Узыходзячы, зелянець (звычайна пра азімыя пасевы). Лес зрэдку разрываўся невялічкімі палянкамі, на некаторых рунела жыта.Колас.Весела рунела атава на сенажацях.Хадкевіч.// Вылучацца сваім зялёным колерам. Над шэрай страхою рунела сасна.Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зазеляне́ць, ‑ее; зак.
1. Пачаць зелянець; зрабіцца зялёным. На шырокім полі, дзе цімафееўка і канюшына зазелянелі, пасецца чарада кароў.Бялевіч.Берагі густа зазелянелі асакой і аерам.Якімовіч.
2. Паказацца, вылучыцца сваім зялёным колерам. Уперадзе зазелянеў дах школы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разры́нуцца (разри́нуцьца) ’разваліцца, седзячы або лежачы’ (Нас., Гарэц.), ’растаўсцець’ (Нас.). Сюды ж, відаць, розруні́цца ’зрабіцца тоўстым, раздацца’ (ТС), у такім выпадку, магчыма, да руні́цца ’усходзіць, зелянець’, што да руно́ ’густая рунь’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зе́лена,
1.Прысл.да зялёны (у 1, 2 знач.).
2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць зялёнай расліннасці. Было лета, самая зялёная пара яго. Зелена было на гародах, у полі, на балотах.Мележ.
•••
У вачах зелена — тое, што і у вачах зелянее (гл.зелянець).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
grünen
vi, vimpзеляне́ць
◊ es grünte in séinem Hérzen — у яго́ слю́ца ра́давалася
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бляднець; бялець, зелянець (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Бро́сня ’цвіль на вадзе’ (БРС, Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ), броснь (Нас., Чач.), бро́снець ’пакрывацца цвіллю’, таксама брасне́ць (Нас., Гарэц.). Дакладная адпаведнасць ва ўкр. мове (бро́сня ’Sporengehäuse’, і гэта слова Рудніцкі (218) лічыць вытворным ад брость ’пупышка на дрэве; зелень на дрэве’ < слав.brъstь ’пупышка, парастак’; да апошняга гл. Бернекер, 90; Фасмер, 1, 219) і польскай (brośń; гэта слова Брукнер (41) з няпэўнасцю параўноўвае з слав.bronъ ’светлы колер’, broněti ’паспяваць (аб збожжавых)’). Тлумачэнне Рудніцкага пераконвае, і можна толькі ўдакладніць, што бел.броснь — утварэнне ад бро́снець (< *бростнѣти < *brъstь). Развіццё значэння: бро́снець < *бростнѣти (*brъstьněti) ’пускаць парасткі, пупышкі, зелянець’ → ’зелянець’ → ’пакрывацца зеленню’ → ’броснець’. Тады польск.brośń — запазычанне з усх.-слав. (бел. або ўкр.), як і brość (з укр.брость). Параўн. яшчэ Міхневіч, БЛ, 1972, 1, 72.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
квітне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1.Паэт. Распускацца, расцвітаць (пра кветкі). Пралескі пачалі квітнець І зелянець паляны.Смагаровіч.// Мець кветкі, быць у пары цвіцення; цвісці. Квітнее бэз. □ Квітнеюць сады. Палі і лугі ператварыліся ў стракатыя каляровыя дываны.В. Вольскі.
2.перан. Паспяхова развівацца, знаходзіцца ў спрыяльных для развіцця ўмовах; працвітаць. Квітнее прамысловасць. Квітнее культура. □ Квітней, сталіца ўсіх сталіц — Васьмівяковая Масква!Калачынскі.
3.перан. Быць здаровым, прыгожым; знаходзіцца ў стане росквіту. Жанчына квітнее. □ [Данута] адчувала сябе, відаць, выдатна, бо аж уся квітнела.Карпюк.// Станавіцца радасным, прыгажэць. Усім падабалася і ўсе хвалілі. Сяргей проста квітнеў ад задавальнення. Яму яшчэ не даводзілася так апранацца.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)