кантэ́кст
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кантэ́кст |
кантэ́ксты |
| Р. |
кантэ́ксту |
кантэ́кстаў |
| Д. |
кантэ́ксту |
кантэ́кстам |
| В. |
кантэ́кст |
кантэ́ксты |
| Т. |
кантэ́кстам |
кантэ́кстамі |
| М. |
кантэ́ксце |
кантэ́кстах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
кантэ́кст, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Закончаны ўрывак тэксту, які дазваляе вызначыць сэнс кожнага слова або выразу, што ў яго ўваходзіць.
Слова выяўляе значэнне ў кантэксце.
|| прым. кантэкстуа́льны, -ая, -ае (спец.) і кантэ́кставы, -ая, -ае.
Кантэкстуальнае значэнне слова.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кантэ́кст, -ту м. конте́кст
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кантэ́кст, ‑у, М ‑сце, м.
Закончаны ўрывак пісьмовай мовы (тэксту), які дазваляе вызначыць сэнс кожнага слова або выразу, што ў яго ўваходзяць.
[Ад лац. contextus — цесная сувязь, злучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантэ́кст м Kontéxt m -es, -e, (Téxt)zusámmenhang m -(e)s, -hänge;
вы́рваць з кантэ́ксту aus dem Zusámmenhang réißen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
кантэ́кст
(лац. contextus = злучэнне, сувязь)
закончаная ў сэнсавых адносінах частка тэксту, якая дазваляе ўдакладніць значэнне кожнага слова, што ў яго ўваходзіць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
кантэ́кст
(лац. contextus = злучэнне, сувязь)
закончаная ў сэнсавых адносінах частка тэксту, якая дазваляе ўдакладніць значэнне кожнага слова, што ў яго ўваходзіць.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
context [ˈkɒntekst] n.
1. кантэ́кст
2. сітуа́цыя; су́вязь; фон, абста́віны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
context
[ˈkɑ:ntekst]
n.
кантэ́кст -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)