Навы́глыд ’наадварот’ (Бяльк.): а ты ўсё навыглыд дзелыіш. Няясна. Магчыма, недакладнае тлумачэнне значэння, бо кантэкст дапускае і іншае разуменне слова: ’для выгляду, для блізіру’; тады хутчэй за ўсё з на+выгляд.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАРАКО́Ў (Валерый Дзмітрыевіч) (27.3.1909, в. Акалонія; цяпер у межах Мінска — 29.10.1937),
бел.паэт. Скончыў Бел. вышэйшы пед.ін-т (1934). Працаваў мулярам, настаўнічаў. У 1936 рэпрэсіраваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1925. Паэзія М. вылучаецца лірычнасцю, шчырасцю, эмацыянальнай напружанасцю, пафасам радасці жыцця і маладосці, матывамі кахання, апяваннем новай рэчаіснасці. Аўтар кніг «Пялёсткі» (1926), «На залатым пакосе» (1927), «Вяршыні жаданняў» (1930), «Права на зброю» (1933). На бел. мову пераклаў паасобныя творы М.Галоднага, А.Новікава-Прыбоя, П.Тычыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫФРА́З, перыфраза (ад грэч. periphrasis апісальны выраз, алегорыя),
сэнсава-непадзельны выраз, утвораны ў маўленні як апісальная назва прадмета або дзеяння, што адначасова паказвае яго адметнасць.
Структурна П. супадаюць са словазлучэннямі («бачыць вачыма памяці» — успамінаць) або сказамі [«Усюды мае сябры, камбайнер і сталь хто варыць...» (П.Броўка)]. Як вобразны сінонім слова П. і называе пэўную з’яву, і характарызуе яе («крылатая мудрасць народа» — фальклор). Бываюць вобразныя: метафарычныя («раніца жыцця» — маладосць), метанімічныя («зямля Купалы» — Беларусь) і лагічныя («прадзедаў зямля» — радзіма). Амаль у кожным П. ёсць невялічкая загадка. Раскрыць яе дапамагае семантычная арганізацыя самога П. і кантэкст. Пашыраны традыц. П. («пан сахі і касы», «другі хлеб»), некат. з іх патэнцыяльныя фразеалагізмы.
Літ.:
Малажай Г.М. Сучасная беларуская мова: Перыфраза. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дубэ́льтка ’дубальтоўка, двухствольная стрэльба’ (Сцяшк., Касп.). Відавочна, як і дубальто́ўка (гл.) ’тс’, запазычанне з польск. мовы. Параўн. кантэкст (пад паяды́нька, гл.): «У брата паядынька (< польск.pojedynka — Р. К.), а ў мʼмнʼе дубельтка на два ствалы» (Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́паст ’без перадышкі’ (Сл. паўн.-зах.). Кантэкст прыкладаў у слоўніку не пацвярджае дакладнасці ўказанага значэння: «Два дні запаст рубілі». Не выключаны перанос ад *за‑пост ’загавіны’ (запусты) > ’спачатку’ ці скажэнне слова запас або польск.zápas ’запас’, ’спаборніцтва’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ракашэ́ды мн. л. ’байкі, балбатня’ (?): “Старыя ракашэды, — думаў ён пра Пракопаву гаворку” (Калюга). Няясна. Улічваючы кантэкст (параўн. рус.ро́ссказни), магчыма прапанаваць дээтымылагізацыю верагоднага *раскашэ́ды (< расказы), параўн. аднак фармальна блізкае ракашэ́ты ’козлы для пілавання дроў’ (Сцяшк. Сл.), тады да рак1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАКАРАНІ́ЧНЫ ВЕРШ, макаранічная паэзія (італьян. poesia maccheronica ад maccheroni макароны),
від жартоўнага ці сатыр. верша, камізм якога ствараецца перанасычанасцю тэксту варварызмамі, падпарадкаванымі марфал. законам роднай мовы. Узнік у старажытнасці, калі асобныя рым. паэты перамяжалі сваю мову грэч. словамі. У перыяд франкаманіі ў Расіі (18—19 ст.) І.Мятлеў высмейваў сумесь «французскага з ніжагародскім» у мове пануючых класаў. У паэме І.Катлярэўскага «Энеіда» сатыр. гучанне набыло ўвядзенне лац. лексікі ва ўкр. моўны кантэкст. Аснова для з’яўлення М.в. ў бел. паэзіі была яшчэ ў сярэдневякоўі, калі на Беларусі шырока ўжывалася лац., стараслав. і польск. мовы. Найб. раннія з такіх вершаў — «Плач пакінутага каханай» і «За пенкнай паненкай аж душа сумуе...» (апубл. А.Рыпінскім, 1840). М.в. зрэдку трапляецца ў сучаснай бел. паэзіі (К.Крапіва) і прозе (Я.Купала, Я.Колас).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Kontéxtm -(e)s, -e
1) кантэ́кст;
j-n aus dem ~ bríngen* збіць з тро́пу каго́-н.
2) адпаве́днасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Га́ріда ’дрэнь’ (Бяльк.). Кантэкст: «Гаріда ты, што ты мне сьвіньню пыдкладывыіш!» Відавочна, тое ж, што і рус.а́ред ’вельмі стары чалавек, стары скнара, буркун, злы чараўнік’, паходжанне якога спрэчнае (гл. Фасмер, 1, 85: магчыма, ад біблейскага імя Ίάρεδ; параўн. яшчэ Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 122) і якое ўжываецца і як лаянка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАНКРЭ́ТНАЯ МУ́ЗЫКА,
музыка, заснаваная на тэхн. апрацоўцы запісаных на стужку «натуральных», немузычных гукаў (гул цягніка, розныя шумы, шапаценне, крыкі, галасы птушак і інш.). Можа спалучацца з гукамі муз. інструментаў і пеўчых галасоў. Блізкая да электроннай музыкі, крайніх форм санарыстыкі (гл.Санорыка). У працэсе стварэння К.м. і яе запісу кампазітар з дапамогай сучасных тэхн. сродкаў (магнітафоны, сінтэзатары) здзяйсняе шматлікія аперацыі, якія забяспечваюць разнастайныя акустычныя эфекты. К.м. ўзнікла ў канцы 1940-х г. у Францыі. Яе стваральнік — П.Шэфер («Канцэрт шумоў», «Сюіта для 14 інструментаў», «Канцэрт двухсэнсавасцей»), паслядоўнікі — прадстаўнікі найб. радыкальнага крыла муз.авангарда П.Анры, П.Булез, А.Месіян, К.Штокгаўзен. Найб. пашырана пры муз. афармленні драм. спектакляў і кінафільмаў. Для дасягнення каларыстычнага эфекту часта выкарыстоўваецца ўключэнне «натуральных», «канкрэтных» гукаў у кантэкст тонавай музыкі (напр., запіс спеваў салаўя ў «Пініях Рыма» А.Рэспігі).
Літ.:
Когоутек Ц. Техника композиции в музыке XX в.: Пер. с чеш. М., 1976.