Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі. Шчыкалаткі былі загорнуты анучамі, якія былі запраўлены ў салдацкія чаравікі.Новікаў.//Абл. Сучляненне касцей на пальцах рук. [Парфеніха] пастукала шчыкалаткамі пальцаў аб паліваны бок.Баранавых.Плашч настываў, карабаціўся на холадзе і рэзаў ля шчыкалатак голыя рукі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.узнач.прым. Выбелены. Беленае палатно. □ Мне валошкай вышыла матуля З беленага кужалю кашулю.Вітка.
4.узнач.прым.Запраўлены малаком; забелены. Сёння, як заўсёды ў святую нядзельку, пад’еўшы добра бліноў з верашчакаю і вычысціўшы міску беленай заціркі, Гарбуз выйшаў у садок.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пражані́на ’ежа, прыгатаваная з тушанага мяса і сала, падкалочаная мукой, або без мукі’ (ТСБМ, Касп., Мік., Шн. 3), ’што-небудзь смажанае ў густым соусе’ (Мядзв.), пражо́нка, пряжо́нка ’смажанае сала’ (Мат. Маг.), ’каласы, смажаныя на агні’ (Мат. Гом.) ’мачанка’ (Шатал.), пражэ́ня ’просты сялянскі соус’ (Нас.). Рус.пря́женик ’выраб з цеста, смажаны ў масле’, пря́женица ’яечня на патэльні або ў латку’, укр.пря́жанка ’адтопленае малако’, пряже́ня ’яечня з малаком’, польск.prażucha ’ежа з запаранай грачанай або жытняй мукі з салам’, чэш.praženka ’запраўлены суп’. Да пра́жыць (гл.).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Súppef -, -n суп;
~ mit Éinlage суп, запра́ўлены чым-н.;
in der ~ sítzen* быць у ця́жкім ста́не, паку́таваць на безграшо́ўе;
◊
éine ~ éinbrockenразм. завары́ць ка́шу;
éine ~ áuslöffeln расхлёбваць ка́шу;
j-m die ~ versálzen насалі́ць каму́-н.;
j-m in die ~ spúckenразм. сапсава́ць каму́-н. спра́ву; падлажы́ць свіння́ каму́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
фальшы́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўводзіць у зман, мае ў сабе фальш. Фальшывая трывога. □ Сяляне адмаўляліся выконваць панскія павіннасці, заяўляючы, што царскі маніфест з’яўляецца фальшывым.Ларчанка.// Які з’яўляецца падробкай; несапраўдны. Фальшывы пашпарт. □ На фальшывым ваенным білеце была .. фотакартка [Філістовіча].Паслядовіч.За гэты час здарылася гісторыя з фальшывым касавым ордэрам, пра што як-небудзь я раскажу асобна.Скрыган.Ззялі сапраўдныя і фальшывыя каштоўнасці.Самуйлёнак.Зусім зразумела, што лірычны герой .. [М. Танка] адмаўляе ўсё фальшывае, падробленае пад сапраўднае.Гіст. бел. сав. літ.
2. Які не адпавядае ісціне, праўдзе. [Лічбы] сведчылі аб тым, што «Чырвонаму бору» створана фальшывая слава.Сабаленка.// Памылковы, няверны. Усё ўпала, рушылася; у фальшывай дарозе ішлі першыя маладыя гады.Чорны.// Не ўласцівы прыродзе рэчаў; ненатуральны. Знаходзіцца ў фальшывым становішчы.
3. Няшчыры, прытворны. [Міхась] сам добра ведаў, якія былі між імі [Мураўскім і Якімам] адносіны, і таму прыкра было слухаць гэты спознены фальшывы жаль, запраўлены хлуснёй.Машара.Апошняя сцэна.. [Людзе] ніяк не ўдавалася. Фальшывыя пакуты, пафас і — ніякага пачуцця.Шамякін.Сябар з фальшываю ласкаю — Камень трымае за пазухай.Дзяргай.// Які характарызуецца такімі паводзінамі (пра чалавека). Фальшывых людзей, буржуазныя перажыткі пісьменнік высмейваў з пазіцый савецкай маралі.Казека.// Які выказвае няшчырасць, крывадушша, прытворства. Сёмка састроіў фальшывую міну, ухмыльнуўся і схлусіў.Гартны.— Ды... — скончыў.. [дакладчык] сваё выступленне тэатральна фальшывым тонам.Карпюк.
4. Які скажаецца пры вакальным, музычным выкананні (пра мелодыю і пад.). Бравурны марш месцамі быў фальшывы.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)