зя́бнуць, -ну, -неш, -не; зяб, -бла; -ні; незак.

Мерзнуць, вельмі моцна адчуваць холад.

Рукі зябнуць.

|| зак. азя́бнуць, -ну, -неш, -не; азя́б, -бла; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зя́бнуць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зя́бну зя́бнем
2-я ас. зя́бнеш зя́бнеце
3-я ас. зя́бне зя́бнуць
Прошлы час
м. зя́б зя́блі
ж. зя́бла
н. зя́бла
Загадны лад
2-я ас. зя́бні зя́бніце
Дзеепрыслоўе
цяп. час зя́бнучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зя́бнуць несов. зя́бнуть, дро́гнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

Мерзнуць, стыць. Падыходзіла зіма. Сыпаўся калючы сняжок, і сівер наганяў холад. .. Зяблі рукі. На пісьмовых уроках ручка вывальвалася з пальцаў. Чарнышэвіч. Ужо зусім змокла пілотка, зябла на ветры нядаўна астрыжаная галава. Быкаў. // Гінуць ад холаду; вымярзаць. Зябнуць пасевы ад марозу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зя́бнуць ’мерзнуць’. Рус. зя́бнуть, польск. ziębnąć, в.-луж. zebać, чэш. zábnouti, славац. ziabnuť, славен. zę́bsti ’тс’, серб.-харв. зе́бнути, балг. зѐбна ’тс’. Ст.-рус. зябнути ’мерзнуць’ (XVI ст.). Параўн. ст.-рус. зябнути ’прарастаць’. Прасл. zęb‑nǫ‑ti. Параўн. літ. žem̃bti ’рэзаць’, žémbėti ’прарастаць’, алб. dhëmp ’баліць’. Фасмер (2, 11), Шанскі (2, З, 115–116) звязваюць з *zęb‑ і *zǫb‑ (гл. зуб, зябліва). Семантычна праз ’баліць’ (Скок, 3, 651) ці, больш верагодна, праз ’рыхтаваць пад зябліва’ > ’араць у халодную пару’ > ’мерзнуць’ (Трубачоў, ВЯ, 1957, 2, 89). І.‑е. корань, паводле Трубачова, *gʼen ’нарадзіцца’ з пашырэннем *‑bh‑; гл. у Покарнага, I, 369, *gʼembh‑. БЕР, 1, 629–630; Трубачоў, История терм., 153.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

азя́бнуць гл. зябнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Мерзнуць, зябнуць.

К. на марозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зя́бнуть несов. ме́рзнуць, зя́бнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ззя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не.

Зак. да зябнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дро́гнутьI несов. (зябнуть) зя́бнуць, ме́рзнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)