Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАНЦЭНТРАВА́НЫЯ КАРМЫ́, канцэнтраты,
кармы, якія маюць высокую колькасць пажыўных рэчываў. Да іх належаць зерне злакавых і бабовых культур, прадукты перапрацоўкі збожжавых і алейных культур, сушаныя адходы крухмальнай, цукр. і брадзільнай прам-сці, камбікармы, сухія жывёльныя кармы і інш. К.к. выкарыстоўваюць пры кармленні ўсіх відаў с.-г. жывёл, асабліва свіней і птушак. Паводле складу пажыўных рэчываў яны падзяляюцца на вугляводзістыя (багатыя крухмалам і цукрамі зерне злакаў, сушаныя коранеклубняплоды, кармавая патака, сухія жамерыны, мязга і інш.) і бялковыя (зерне бабовых, макуха, шрот, вотруб’е, мясная, мяса-касцявая, крывяная, рыбная мука і інш.). Колькасць ператраўнага пратэіну ў 1 кг вугляводзістых К.к. складае 70—80 г, бялковых — 180—350 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мезга́
1.лес. мязга́, -гі́ж.;
2.(кашицеобразная масса) мязга́, -гі́ж.; (выжимки)жаме́рыны, -наў ед. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Клі́нне1 ’жамерыны з ільнянога семя пасля выціскання алею’ (Нар. сл., Жыв. сл.). Гл. клінцы.
Клі́нне2 ’трохвугольная ўстаўка ў сукенку’ (Ян.). Гл. клін1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЗЕРНЕБАБО́ВЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
расліны сям. бабовых, якія вырошчваюць пераважна для атрымання харч. і кармавога зерня. Вядома больш за 60 відаў з 17 родаў — боб, віка, гарох, лубін, нут, сачавіца, соя, фасоля, чына і інш. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы. На Беларусі найб. сеюць гарох, лубін (па ўсёй тэрыторыі), віку пераважна ў паўн. раёнах, меншыя плошчы займаюць пялюшка, эспарцэт, фасоля, боб. У сухім рэчыве зерня 25—60 % вугляводаў, 25—40% бялку, 2—7% (у соі да 37%) тлушчу, ферменты, вітаміны і інш. З зерня З.к. робяць крупы, муку, кансервы. Зерне, жамерыны, шрот, зялёная маса — корм для с.-г. жывёлы. З.к. абагачаюць глебу азотам (у севазваротах — папярэднікі для тэхн. і збожжавых культур), лубін — зялёнае ўгнаенне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМЫ́,
прадукты расліннага, жывёльнага, мікрабіял. і хім. паходжання, якія выкарыстоўваюць для кармлення с.-г. жывёлы. Паводле паходжання падзяляюцца на раслінныя кармы, жывёльныя кармы, камбікармы, мінеральныя кармы, адходы тэхн. і харч. вытв-сці, сінтэтычныя прэпараты, біялагічна актыўныя дабаўкі. Пажыўнасць К. ацэньваюць у кармавых адзінках. З кармавых адходаў тэхн. вытв-сці найб. каштоўныя адходы мукамольнай (вотруб’е, мучны пыл), цукр. (жамерыны, мелес), алейнаэкстракцыйнай (макуха, шрот), крухмальнай (мязга), брадзільнай (брага, піўная шраціна) прам-сці. Сінтэтычныя прэпараты атрымліваюць шляхам хім. і мікрабіял. сінтэзу. Да іх належаць заменнікі кармавога пратэіну, кармавыя дрожджы, кармавы канцэнтрат L-лізіну, DL-метыянін. Біялагічна актыўныя дабаўкі — прадукты з высокай біял. актыўнасцю, якія выкарыстоўваюць у малых дозах: солі мікраэлементаў, вітамінныя, ферментныя і гарманальныя прэпараты, антыбіётыкі, транквілізатары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жомм.
1.техн. прэс, род. прэ́са м.;
маслобо́йный жом маслабо́йны прэс;
2.(выжимка)жаме́рыны, -н ед. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Жыбуры́1 ’жабурынне’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр.жабур ’жабурынне’, польск.żibura ’кепскі мутны напой’. Брукнер (669) лічыў польск. слова ўсх. элементам, спасылаючыся на серб.-харв.џи̏бра, балг.джѝбри ’жамерыны’, якое ўзводзяць да цюрк. (Фасмер, Зб. Крэчмеру, 277; Фасмер, 2, 39), напр. тур.cibre (Скок, 1, 473; БЕР, 362). Не выключана, аднак, і сувязь з жабурынне, жамерыны (гл.).
Жыбуры́2, жабуро́к, жыбуркі, жабэ́ркі ’кавалкі дрэва, цуркі’ (Сл. паўн.-зах.). З літ.žobaraĩ ’сухія галіны’ (Сл. паўн.-зах., 2, 130). Магчыма, аднак, і іншае тлумачэнне — з літ.žiburys ’факел, лучына’. Яблонскіс (269) прыводзіць адпаведны польск. прыклад з 1619 г.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАСЛІ́ННЫЯ КАРМЫ́,
прадукты расліннага паходжання, якія выкарыстоўваюць для кармлення с.-г. жывёл. Паводле паходжання і спосабу прыгатавання падзяляюцца на: зялёныя (сеяныя зялёныя культуры, кармавыя травы натуральных угоддзяў, бацвінне); зялёныя кансерваваныя (сілас, сянаж); сушаныя травяністыя (сена, сенная мука, травяныя гранулы і брыкеты); коранеклубняплоды, сакаўныя плады (бурак, бручка, морква, бульба, кавун, кабачок) і прадукты іх перапрацоўкі (жамерыны, мелес, брага, мязга); зерне (суцэльнае, драблёнае, плюшчанае) і прадукты яго перапрацоўкі (вотруб’е, піўная шраіна, шрот, макуха); адходы паляводства (салома, мякіна, стрыжні кукурузных пачаткаў, кошыкі сланечніку); драўняныя (галіны, лісце, кармавая цэлюлоза) і інш. Адрозніваюцца высокай колькасцю цукру (у цукр. бураках да 20%), крухмалу (у пладах, клубнях да 70%), цэлюлозы (у сене да 30%, саломе да 70%), пратэіну (у зернебабовых да 30%, у макусе да 40%), вітамінаў А і групы В; менш тлушчаў (у зерні да 6%, зялёнай масе да 1%, найб. у насенні алейных культур — да 40%).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́жымкі ’рэшткі льнянога семені’ (Жд., 1); ’макуха’ (Мат. Гом.); ’жамерыны’ (Шатал.). Рус.вы́жемкі ’тс’. Ад выжымаць (у слоўніках дзеяслоў зафіксаваны толькі на Магілёўшчыне, але, відавочна, распаўсюджаны шырэй) з суф. ‑к‑ або ад *выжым (параўн. рус.выжим — дзеянне па дзеяслову выжымаць) з тым жа суфіксам.