1.што. Есці, хапаючы, адшчыпваючы ежу дзюбай (пра птушак). Куры клююць зерне. □ Тут крычаць вераб’і і клююць крапіву.Купала.
2.каго-што. Біць, удараць дзюбай; дзяўбці. Певень клюе ката. □ А чайкі смялелі ў змаганні, Плявалі яго [каршуна], дабівалі.Бялевіч.//перан. Даймаць, дапякаць, крыўдзіць. — Добры ты сябра Васілю Міхайлавічу аднак. Яго і без цябе клюе кіраўніцтва.Шыцік.
3. Хапаць прынаду, насадку на вудачцы (пра рыбу). Акуні клююць слаба: відаць, не галодныя.Якімовіч.
4.безас.Разм. Ідзе на лад; атрымліваецца, ўдаецца. — Вось бачыш, адразу клюе, — сказаў дзядзька Пятрусь да Адася. — Пабегла [старая] па кілбасы, да якіх я ласы.Дамашэвіч.
5.перан.Разм. Мнагакратна ўдараць чым‑н. вострым; дзяўбаць, цюкаць. Кляваць тапаром бервяно.// Доўга і настойліва біць з гармат у адно месца. Настала ноч, а гэты мінамёт усё кляваў і кляваў у адно і тое ж месца.Кулакоўскі.
•••
Кляваць (дзюбаць) носам — драмаць то апускаючы, то ўзнімаючы галаву.
Куры не клююцьгл. курыца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клява́ць
1. (прарыбу) béißen* vi, (тсперан);
2. (пра птушак) гл дзяўбці
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Клява́ць ’біць, удараць дзюбай, дзяўбаць’, ’хапаць прынаду (пра рыбу)’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Яруш., Сержп. Пр.), кляваць носам (Юрч. Фраз. 2). Укр.клювати, рус.клевать, ст.-рус.кльвати ’тс’, балг.кълва, макед.колве, серб.-харв.кљу̏вати, славен.kljuváti ’тс’, польск.kluć, klwać, чэш.klvati, славац.kľuvať, kľuť, н.-луж.kluwaś, kluś ’тс’. Гэтыя формы ўзыходзяць да прасл.klьvati ’кляваць’, якое з’яўляецца праславянскай інавацыяй. Бліжэйшая паралель: літ.kliūti ’чапляць’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 83). Іншыя індаеўрапейскія паралелі неверагодныя. Параўн. Ваян, RÉS, 19, 105; Пізані, Paideia, 9, 325; Махэк₂, 260 і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кляваць, брацца
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
дзю́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Разм.
1.Кляваць, дзяўбаць (пра птушак).
2. Удараць, кляваць чым‑н. вострым. [Разносчык газет] дзюбае жалезнай палкай па тратуары і крычыць: — Купляйце! Купляйце газету!Сабаленка.// Ударацца аб што‑н., пакідаючы след. Аганёк паўзе па мосце, А услед бяжыць Дзіега. Ён не чуе, як навокал Кулі дзюбаюць жалеза.Панчанка.
•••
Дзюбаць носам — тое, што і кляваць носам (гл.кляваць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
doze[dəʊz]v. драма́ць, клява́ць но́сам
doze off[ˌdəʊzˈɒf]phr. v. задрама́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)