французскі скульптар; адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму ў скульптуры. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы, карыстаўся парадамі Ж.Б.Карпо і А.Бары. Зазнаў уплывы Мікеланджэла, Данатэла, франц. гатычнай скульптуры. Працаваў у Парыжы і Мёдоне, Бельгіі (1871—77) і Італіі (1875). Раннім творам уласцівы смеласць вобразных і пластычных пошукаў, філас. глыбіня задумы, жыццёвасць перадачы складаных рухаў, энергічная мадэліроўка аб’ёмаў: «Чалавек са зламаным носам» (1864), «Бронзавы век» (1876), «Іаан Хрысціцель» (1878) і інш. З 1880 працаваў над гарэльефнай кампазіцыяй «Вароты пекла», асобныя часткі якой сталі самаст. творамі: «Ева» (1881), «Пацалунак» (1886), «Мысліцель» (1889), «Вечная вясна» (1880-я г.). У 1884—88 стварыў для г.Калескульпт. групу «Грамадзяне Кале» (устаноўлена ў 1895), якая вызначаецца суровым героіка-драм. гучаннем, складанай эмац. атмасферай, унутр. напружанасцю герояў, што перадаецца праз неспакойны рытм кампазіцыі, экспрэсіі поз і жэстаў, кантрасты статычных і дынамічных фігур. З сярэдзіны 1880-х г. Р. у творчасці схіляўся да ўскладненых сімвалічных вобразаў, выяўлення гамы эмоцый чалавека — ад яснай гармоніі да змрочнага самапаглыблення і адчаю. Творы набылі эскізны, знешне як бы незавершаны характар, святлоценявую кантрастнасць, падкрэслена жывапісную мадэліроўку абцякальных форм, пластычнасць і фактурную адчувальнасць: помнік А.Бальзаку ў Парыжы (1893—97; устаноўлены ў 1939) і інш. Партрэты Р. вызначаюцца вастрынёй і цэласнасцю перадачы характару: бюсты В.Гюго, Ж.Далу (1883), В.А.Рашфора (1897), П.Бертло (1906) і інш.
Літ.:
Вейс Д. Огюст Роден: Пер. с англ.М., 1969;
Аркин Д.Е. «Граждане Кале» Родена // Аркин Д.Е. Образы архитектуры и образы скульптуры. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫТА́НСКІЯ АСТРАВЫ́,
група астравоў на ПнЗ Еўропы, паміж Паўночным м. і Атлантычным ак. Агульная пл. каля 325 тыс.км². Ад мацерыковай ч. Еўропы аддзелены пралівамі Па-дэ-Кале і Ла-Манш, Паўночным м. У складзе Брытанскіх астравоў 2 вял. а-вы — Вялікабрытанія і Ірландыя, архіпелагі: Гебрыдскія астравы, Аркнейскія астравы, Шэтлендскія астравы, а таксама больш дробныя а-вы: Англсі, Мал, Мэн, Скай і інш. На Брытанскіх астравах дзяржавы Вялікабрытанія і Ірландыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́СТЫНГС, Хейстынгс (Hastings),
горад на ПдУ Вялікабрытаніі, на беразе праліва Па-дэ-Кале. Каля 100 тыс.ж. (1994). У раёне Гастынгса 14.10.1066 войскі герцага Нармандыі Вільгельма нанеслі паражэнне англа-саксонскім войскам караля Гаральда, які загінуў у бітве, і Вільгельм стаў англ. каралём (Вільгельм I Заваёўнік). Месца правядзення штогадовых міжнар. шахматных турніраў (з 1920). Прыморскі кліматычны курорт. Вял. пясчаны пляж, мяккі марскі клімат забяспечваюць умовы эфектыўнага кліматалячэння нерв., сардэчна-сасудзістых, лёгачных і інш. хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ле1 ’каля, ля’ (лях., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.). Скарочаная форма з кале, параўн. навагр.кале (Кліх) — паўн.-прасл.kole (форма м. скл.), параўн. польск.kole, каш.kole, kale, kiiole і інш., чэш.kole. Копечны (ESSJ, 1, 89) мяркуе, што форма kole не абавязкова з’яўляецца месным склонам, а гэта можа быць замена канцавой галоснай у другасных прыназоўнікаў, параўн. podle/podli/podle/podia і г. д.
Ле2 ’для’ (лельч., Мат. Гом.; кам., стол., драг., Сл. паўн.-зах.) — у выніку выпадзення д‑ перад я (Карскі, і, 352) з дле, якое з’яўляецца другасным прыназоўнікам (ужываецца з р. скл.). З для < іпрасл.dblja. Канцавое ‑е магло быць вынікам рэдукцыі як ненаціскное або паводле аналогіі да po‑dle (Карскі 2–3, 462). Да для (гл.). Параўн. таксама лі (гл.).
франка-амерыканскі эканаміст. Вучыўся ва ун-тах Францыі, ЗША, Скандынавіі. Д-рэканам.н. (1956). Быў супрацоўнікам Нац. цэнтра навук. даследаванняў, Камісіі Коўлса па эканам. даследаваннях пры Чыкагскім ун-це, з 1962 праф. эканомікі і матэматыкі Каліфарнійскага ун-та ў Берклі. Даследаванні ў галіне эканаметрыі (вывучэнне канкрэтных колькасных узаемасувязей эканам. аб’ектаў і працэсаў з дапамогай матэм. і статыст. метадаў і мадэлей), тэорыі агульнага эканам. развіцця (гранічнай карыснасці тэорыя, эканамічнай раўнавагі тэорыя). Нобелеўская прэмія 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́Я ЦЮ́ДАР (Mary Tudor),
Марыя I (18.2.1516, Лондан — 17.11.1558), англійская каралева [1553—58], Дачка Генрыха VIII (гл.Генрых, англ. каралі) і Кацярыны Арагонскай. На прастоле пасля смерці Эдуарда VI. Аднавіла каталіцызм (1554), жорстка праследавала прыхільнікаў Рэфармацыі, шмат якія з іх былі пакараны смерцю (адсюль яе мянушка Марыя Крывавая). Зблізілася з папствам і каталіцкай Іспаніяй. З 1554 жонка наследніка ісп. прастола Філіпа (з 1556 кароль Філіп II). У саюзе з Іспаніяй вяла вайну супраць Францыі (1557—59), якая скончылася стратай Англіяй апошняга порта на кантыненце — Кале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЧО́РНЫЯ ГАРАДЫ́,
рэшткі пераважна сярэдневяковых комплексаў жылых, гасп., абарончых, пахавальных ці культавых (манастыры, храмы) пабудоў, часткова ў наземных, часткова ў прыродных ці штучна зробленых пячорах.
Вядомы на Балканскім п-ве, у Італіі, Турцыі, Крыме (Эскі-Кермен, Чуфут-Кале, Каламіта, Мангуп), на Каўказе (Уплісцыхе, Вардзія), у Сярэдняй Азіі, Індыі (Аджанта) і Кітаі (Дуньхуан).
Т.С.Скрыпчанка.
Да арт.Пячорныя гарады. 1. Пячорны горад Уплісцыхе. Грузія. 1 ст. да н.э. — 11 ст.н.э. 2. Пячорны будысцкі храм Юньган каля г. Датун. Кітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Каля́ прыназоўнік з родн. скл. (прастор., аб’екта, кольк. адносіны) (БРС, ТСБМ) у Гарэц.; віл.Карск., Касп., Кліх ў прасторав. адносінах, у Сл. паўн.-зах. яшчэ і ’для, за’: …ён каля яе стараўся…; цёця каля яго возьмецца… і ’у час’. У форме кале ’каля’ адзначана Кліхам і Сержпутоўскім (Сержп. Грам. — асноўны арэал і з казак, мазыр.). Геаграфія пашыраецца, калі ўлічыць форму каляблізку ’у недалёкай адлегласці’ (КЭС, лаг.) і каляболацце (слаўг., Яшк.). Асноўны матэрыял у ДАБМ, к. 221, Камент., 766–767. Слова сустракаецца на большай частцы тэрыторыі, канцэнтрацыя — на паўночным захадзе. Укр. (у запісах Чубінскага) кіля, польск.крак.kola, славін.kolä. У шэрагу моў сустракаюцца формы, падобныя да бел.кале: польск.kole, kele, kiele, гл. Карл., 2, 406, 407, каш.kuole (і інш.), чэш.kole ’каля’. Паводле паходжання ўтварэнне з kolo (параўн. адносна этымалогіі кола) з традыцыйнай менай галоснага як у формах podlo/podle. ESSJ (SG, I, A, 89) мяркуе і аб магчымасці аднясення бел.каля да старога тыпу kole; пярэчыць гэтаму, на яго думку, рус.калуж.кала, кыла. Адносна апошняга параўн. кала (гл.). Бел.каля хутчэй за ўсё незалежнае ад польск., славін. форм (націск), наяўнасць формы кале, калі (ДАБМ) на беларускай можа сведчыць па карысць паходжання ‑я‑ з канцовак ‑е‑. Параўн. яшчэ ля (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АМ’Е́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1918,
наступальная аперацыя англа-французскіх войскаў 8—13 жніўня супраць германскіх армій у 1-ю сусв. вайну. Праведзена з мэтай ліквідацыі Ам’енскага выступу і аховы ад арт. абстрэлу чыг. Парыж—Кале. На ўчастку прарыву (76 км) былі сканцэнтраваны гал. сілы і сродкі 4-й англ., 1-й і 3-й франц. армій, больш за 500 танкаў і самалётаў супраць 2-й і ч. войскаў 18-й герм. армій. Ням. войскі з вял. стратамі былі адкінуты. Ам’енская аперацыя стала пачаткам агульнага паражэння Германіі, якая ў ліст. 1918 вымушана была капітуляваць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ХАЎРУ́Су Францыі,
культурна-асветная арг-цыябел. эміграцыі. Засн. ў 1930 у Парыжы. Арганізоўваў лекцыі па эканоміцы, земляробстве, гісторыі Беларусі, знаёміў з бел. культурай і мастацтвам. Пры парыжскім аддзяленні дзейнічалі курсы па падрыхтоўцы спецыялістаў у розных галінах эканомікі, вывучэнні франц. мовы, працавала бібліятэка-чытальня. У 1937 засн. 3 філіі (Біянкур, Па-дэ-Кале, Каньяк). Выдаваў «Бюлетэнь...» (з 1937) і газ. «Рэха» (з 1938). У час 2-й сусв. вайны спыніў дзейнасць, аднавіў у 1947. Падтрымлівае сувязі з інш.бел. суполкамі ў эміграцыі, садзейнічае пашырэнню інфармацыі пра Беларусь у свеце.