх радыёхваль (гл.Радыёчастоты). Уплыў атмасферы абумоўлены наяўнасцю ў яе верхніх слаях плазмы і паглынальных рэчываў, напр., вадзяной пары і кіслароду. Кароткія радыёхвалі мнагакратна адбіваюцца ад іанасферы і могуць дасягаць любога пункта Зямлі. З такім адбіццём радыёхваль звязана таксама заміранне радыёсігналаў, абумоўленае нестацыянарнасцю шчыльнасці эл. зарадаў і іанасферы. Для метровых і дэцыметровых хваль іанасфера практычна празрыстая і яны выкарыстоўваюцца для радыёсувязі з лятальнымі апаратамі па-за межамі іанасферы. На гэтых хвалях выяўлена таксама радыёвыпрамяненне ад пазаземных крыніц (гл.Радыёастраномія).
Літ.:
Долуханов М.П. Распространение радиоволн. 4 изд. М., 1972;
Черный Ф.Б. Распространение радиоволн 2 изд. М., 1972;
Черенкова Е.Л., Чернышев О.В. Распространение радиоволн. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вілю́га1 ’чалавек, які выкручваецца з любога становішча’ (Янк. III). Укр.вилюга ’крывізна, згіб, згінанне’, рус.уладз., валаг., кур., арл.вилюга ’крывізна, звіліна’, валаг. ’хітрыкі, выкрутасы, выкручванне’. Магчыма, усх.-слав. інавацыя ад *віль (< віць < viti); параўн. рус.маск., ярасл.вил ’качан капусты’, кур., варон., кастр., валаг.вило́й ’развілісты, закручаны’. Не выключана запазычанне з балт. моў (параўн. літ.vìlti ’ашукваць’, viliū̃gas ’спакуснік’) з аддаленай семантыкай.
Вілю́га2 ’абавязак, прычына’ (КЭС, лаг.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шырстрэ́к
(англ. sheer-strake, ад sheer = крывізна борта + strake = пояс)
верхні пояс бартавой абшыўкі корпуса судна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
згіб, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. згібаць — сагнуць (у 1, 2 знач.).
2. Дугападобны паварот; звіліна, крывізна. Вера з акна мансарды бачыла толькі круты згіб ракі і зялёную роўнядзь лучкі.Асіпенка./ Пра лініі цела, рысы твару. Згіб хрыбетніка. Згіб шыі.
3. Месца, па якім што‑н. сагнута або згібаецца. Лакцявы згіб. □ На пацёртым згібе дакумента цьмяна вырысоўвалася машынапісная дзевятка, падобная на васьмёрку.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Лу́катачак у выразе: у лу́катачку ’скруціўшыся (пра змяю)’ (віл., Сл. ПЗБ), лу́катка ’лукавіна’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’зігзаг’ (Шат.; КЭС, лаг.), ’няроўнасць’ і лу́каткай ’няроўна, зігзагамі’ (гродз., Сцяшк. Сл.), ісці (адрэзаць) у лу́каткі ’крыва, віляючы з боку ў бок’ (лях., Янк. Мат.). Рус.наўг., цвяр., калін.лу́ко́ть ’задняя частка сахі ў выглядзе прагнутага раздвоенага бруса’, ст.-рус.лукоть ’гак’, ’пятля’, ц.-слав.лѫкоть ’тс’, ’вобад кола’, польск.łąkoć ’выгнутасць, крывізна’, паўд. ’звяно вобада’, н.-луж.łukuś ’бабінец’ < ’паўкруглая выгнутасць дзвярэй’, ’лёд, з-пад якога выцекла вада’, чэш.loukoť ’звяно’, мар.lúkoť ’тс’, ’выгнутае дрэва’, славац.lúkoť ’звяно’. Дададзім яшчэ польск.łąkotka, серб.-харв.лукоћа ’папярочнае рабро ў лодцы’. Прасл.lǫkotьka, якое з lǫkotь ’выгнутасць, крывізна, лук, выгнуты прадмет’, утворанай з lǫkъ > лук1 (гл.) і суфікса ‑otь (Слаўскі, 5, 86 і 87; Фасмер, 2, 533; Шустар-Шэўц, 11, 788–789).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сі́нус
(лац. sinus = выгін, крывізна)
1) мат. адна з трыганаметрычных функцый вугла, у прамавугольным трохвугольніку роўная адносінам катэта процілеглага вугла да гіпатэнузы;
2) анат. поласць, пазуха ў якім-н. органе цела.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
curvature
[ˈkɜ:rvətʃʊr]
n.
1) згіб -у m.
2) вы́гіб -у m., вы́гін -у m. (рэ́чкі, даро́гі); выпу́класьць f., скрыўле́ньне n.
a curvature of the spine — скрыўле́ньне пазвано́чніка
3) крывізна́f., крыва́я лі́нія
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Наодлукі ’абы-як (рабіць)’ (беласт., Ніва, 5 жніўня 1979 г.), параўн. укр.наодлуці ’аддзяліўшыся’. Семантычна цяжка звязаць беларускае і ўкраінскае словы; магчыма, да адлучыць ’аддзяліць’ (гл. лучыць) у сэнсе ’адвязацца, адчапіцца’, тады першапачатковае значэнне прыслоўя было б ’абы адвязацца (рабіць)’. Фармальна суадноснае серб.-харв.ддлука ’рашэнне’ дэманструе процілеглую семантыку як вытворнае ад дзеяслова одлучити ’скончыць, падвесці вынікі і пад.’ Іншая версія: да лука ’выгін, крывізна’, *на‑од‑лукі адпавядала б семантычна рус. ’вкривь и вкось’, параўн. улукаткі ’зігзагамі (бегчы)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блука́ць. Рус.блука́ть, укр.блука́ти, польск.błąkać się, чэш.blúkat (se) і г. д. Славянскае новаўтварэнне да blǫditi (гл. блудзі́ць). Адносіны blǫditi: blǫkati такія ж, як, напр., у польск.brudzić: brukać ’пэцкаць’. Іншая версія: дэкампазіцыя з слав.*ob‑lǫkati (да *lǫk‑ ’дуга, крывізна’). Параўноўваюць таксама з лат.blañkstît ’пайсці ўбок’, blañkstîtiês ’бадзяцца, бяздзельнічаць’. Фасмер, 1, 178; Бернекер, 62; Буга, РФВ, 70, 101; Слаўскі, 1, 36; Рудніцкі, 150; Махэк₂, 58. Параўн. яшчэ блука́цца ’блукаць, бадзяцца’ (Бяльк., Нас., Касп.), блукня́цца (Нас.), блакуня́цца (Касп.).