частка аптычнай прылады (мікраскопа, тэлескопа і інш.), накіраваная да вока назіральніка. Прызначаны для разглядання павялічанага відарыса, створанага аб’ектывам або абарачальнай сістэмай. Асн. характарыстыкі: фокусная адлегласць, якая вызначае павелічэнне ўсей аптычнай сістэмы; адлегласць да выхадной зрэнкі (ад апошняй паверхні акуляра да відарыса, створанага акулярам); вугал поля зроку. Асн. тыпы простых акуляраў: Гюйгенса (17 ст.) і Рамсдэна (18 ст.). У складаных акулярах за кошт павелічэння колькасці лінзаў і выкарыстання несферычных (напр., парабалічных) паверхняў вугал зроку даводзіцца да 90—100°.
Да арт.Акуляр: a — акуляр Гюйгенса; b — акуляр Рамсдэна; Л1, Л2 — лінзы; Д — дыяфрагма; F — пярэдняя факальная плоскасць; В — вока.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Зе́нка ’зрэнка’ (Бяльк.), зе́нкі ’зрэнкі’ (Касп.), ’вочы’ (Жд. 2), зелкі (?) ’вочы’ (Яўс.). Рус.дыял.зе́нки, зе́ньки ’зрэнкі’, укр.зі́ньки. З суфіксам ‑к‑a ўтворана ад незахаванага ст.-рус.*зѣна (адкуль і зяніца, гл.), што адлюстроўвае прасл.zěna, якое ўтворана з суфіксам ‑n‑ ад кораня zě‑, звязанага з ззяць, зяваць (гл.). Фасмер, 2, 94; Шанскі, 2, З, 89; (Саднік-Айцэтмюлер, 336; Скок, 3, 656; БЕР, 1, 635; Махэк₂, 714; Копечны, Slavia, 29 (1960), 187). Гл. зрэнка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасмя́гнуцьіпасма́гнуць, ‑не; зак.
Перасохнуць (пра губы, рот). На шчоках з’явіліся чырвоныя плямы, зрэнкі расшыраны, губы пасмяглі.Лужанін.У .. [Хамовіча] пасмаглі вусны, перасохла ў горле.Мурашка.// Пасохнуць ад недахопу вільгаці і ад празмернага сонца (пра траву і пад.). Усё на полі, на агародах пасмягла.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зер ’зрок’, ’лямпачка-капцілка’, зе́ра ’агонь, святло’ (Бяльк.). Рус.смал.зер ’агонь на наеў лодкі пры начной лоўлі рыбы’, зёр ’прасвет у лесе’. Адлюстроўвае корань *zьr‑ (гл. зрок, зрэнкі) са знач. ’тое, што відна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зяні́ца ’зрэнка’. Рус.зени́ца, укр.зіни́ця, чэш.zenice, славен.zęníca, серб.-харв.зе̏ница, зје̏ница, балг.зенѝца, макед.зеница. Ст.-слав., ст.-рус.зѣница. Прасл.zěnica ад zěn‑a з суф. ‑ica. Пра *zěn‑ гл. зенкі; гл. яшчэ ззяць, зрэнкі. БЕР, 1, 635.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́тарачыць ’вытарашчыць вочы’ (З нар. сл., навагр.). Рус.дыял.вы́торочить ’абшыць, аблямаваць’ і ’высунуць, вытарашчыць вочы’; ’выстраіцца, убрацца’, вы́торочки ’вочы, зрэнкі’. У бел. запазычанне з рус., таму што слова цалкам ізаляванае. Не зусім ясна, ці звязана рус.выторочить ’тарашчыць вочы’ з вы́торочить, торочи́ть, торока (гл. таро́кі). Магчыма семантычнае развіццё: выторочить ’звольніць з тарокаў’ → ’выцягнуць, высунуць вонкі’ → ’вытарашчыць вочы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пазорны ’прыгожы, відны, статны’ (Гарэц., Бяльк., Янк. БП, Янк. I, Шн., Нар. лекс.), ’той, хто непрыстойна сябе паводзіць’ (Сл. ПЗБ), пазу͡орны ’прыгожы’ (Федар. VII). Рус.позорный ’непрыстойны, ганебны’, ст.-рус.позорный ’непрыстойны, ганебны’, польск.pozorny ’уяўны, які задаецца’, чэш.pozorný ’уважлівы’, славен.pozóren ’уважлівы’, балг.позо́рен. Прыметнік на ‑n‑ ад слав.pozorъ ’увага; ганьба’. Далей гл. зорыць, зрэнкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Празры́сты ’які прапускае святло, праніклівы’, ’ясны, які можна разгадаць’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Некр.), ’зоркі’ (лях., Сл. ПЗБ), укр.прозри́стый ’ясны; які прапускае святло’, польск.przejrzysty ’тс’, ст.-польск.przeźrzysty ’тс’; параўн. рус.прозрачный, польск.przezroczysty і г. д. Арэальнае ўтварэнне ад прыставачных дзеясловаў тыпу празе́рыць, укр.прозира́ти, польск.przezirać < *zьrěti ’глядзець’; той жа корань, што і ў зрок, зрэнкі, зара.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расшы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
1. Зрабіць больш шырокім. Расшырыць вуліцу. Расшырыць праход. Расшырыць зрэнкі. □ Саўка прылёг, адгарнуў ад каменя зямлі і памаленьку выкаціў яго з-пад падрубы, а дзірку пракапаў, расшырыў і нырнуў у яе.Колас.//Спец. Павялічыць у аб’ёме. Расшырыць шляхам награвання.
2. Павялічыць колькасна, у аб’ёме. Расшырыць завод. Расшырыць сетку кінаў становак. Расшырыць сетку медыцынскіх устаноў.
3. Распаўсюдзіць на што‑н. (кола дзеяння чаго‑н.); узмацніць. Расшырыць дэмакратызм. Расшырыць сферу ўплыву. Расшырыць правы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схаладне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. Азябнуць; змерзнуць. Схаладнець на марозным ветры.// Стаць халодным. Як снежная гурба, зямля схаладнела.Грачанікаў.
2. Адчуць холад пад уплывам якога‑н. моцнага пачуцця. Коля зірнуў уніз і на імгненне схаладнеў ад страху.Быкаў.Брала злосць на сябе, Лагацкі адчуў нечакана, што ўвесь схаладнеў.М. Стральцоў./убезас.ужыв.Схаладнела ў грудзях.
3.перан. Стаць суровым, строгім. [Вораг] зрабіў страшны выраз твару, вочы яго нядобра схаладнелі, зрэнкі патанулі ў іх некуды ўглыб.Быкаў.
4.безас. Пахаладаць. Пад раніцу схаладнела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)