Скле́ць ‘зябнуць, мерзнуць, стыць’ (ТСБМ; кіраў., Нар. сл.), ‘гібець, чэзнуць’ (ТС). Параўн. укр.дыял.склі́ти ‘чэзнуць, уміраць’, славен.skleti, skeleti ‘прычыняць востры рэзкі боль’. Паводле Бязлая (Eseji, 106), з прасл.*tъsklěti, рэфлексы якога захаваліся ва ўкр.тоскли́вий, рус.тоскли́вый, польск.ckliwy, н.-луж.tesliwy, чэш.tesklivý. Сюды ж рус.скли́во ‘млосна, моташна’, цкли́во ‘тс’, польск.ckliwo ‘моташна, нудна’, славац.cklivo ‘тс’, што ўзыходзяць да *tъska ‘сум, гора’ (гл. таскаваць). Гл. Фасмер, 4, 642; Слаўскі, 1, 106; ЕСУМ, 5, 276–277. Шывіц–Дулар (Зб. Лекаву, 318–323) мяркуе, што ў аснове славенскага дзеяслова назоўнік *kъlъ ‘расток’ і ‘зуб’ (гл. ікол), ад якога ўтвораны дзеясловы *kъlěti і *kъkiti, што маюць адпаведныя формы з рухомым s‑. Параўн. скліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сты́гнуць ‘стыць’ (Гарэц., Нар. Гом.), сты́гці ‘стынуць; зябнуць’ (Нас.), ‘астываць’ (шальч., паст., Сл. ПЗБ). Параўн. укр.сти́гнути ‘халадзець, зацвердзяваць, згушчацца’, рус.сты́гнуть, дыял.пск.сту́гнуть ‘тс’, польск.stygnąc ‘тс’ (з XVIII ст., гл. Борысь, 585). Паводле Бязлая (3, 338), ад таго ж і.-е. кораня, што і ў *stydnǫti (гл. стынуць), але з іншым дэтэрмінатывам: *(s)teu‑g‑, *(s)teu‑d‑. Да *stydnǫti, параўн. польск.stydnąć ‘тс’ (XVI ст., Брукнер, 523), узводзяць Міклашыч (327), Сабалеўскі (РФВ, 62, 234). Сумненні ў Фасмера (3, 789), які следам за іншымі аўтарамі набліжае слова да літ.stū́gti ‘тырчаць, рабіцца жорсткім’, грэч.στυγέω ‘ненавіджу, пагарджаю, баюся’, ст.-грэч.στύγε мн. л. ‘ледзяны холад’. Гл. таксама Коген, УЗ БГУ, 1, 190–194; Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 81–82 (гутарка ідзе пра пазнейшую інавацыю).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
chill
[tʃɪl]1.
n.
1) хо́лад -у m
2) засту́да f.; дры́жыкі ад хо́ладу
3) хало́днасьць, абыя́кавасьць f.
there is a chill in her voice — у яе́ го́ласе адчува́ецца хало́днасьць
4) Figur. прыгне́чанасьць, зьнеахво́чанасьць f.
2.
adj.
1) сьцюдзёны
2) хало́дны, няве́тлы
3) гнятлі́вы, які́ адбіва́е ахво́ту
3.
v.
1) астуджа́ць; ахало́джваць (-ца)
2) ме́рзнуць, зя́бнуць
3) прыгнята́ць, адбіва́ць ахво́ту
•
- Chill out!
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)