4.што. Пракалоць паверхню чаго-н. у многіх месцах.
Н. слівы для варэння.
5.каго-што на што. Насадзіць, нанізаць на што-н. вострае.
Н. матыля на шпільку.
6.што. Раскалоць, расшчапіць што-н. не да канца; надкалоць.
Н. палена.
|| незак.нако́лваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.нако́лванне, -я, н. (да 3—6 знач.) інако́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (да 4—6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КЛЯШЧЫ́ (Acarina),
зборная група (атрад) членістаногіх кл. павукападобных. З асобныя атрады (падатрады); К.-сенакосцы (Opilioacarina), акарыформныя кляшчы і паразітыформныя кляшчы. 300 сям., больш за 10 тыс. відаў. Пашыраны па ўсім свеце. Большасць жыве на сушы (у глебе, лясным подсціле, гнёздах птушак і звяроў), некат. ў вадзе. На Беларусі адзначаны акарыформныя (трамбідыформныя і саркаптыформныя) і паразітыформныя К.
Даўж. 0,05—13 мм, сытых крывасмокаў да 30 мм. Цела шарападобнае ці прадаўгавата-авальнае, крыху пляскатае, нерасчлянёнае Ротавы апарат колючы, грызучы, колюча-грызучы. Вочы ў большасці відаў адсутнічаюць. Раздзельнаполыя, з палавым дымарфізмам. Большасць К. адкладвае яйцы, ёсць жывародныя. Развіццё з поўным ператварэннем. Жыццёвы цыкл уключае фазы: яйцо, лічынка, німфа (адна ці некалькі стадый) і імага. Лічынка 6-ногая, у німфы і імага па 4 пары ног. Паводле тыпу кармлення К. — сапрафагі і драпежнікі. Многія віды — паразіты раслін, жывёл і чалавека. К.-крывасмокі могуць пераносіць узбуджальнікаў хвароб (напр., у жывёл — піраплазмозаў, бабезіёзаў і інш., у чалавека — кляшчовага энцэфаліту, тулярэміі і сыпнатыфозных ліхаманак). Акароідныя К. (свірнавыя, або збожжавыя) пашкоджваюць збожжа і прадукты, галавыя і павуцінныя К. выклікаюць хваробы яблынь, цытрусавых і інш.Гл. таксама Акаралогія, Гамазавыя кляшчы, Кароставыя кляшчы, Мучны клешч, Панцырныя кляшчы, Пер’евыя кляшчы.
Літ.:
Бэкер Э., Уартон Г. Введение в акарологию: Пер. с англ.М., 1955;
4.Колючы, тыкаючы чым‑н., прымушаць вылезці адкуль‑н.; выпорваць. Да Толі з Алесем прыходзілі яшчэ Валодзя і Сцёпка, і разам яны паролі тых трусоў з малінніку тычкамі.Брыль.// Выганяць, праганяць. [Антось:] — Калі б мелі свой кавалачак зямлі, то.. — ніхто не пароў бы, з месца не гнаў бы.С. Александровіч.
•••
Глупства пароць — гаварыць, рабіць абы-што.
Пароць гарачку — рабіць што‑н. неабдумана, паспешліва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак.
1.чаго. Раскалоць пэўную колькасць чаго‑н. Накалоць дроў. □ Паколькі дошак не было, накалолі плашак, абчасалі іх.Шашкоў.Дома Шкробат накалоў лучыны, занёс яе ў хату і ўжо да ночы больш нікуды не пайшоў з сваёй хаты.Галавач.
2.каго. Колючы, забіць у нейкай колькасці. Накалоць свіней.
3.што. Пашкодзіць, параніць чым‑н. вострым. Гораў трапіў нагою па калена ў ваду, балюча накалоў руку на сухую і вострую, як косць, лазіну ў гушчары.Караткевіч.
4.што. Пракалоць паверхню чаго‑н. у многіх месцах. Накалоць слівы для варэння.// Наколваючы, зрабіць узор, малюнак. Накалоць контуры карт.
5.каго-штонашто. Насадзіць, нанізаць на што‑н. вострае. Накалоць матыля на шпільку.
6.што. Раскалоць, расшчапіць што‑н. не да канца; надкалоць. Накалоць гарбуз. Накалоць калодку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак.
1.што. Праткнуць наскрозь, навылет чым‑н. вострым, колючым. Мех быў праколаты ля завязкі як нажом: пракалолі, мусіць, немцы, калі выскачылі былі з сосніку.Пташнікаў.Вастраверхія елкі імкнуліся ўгару, нібы хацелі пракалоць блакітнае неба.Чарнышэвіч.//Колючы, пранікнуць куды‑н. або даць выйсце чаму‑н. Пракалоць пухір.// Утварыць (адтуліну) пры дапамозе чаго‑н. вострага, колючага. Хітры Зорах .. непрыкметна пракалоў сцізорыкам дзірку ў мяшку.Бядуля.
2.каго. Раніць каго‑н. колючай зброяй. Пракалоць штыком. □ Як толькі машыніст узяўся за рэгулятар і павярнуў, яго навылёт пракалоў клінок дзянікінца.Барашка.//што. Параніць, зрабіўшы пракол. [Палотны] рассцілалі на росным лузе ці на атаве, і па доўгай палатнянай дарожцы можна было бегчы ва ўвесь дух, не баючыся пракалоць аб іржэўнік ногі.Навуменка.
3.перан.; каго-што. Пранікнуць, прайсці наскрозь; пранізаць. На твары калючая ўсмешка, так і праколе, здаецца, навылет і Зэнку і гаспадара.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)