Спо́гадзь ‘спагада’ (ТСБМ, Гарэц., Чач.; слуц., Дасл. бел.-рус., 1960, 111). З польск. spogodź ‘тс’; аднак магчыма і самастойнае ўтварэнне паводле характэрнай мадэлі тыпу загарадзь, пожадзь і пад., гл. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 200.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́гарадка ж

1. гл загарадзь;

2. (стойла) Stllverschlag m -(e)s, -schläge, Box f -, -en, Stand m -(e)s, Stände

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

impound

[ɪmˈpaʊnd]

v.t.

1) заганя́ць (жывёлу ў за́гарадзь), замыка́ць

2) забіра́ць, канфіскава́ць

3) запру́джваць, зага́чваць (ваду́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

лайда́к, ‑а, м.

Разм. неадабр. Бяздзейны, варты пагарды чалавек; лодар, гультай. — Лёс .. [Гузоўскай] склаўся не зусім удала: муж — п’яніца, лайдак і дармаед. Скрыган. [Кустрэй:] — Ты глядзі, лайдак, калі яшчэ пусціш быка ў мой авёс, то я з цябе юху спушчу! Колас. — Ах ты, лайдак! Ах, вуж печаны! — на ўсю загарадзь грозіць баба Алімпа. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

або́ра Скацінны двор, даржнік (Нас.); загарадзь для жывёлы (Барыс.); загароджанае месца пры хляве для волынага выпуску кароў, коней, свіней (Кам., Рэч., Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

фальварко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фальварка, належыць яму. Фальварковыя пабудовы. □ — Вашы намаганні — справа тэрміновая, — глуха басіў .. [Бусыга], пералазячы загарадзь, якою абнесены фальварковыя пасевы. Бажко. // Які жыве, служыць у фальварку. Народ там [у Палікараўскім сельсавеце] усё засцянковы, фальварковы, хутаранцы, — ні аднае вёскі такое, як пры горадзе, там не ўбачыш. Мурашка. Калі Казімір прыязджаў з Масквы на лета ў свой фальварак, то сустракаў паблажлівую ўсмешку дзядзькі і паслухмянасць усёй фальварковай службы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкапа́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.

1. Капаючы зямлю пад чым‑н., зрабіць падкоп, праход. Рукамі не вельмі ўздзярэш зямлю, вострай жалязякай больш зручна падкапацца пад загарадзь. С. Александровіч. // Зрабіўшы падкоп, улезці куды‑н.

2. перан. Разм. Інтрыгуючы, знайсці недахопы, каб нашкодзіць каму‑н. — Мама, ты нічога не разумееш. Алесь злуе на Петруся, а хоча падкапацца пад Булая. Шыцік. // (звычайна з адмоўем). Выявіць недахопы, парушэнні. [Порхаўка:] — Выведзе [Шпакоўскі] баланс і не падкапаешся, двайная бухгалтэрыя... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ба́за1 ’база’. Рус., укр. ба́за. Запазычанне з зах.-еўрап. моў (ням. Base або франц. base < лац. basis < грэч. βάσις). Фасмер, 1, 105; Шанскі, 1, Б, 9 (апошні не ўлічвае магчымасць запазычання рус. мовай гэтага слова ў розныя часы). Параўн. таксама Кохман, Kontakty, 36, які прымае польскае пасрэдніцтва пры запазычанні ўсх.-слав. мовамі, і Гютль–Ворт, For. Words, 51.

Ба́за2 ’зборачны пункт для жывёлы і г. д.’ (Яшкін), ’калгаснае памяшканне для збожжа; калгасны двор’ (Лысенка, ССП). Можна думаць, што падабенства з ба́за1 (гл.) толькі выпадковае. Зыходзячы з семантыкі слова, можна прыцягваць для параўнання бел. баз ’жывёлагадоўчая калгасная ферма’ (Яшкін), рус. дыял. баз, базо́кзагарадзь, скацінны двор; месца, дзе робяцца кізякі; двор’, укр. баз загарадзь для жывёлы’, база ’хлеў’, якія, відавочна, запазычаны з цюрк. моў (каз.-тат., караім. baz яма, склеп’ > калм. bas ’скацінцы двор’). Гл. Фасмер, 1, 105. Параўн. таксама Булатаў, I, 225. Агляд іншых версій гл. Фасмер, там жа. Трубачоў (Этимология 1965, 41) не пераканаўча выводзіць гэтыя словы з гіпатэтычнага іранскага *baza.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заго́н м.

1. (действие) заго́н, -ну м.;

2. (огороженное место для скота) за́гарадзь, -дзі ж., пастаўні́к, -ка́ м.;

3. (полоса, участок поля) заго́н, -на м.;

быть в заго́не быць у заго́не;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

lair

[ler]

1.

n.

1) бярло́г -у m., ло́гава, ло́гвішча n. (зьве́ра)

2) ло́гава, прыту́лішча n. (чалаве́ка)

3) Brit. шала́ш -а́ m., за́гарадзь f. (для жывёлы)

2.

v.i.

спаць, ляжа́ць у ло́гаве

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)