2. Які мае ацёк, ацёчнасць. Ацёчныя ногі. □ Згорблены, з нездаровым, ацёчным тварам, выціраючы рукі кашлатым ручніком, [доктар] падышоў да раненага.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паго́рблены, ‑ая, ‑ае.
Які пагорбіўся, згорблены, сагнуты. Пагорбленыя хаты. □ Раніцай.. [Алёшка] валокся з санкамі на станцыю і адтуль цягнуў да казармаў цяжкія чамаданы, ранцы і торбы пагорбленых з марозу фрыцаў.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кіфо́з
(гр. kyphos = згорблены)
мед. скрыўленне хрыбта, пераважна груднога аддзелу, выпукласць назад пры некаторых захворваннях касцявой, мышачнай і нервовай сістэмы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
суту́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. З крыху сагнутай спінай і высунутымі паперад плячамі; згорблены. [Усцін] стаяў, паныла апусціўшы галаву, высокі; трохі сутулы, збянтэжаны.Марціновіч.На парозе хаты з’явілася высокая, крыху сутулая постаць дзядзькі Вінцука.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахі́лы
1. (якіпахіліўся) genéigt, gesénkt;
2. (згорблены) gekrümmt, búcklig;
3. (пакаты) leicht ábfallend; schräg (косы)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Суту́лы ’пахілы, згорблены’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), ’магутны’ (Вруб.), сюды ж су́тулаваты, сутулава́сты, суту́лісты ’прыгорблены’ (Сл. ПЗБ); укр.суту́лий, рус.суту́лый ’тс’. Утворана пры дапамозе прыст. су- ад асновы тул‑, параўн. тулава, туліцца, гл. Фасмер, 3, 811; ЕСУМ, 5, 485. Значэнне ’магутны’, відаць, на базе ’прысадзісты, каржакаваты’.
2.узнач.прым.Згорблены, ссутулены (ад старасці, немачы); крыху сагнуты. Па высокай прыгорбленай постаці прафесар Галынскі адразу пазнаў Ягуплу.Галавач.Жылісты, прыгорблены, .. [сын], як заведзены, кружыўся на падворку, мільгаў палатнянымі штанамі.Ракітны.На [біле] свайго воза сядзеў мужчына з тоўстым, трохі прыгорбленым носам.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скукарэ́чаны ‘згорблены’ (Яўс.), скукару́чыцца, скукарэ́чыцца ‘згорбіцца, сагнуцца’, зняваж. ‘памерці (у курчу)’ (Нас.), скакаручыць ‘сагнуць’ (Наша слова, 1992, 19 жн.), скукарэ́жыць ‘скруціць, сагнуць’ (Барад.), Апошняе падобна на скаро́жыць (гл.), аднак, хутчэй за ўсё, тут азванчэнне зычнага ў зыходным кукарэ́чыцца ‘горбіцца, каробіцца, корчыцца’ (Нас., Касп.), якое Трубачоў (ЭССЯ, 13, 88–89) узводзіць да прасл.*kukurъ ‘горб’, вытворнага з ‑r‑ суфіксацыяй ад *kuka ‘крук’, параўн. кука2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ссуту́лены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад ссутуліць.
2.узнач.прым.Згорблены, сагнуты (ад старасці, хваробы і пад.). Бацька выйшаў са двара і рушыў цераз вуліцу. Сняжынкі адразу забялілі чырвоны верх яго папахі, пагоны на плячах, шэры шынель на ссутуленай спіне.Шамякін.— Не шкада і лапцей, — разважаў Гашэнка, ідучы за высокім, ссутуленым Кавалёвым.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)