крывізна́, -ы́, ж.

1. гл. крывы.

2. Крывое, сагнутае месца.

К. стала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крывізна́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. крывізна́
Р. крывізны́
Д. крывізне́
В. крывізну
Т. крывізно́й
крывізно́ю
М. крывізне́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крывізна́ ж. кривизна́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крывізна́, ‑ы, ж.

1. Уласцівасць крывога (у 1 знач.); скрыўленасць, перакошанасць. Крывізна сцяны.

2. Велічыня, якая характарызуе ступень адхілення ад прамой. Крывізна лініі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крывы́, -а́я, -о́е.

1. Выгнуты, не прамы.

Крывая дошка.

К. цвік.

Крывога дрэва не выпрастаеш (прыказка).

2. Ненармальны, пакалечаны (пра часткі цела).

Крывая рука.

3. 3 пашкоджанай нагой (нагамі); кульгавы (разм.).

|| наз. крывізна́, -ы́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кривизна́ крывізна́, -ны́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрыўле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. скрыўляць — скрывіць і стан паводле знач. дзеясл. скрыўляцца — скрывіцца.

2. Скрыўленае месца; згіб, крывізна. Ліквідаваць скрыўленне.

3. перан. Ухіленне. адступленне ад правільнага курсу, парушэнне нормы. Скрыўленне лініі партыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыву́ліна, ‑ы, ж.

Разм.

1. Тое, што і крывуля (у 1 знач.). Па кутках сохлі доўгія крывуліны на палоззе, каля сцен стаялі колы. Арочка.

2. Крывізна, выгіб у чым‑н. Старыца — даўнішняе, выгнутае крутой крывулінай рэчышча Прыпяці. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вілю́га1 ’чалавек, які выкручваецца з любога становішча’ (Янк. III). Укр. вилюгакрывізна, згіб, згінанне’, рус. уладз., валаг., кур., арл. вилюгакрывізна, звіліна’, валаг. ’хітрыкі, выкрутасы, выкручванне’. Магчыма, усх.-слав. інавацыя ад *віль (< віць < viti); параўн. рус. маск., ярасл. вил ’качан капусты’, кур., варон., кастр., валаг. вило́й ’развілісты, закручаны’. Не выключана запазычанне з балт. моў (параўн. літ. vìlti ’ашукваць’, viliū̃gas ’спакуснік’) з аддаленай семантыкай.

Вілю́га2 ’абавязак, прычына’ (КЭС, лаг.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

згіб, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. згібаць — сагнуць (у 1, 2 знач.).

2. Дугападобны паварот; звіліна, крывізна. Вера з акна мансарды бачыла толькі круты згіб ракі і зялёную роўнядзь лучкі. Асіпенка. / Пра лініі цела, рысы твару. Згіб хрыбетніка. Згіб шыі.

3. Месца, па якім што‑н. сагнута або згібаецца. Лакцявы згіб. □ На пацёртым згібе дакумента цьмяна вырысоўвалася машынапісная дзевятка, падобная на васьмёрку. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)