alley [ˈæli] n.

1. (таксама alleyway) прахо́д памі́ж дама́мі

2. заву́лак

3. але́я

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

dead end

тупі́к -а́ m. (і пра ву́ліцу ці заву́лак)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пераву́лак (перэву́лак) ’завулак’ (Растарг.). З рус. переу́лок ’тс’. Да пера- і ву́ліца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zakątek

м. завулак; закутак; глухі кут; глуш

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

абвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

Абрынуцца, разбурыцца, паваліцца. Столь абвалілася. □ Толькі жанчыны прайшлі, як абвалілася сцяна і загарадзіла вузкі завулак. Гурскі. // Адарвацца, абсыпацца. Са сцен абваліўся тынк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́лачка ’вулічка’ (Нас., Бяльк.); ’завулак’ (бых., Янк. Мат.) ’вузкая дарожка, абгароджаная з двух бакоў’ (КЭС, лаг.). Гл. вуліца, вулка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

uliczka

ж. вулачка; завулак;

ślepa uliczka — тупік; бязвыхаднае становішча

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ву́лка ’вуліца’ (Нас., Грыг.); ’вулічка’ (Гарэц.); ’завулак, правулак’ (Бяльк., Янк. I, Касп., КСТ); ’дарога, якая праходзіць папярок вёскі, прыблізна пасярэдзіне’ (Шат.); ’праход з асноўнай вуліцы’ (Жд., 3); ’вузкая дарожка, абгароджаная з двух бакоў’ (КЭС), укр. палес. ву́лка ’вулачка’, рус. у́лка ’двор, прастора па-за хатай’, ст.-рус. улъказавулак’. Дэмінутыўнае ўтварэнне, паралельнае да вуліца; параўн. га́лка/га́ліца і інш., суфіксацыя на ‑ъka характэрна для паўн.-слав. моў, для паўд.-слав.ica (Слаўскі, SP, 1 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закаву́лак, ‑лка, м.

1. Невялікі глухі завулак. Па закавулках, з [ус]краін, у бок рыначнага вялізнага пляца, скрыпяць.. фурманкі. Бядуля.

2. Аддалены, глухі куток дзе‑н., у чым‑н.; закутак. Ён знае ўсе тут закавулкі І ўсе дарожкі ў гушчары. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глухі́, -а́я, -о́е.

1. Пазбаўлены слыху.

Г. чалавек.

Падручнікі для глухіх (наз.).

2. перан., да чаго. Неспагадлівы, раўнадушны.

Г. да чужых патрэб.

3. Прыглушаны, невыразны.

Г. трэск.

Піяніна гучыць глуха (прысл.).

4. Густы, цёмны, непралазны.

Г. лес.

5. Ціхі, пустынны.

Г. завулак.

6. перан. Позні.

Глухая восень.

Глухая поўнач.

7. Без адтулін, суцэльны.

Глухая сцяна.

Глухі зычны — зычны гук, які вымаўляецца без удзелу голасу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)