горад на Пн Францыі. Адм. ц. дэпартамента Па-дэ-Кале. Каля 120 тыс.ж. з прыгарадамі (1993). Трансп. вузел міжнар. значэння. Порт у прал. Па-дэ-Кале. Марскія пасаж. зносіны з Дуўрам (Вялікабрытанія). Мацерыковы ўваход у чыг. тунэль, які злучае Францыю з Вялікабрытаніяй. Прам-сць: маш.-буд., хім., харчовая. Стараж. выраб карункаў, цюлю, вышывак.
Узнік у 9—10 ст. на месцы рыбацкай вёскі, уладанне булонскага графа. У 1173 (паводле інш. звестак, у 1180) атрымаў гар. правы. З 13 ст. адыгрываў важную ролю ў гандлі паміж Францыяй і Англіяй. У Стогадовую вайну 1337—1453 захоплены англічанамі (1347). У 1558 адваяваны герцагам Ф.Гізам (гл.Гізы) і паводле Като-Камбрэзійскага дагавора 1559 замацаваны за Францыяй. У 1895 на ўшанаванне памяці абаронцаў горада ў 1347 устаноўлены помнік «Грамадзяне Кале» (скульпт. А.Радэн). У 2-ю сусв. вайну моцна разбураны.
Да арт.Кале. Грамадзяне Кале. Помнік перад будынкам ратушы ў Кале. Скульпт. А.Радэн. 1884—88.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кале К. 1/191
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Па-дэ-Кале (праліў) 8/21
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЭКАЛЕ́ (франц. Pas de Calais),
Дуўрскі праліў, праліў паміж в-вам Вялікабрытанія і ўзбярэжжам Францыі. З’яўляецца ўваходам у праліў Ла-Манш з боку Паўночнага м.Даўж. 37 км, найменшая шыр. (паміж Дуўрам і Кале) 32 км, глыб. 21—64 м. Парты: Дуўр (Вялікабрытанія), Кале і Дзюнкерк (Францыя). Паромная сувязь Дуўр—Кале, Дуўр—Дзюнкерк, Дуўр—Булонь. Пад пралівам чыг. тунэль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРК (Berck),
прыморскі кліматычны курорт у Францыі. На ПдЗ ад г.Кале, на беразе праліва Па-дэ-Кале. Развіваецца з 19 ст. Умерана вільготны марскі клімат з мяккай зімой і цёплым сонечным летам спрыяльны для лячэння дзіцячых хвароб туберкулёзнага паходжання; клімататаласатэрапію выкарыстоўваюць пры хваробах органаў руху і апоры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дуўрскі праліў, гл. Па-дэ-Кале
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЕНКУ́Р (Azincourt),
сяло на Пд ад г.Кале (Францыя), каля якога ў час Стогадовай вайны 1337—1453англ. войскі Генрыха V 25.10.1415 атрымалі перамогу над франц. арміяй, што дазволіла англічанам захапіць Пн Францыі, у т. л. Парыж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА-МАНШ (франц. La Manche),
Англійскі канал (англ. English Channel), праліў паміж мацерыковай часткай Еўропы (Францыя) і в-вам Вялікабрытанія. Злучае разам з пралівам Па-дэ-Кале (Дуўрскі праліў) Паўночнае м. з Атлантычным ак.Даўж. 578 км, шыр. 250 км на 3, 32 км на У, найб.глыб. 172 м, найм. глыб. на фарватэры 23,5 м. Шмат водмеляў, асабліва ва ўсх. частцы праліва. Частыя туманы. Мае важнае трансп. значэнне. Гал. парты: Портсмут, Саўтгемптан, Плімут (Вялікабрытанія), Гаўр, Шэрбур (Францыя). Пад Л.-М. (паміж Дуўрам і Кале) у 1994 пабудаваны чыг. тунэль (т. зв. «Еўратунэль», даўж. 52,5 км, у т. л. 38 км пад дном праліва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТУА́ (Artois),
гістарычная вобласць на Пн Францыі, асн. частка дэпартамента Па-дэ-Кале. Пл. каля 4 тыс.км². Нас. 1 млн.чал. (1982). З 2-й пал. 9 ст. да 1180 тэр. Артуа належала Фландрыі; у сярэднія вякі частка аўстр. і ісп. Нідэрландаў. Адышла да Францыі ў 1659. Гал. горад — Арас.