раздражні́цца, ‑дражнюся, ‑дражнішся, ‑дражніцца; зак.

1. Падвергнуцца ўздзеянню раздражняльніка. Скура раздражнілася.

2. Прыйсці ў стан раздражнення (у 2 знач.).

3. Выклікаць, распаліць у сабе якое‑н. жаданне. Нам было мала птушанят з аднаго гнязда — не пад’ясі, толькі раздражнішся, — і мы велікадушна махнулі рукой на іх. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патыка́цца, патыка́ць, потыка́ць, навагр. патыкава́ць ’дражніць, злаваць, дражніцца’, ’прыставаць’, ’жартаваць’ (Янк. 1, ТС; жытк., Мат. Гом.; навагр., Сцяшк. Сл.). Паланізм. Параўн. ст.-польск. potykać ’чапаць, чапляцца, прыдзірацца’, ’падазраваць, абвінавачваць’, potykać się ’змагацца (ў рукапашным баі)’. Гл. таксама паты́чка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падра́жнівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Дражніцца час ад часу. То той, то другі з гасцей стараліся памагчы настаўніцы ўзяць за вуха непакорлівага, але ён вылузваўся, уцякаў і падражніваўся: — Кароткія ў вас рукі. Колас.

2. Даваць падставу каму‑н. спадзявацца на што‑н. [Рымша:] — Ён, мусіць, толькі з ёю падражніваецца, а сам цэліць да Загароўскай падабрацца... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пацыка́ць ’злаваць’ (жытк., НС), пацыкаць ’дражніць’ (хойн., Мат. Гом.), пацыкиццадражніцца’ (Некр.). Да па‑ і цыкаць (укр. цикати, рус. цыкать, цыц! ’прымушаць маўчаць’, польск. cykać ’ткаць (пра гадзіннік)’, н.:луж. cykaś ’шыпець’, чэш. cikati ’цвыркаць’, славен. cikati ’пішчаць, цырыкаць’, серб.-харв. цик ’шыпенне’, цикнути ’крыкнуць’, макед. цика ’павіскваць, пішчаць’, балг. цикам, цикна ’шчабятаць’, ’крычаць’, ’плакаць’). Гукапераймальнае (Бернекер, 1, 129; Фасмер, 4, 305–6; Слаўскі, 1, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tease

[ti:z]

1.

v.t.

1) цьвялі́ць, дражні́ць; раздражня́ць

2) жартава́ць, пацьве́льваць з каго́

3) часа́ць о́ўну, лён)

4) варсава́ць, рабіць варсі́стым (сукно́)

5) узьбіва́ць (валасы́)

2.

n.

жартаўні́к -а́ m.; той, хто лю́біць дражні́ць, дражні́цца; спаку́сьнік -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

kid

I [kɪd]

1.

n.

1) казьляня́ n.

2) мя́са або́ фу́тра з казьляня́ці

3) ску́ра казьлі́ная, ла́йка f.

4) informal дзіця́ n.

2.

adj.

1) ла́йкавы

2) informal мало́дшы

kid brother — мало́дшы брат

- kids

II [kɪd]

v.

дражні́цца, жартава́ць, дабраду́шна падцьве́льваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Прастарна́к ’калочак, якім хлопцы прыбіваюць на начлезе лапці да зямлі ў соннага для жарту’ (Бяльк.). Няясна. Сюды ж пастарна́к (гл.), якое, паводле Лучыца-Федарца (там жа), да пастарнак ’расліна’. Але да апошняга ўзыходзіць, відаць, толькі значэнне ’галоўны корань яблыні’, а пастарнак у значэнні ’калочак пры вяроўцы, якім карыстаюцца пры навязванні жывёлы на пашы’ сумесна з прасторнак, відаць, звязаны з групай слоў тыпу штыр (гл.), рус. стырь; параўн. рус. пск. стыро́к ’шпянёк’, ’вось воза’ і інш. Не выключана сувязь з польск. pasternik ’агароджаная паша для цялят з шалашом для пастуха’, pasternia ’шалаш для пастуха’ (адносна іх гл. Банькоўскі, 2, 512), або з дзеясловам тыпу рус. стыра́тьдражніцца’, параўн. насты́рны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нару́га ’ўпартасць, свавольства, непаслухмянасць’ (Нас., Грыг., Гарэц.), ’здзек, насмешка’ (Гарэц., Бяльк., Яўс., Юрч., Сцяшк. Сл.), ’вупар’ (Нас.), ’назола’ (круп., Макар.), на нару́гу ’на зло, насуперак’ (Рам., Растарг.), укр. нару́га ’здзек, насмешка, ганьба’, рус. нару́га ’лаянка, здзек, абраза’, серб.-харв. дыял. nāruga ’пачвара, вырадак’. Назоўнік ад наругацца ’насміхацца, здзекавацца, дражніцца’, ’рабіць наперакор’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Жд. 2, Яўс., Сл. ПЗБ), ’надаядаць’ (мядз., ул. інф.), роднаснага укр. наругува́тися ’закранаць, зачапляць’, рус. наруга́ться ’здзекавацца; рабіць наперакор’, польск. narągać się ’наздзекавацца, насмяяцца’, славен. narȏgati se ’здзекавацца’, серб.-харв. нару́гати се ’здзекавацца, насміхацца, зневажаць’. Усё да *rǫgati ’сварыцца, здзекавацца’, гл. руга́цца, руга́ць, для якога Мяркулава (Этимология–1976, 97) дапускае першапачатковае значэнне ’абражаць, зневажаць словам і дзеяннем’, параўн. балг. наръ́гам ’парнуць, кальнуць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

devil

[ˈdevəl]

1.

n.

1) д’я́бал -ла m.; чорт чарта́, нячы́сьцік -а, злы дух, нячы́стая сі́ла, лі́ха n.

2) злы, лю́ты чалаве́к

2.

v.t.

1) informal дакуча́ць, дражні́цца

2) зьдзе́кавацца з каго́

3) во́стра прыпраўля́ць

to devil ham — прыпраўля́ць кумпя́к во́стрымі прыпра́вамі

- a lucky devil

- devil of a fellow

- go to the devil

- poor devil

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

rally

I [ˈræli]

1.

v.t. -lied, -lying, v.t.

1) скліка́ць, зьбіра́ць ізно́ў; упарадко́ўваць

2) закліка́ць, уздыма́ць

His words rallied our spirits — яго́ сло́вы ўзьнялі́ наш дух

2.

v.i.

1) зьбіра́цца нано́ва

2) прыхо́дзіць з дапамо́гай

3) ачуня́ць, акры́яць

He rallied from the illness — Ён ачуня́ў ад хваро́бы

3.

n., pl. -lies

1) збо́рка f.

2) сход, зьезд, зьлёт, мі́тынг -у m.

a political rally — мі́тынг -у m.

II [ˈræli]

v.

цьвялі́ць; пацьве́льваць, дражні́цца, падсьме́йвацца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)