заклява́ць 1, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; ‑клюём, ‑клюяце; зак., каго.

1. Забіць, прыбіць ударамі дзюбы; задзяўбці. Варона заклявала кураня.

2. перан. Разм. Замучыць нападкамі, прыдзіркамі. «Заклюе чалавека [Рыгор]! Вось наваліўся!» — са злосцю думаў Архіп. Капусцін.

заклява́ць 2, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; ‑клюём, ‑клюяце; зак.

Пачаць кляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Аднакр. да кляваць.

2. Выпіць гарэлкі, віна; напіцца да ап’янення. Швагер клюнуў, відаць, ніштавата. Здараецца гэта з ім рэдка. Брыль.

•••

Клюнуць носам — упасці наперад, ударыўшыся носам.

Курыцы недзе клюнуць — пра цеснату, адсутнасць свабоднага месца дзе‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Та́ркаць ’крычаць (пра гусей)’: гусі таркаюць так: тыр‑тар (в.-дзв., Шатал.), та́ркаюць, тэ́ркаюць ’гагочуць (гусі)’ (паст., карэлку, стаўб., ЛА, 1). Гукапераймальнае, параўн. таркатаць, гл.

Тарка́ць ’соваць, торкаць’, ’штурхаць, будзіць’ (ТСБМ, Нас.), ’кляваць (пра рыбу)’ (мазыр., ГЧ), ’рухаць’ (Шпіл.), та́ркаць ’штурхаць’ (Сцяшк. Сл.), то́ркаць ’чапаць, кратаць’, ’кляваць’ (ТС), то́ркацца ’торкацца’ (Растарг.), торка́цца ’варушыцца, калывацца’ (ТС). Укр. торка́ти ’кратаць, кранаць, чапаць; закранаць’. Гл. торкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзяўбці, дзюбаць, кляваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

драмацькляваць носам

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Клевяшчы́на ’расліна сямейства парасонавых’ (Кіс., ТСБМ). Словаўтваральна да клев‑ішч‑іна (Сцяцко, Афікс. наз., 87, 107). Тады да кляваць (гл.), якое можа мець значэнне ’джаліць, кусаць’. Параўн. рус. назву жгун‑корень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кня́ваць1 ’мяўкаць’, ’прасіць, прыставаць’ (Сл. паўн.-зах., ДАБМ). Ці не кантамінацыя ад кнаваць і канаць, канькаць (гл.), параўн. княгаць (гл.).

Кня́ваць2 ’ледзь ісці, ледзь жыць’ (Шат.). Да кляваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клю́каць1кляваць, калупаць’ (Нас.). Укр. мюкати, рус. мюкать ’тс’, макед. мука, серб.-харв. кљўцати, славен. kljükati ’тс’. У заходнеславянскіх мовах гэта значэнне прадстаўлена менш паслядоўна. Рэлікты яго можна ўбачыць у кашуб. klukac ’драмаць, кляваць носам’, славац. kťuckaC ’тс’. Параўн. клюкацьг (гл.). Магчыма, кантамінацыя яшчэ пра славянскага перыяду kVuka і klbvati. Менш верагодным з’яўляецца вывядзенне гэтых лексем як вытворных з аднаго кораня (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 57).

Клю́каць2 ’піць хмельныя напіткі’ (Нас.). Укр. мюкати, рус. клюкать ’тс’. У іншых славянскіх мовах гэта значэнне адсутнічае. Да гукапераймальнага klukati/glukati ’булькаць, булькатаць’. Параўн. рус. глюкать, польск. glukać і адпаведныя формы з ^-пачаткам (Слаўскі, 1, 287). Гл., аднак, клюнуць у тым жа значэнні. Відавочна, тут наглядаецца кантамінацыя гукапераймальнага клюкаць / глюкаць і кляваць (магчыма, піць невялікімі порцыямі).

Клю́каць3 ’драмаць, уткнуўшы нос у што-небудзь’ (Нас.). Гл. клюкаць©.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́рзаць ‘тузаць, торгаць, шморгаць’ (лях., свісл., пін., Араш. і інш.), ‘тузаць, торгаць’, ‘кляваць (пра рыбу)’ (ТС), ‘выцягваць, выпростваць мокрую аснову пасля апрацоўкі яе зольнай вадой, лугам’ (ТС; лях., Сл. ПЗБ). Суадноснае з ту́рзаць (гл.), варыянтнасць асновы тлумачыцца экспрэсіўным характарам слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паклява́ць 1, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; ‑клюём, ‑клюяце; зак., каго-што.

1. Скляваць усё. Паклявалі птушкі ўвесь корм і паляцелі.

2. Злёгку, крыху скляваць, абкляваць. [Сабіна:] — Навошта ты яго ўзяў? [Муж:] — Як навошта? Гэта добры яшчэ грыб. Яго крыху цецерукі паклявалі. Але ён яшчэ здаровы. Сабаленка.

3. і без дап. Кляваць некаторы час.

паклява́ць 2, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; незак., што і без дап.

Абтыкаць дзіркі пакуллем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)