Ту́йка ‘пудзіла’, ‘гультайка’ (Касп.). Няясна; магчыма, ад выклічніка туй, варыянтнага да ту (гл. папярэдняе слова), параўн. ту́кала ‘неслух, які нічога не робіць, пакуль не накрычаць на яго’ (Нас.), гл. ту́каць ‘лаяць, крычаць’, польск. дыял. tuknǫć ‘крыкнуць на ваўка звыклым спосабам: tu! (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тура́я ‘здаровая, дзябёлая жанчына або дзяўчына’ (Стома Сл.). Няясна. Нагадвае словаўтваральны варыянт туры́ца1 ‘дзябёлая, мажная жанчына’ (Нас.), гл. Меркаванні пра ўтварэнне ад літ. turė́ti ‘мець, валодаць, трымаць, заключаць у сабе’ пры дапамозе суф. ‑a‑ja‑, параўн. туляя́гультайка’, меляя́ ‘пустамеля’, цера́я ‘тая, хто трэ лён’, верзяя́ ‘пляткарка’, гл. Саўка, Запісы, 23, патрабуюць дадатковай аргументацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапе́за ’аляпаваты, нязграбны, непрыгожы чалавек з расплясканымі тварам і носам’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Яруш.), ’непаваротлівы, нехлямяжы’, лапе́зны ’тс’ (Бяльк.), лапе́зішча ’морда’ (Нас.), лапе́за ’неахайны чалавек’ (Мат. Маг.), ’гультайка, беларучка’, лапе́зіна ’тс’ (Яўс.), ’непаседа’ (Мат. Гом.), ’тоўстая, непаваротлівая жанчына’ (Растарг.), смал. лапёза ’тс’, лапёзовый ’непрыгожы’. Балтызм, параўн. літ. lepéža ’непаваротлівы’, ’лапа, лапішча, (шырокая) ступня’. Гл. таксама ляпе́за.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абу́за (БРС, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп.) ’лішняя турбота, распуста, брыда, гультай’, абузны ’непрыемны, прыкры, завадны, што перашкаджае’ (Нас., Гарэц., Касп.), абузніца ’распусніца, гультайка’ (Нас. Сб.) < ob‑vǫza (параўн. абвязаць). Ст.-рус. обузъ ’завязка’, ст.-слав. обѧзъ ’тс’. Семантычны зрух у напрамку ’павязка’ > ’прывязаны груз’ > ’усё, што гняце’ (Баханькоў, Бел. мова, 163; Фасмер, 3, 109). Параўн. в.-луж. wóbuza, н.-луж. hobuza ’прыкрасць, цяжар’ (Махэк, Slavia, 28, 270).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́хта1 ’чалавек, які хутка і без толку гаворыць’ (нясв., Жд. 2), ’дзяўчына-падлетак, якая бегае па хатах, а за работу не бярэцца’, лёгкая сучка, якая ганяе зайцоў’ (КЭС, лаг.), ’балбатуха, пляткарка’ (в.-дзв., Шатал.; карэліц., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.), лахта ’тс’ (слонім., Шатал.). Да лахтаць < лахаць 1 (гл.).

Ла́хта2 ’жанчына, якая апранаецца абы-як’ (клец., Нар. лекс.) — у выніку семантычнага пераносу з лахты ’зношанае, бруднае адзенне’, ’неакуратны, неахайны’. Параўн. такі ж пераход у лахудачка > лахудра. Генетычна роднаснае — рус. паўн.-дзвін. лахтагультайка, неахайная’, а таксама перм. лахтовиналастовина) ’акравак, кавалачак матэрыялу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лярва, ля́рвіна ’лічынка’ (чэрв., КЭС), ’распушчаная жанчына’ (Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Бір. Дзярж., Юрч. Фраз. 1), ’гультай, абібок, вялікая гультайка’ (Юрч. Фраз. 1, міёр., Нар. словатв.), ’бесхарактарная, мягкая натура’ (Мядзв.). Запазычана з польск. larwa ’лічынка, зародыш’, ’прывід’, ’брыдкі чалавек, асабліва жанчына’, ’страшыдла’, ’распусніца’, якое з лац. lārva ’прывід, страшыдла, вампір’, ’шкілет’ < Larēs ’Лары, духі — захавальнікі дамашняга ачагу, дзяды’. Значэнне ’лічынка’ — з франц. larve ’маска’ < ’той, хто хавае сваё сапраўднае аблічча’ (Слаўскі, 4, 53; Кюнэ, 72). Сюды ж лярвёнак ’пазашлюбнае дзіця’ (Нас.), а таксама ля́рва — забабонны тэрмін? (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лялёта, лелёта ’маларухомая, непрыгожая жанчына’ (Растарг.), лялётачка (фалькл.) ’лялька’ (гом., Нар. сл., Нар. Гом.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ота ад ляля (гл.) < la‑/le‑. Параўн. утварэнні ад гэтага кораня ў іншых слав. мовах: рус. валаг. леле́к ’балбатун, гаварун (аб дзіцяці)’, уладз. лелёха ’тоўстая, непаваротлівая жанчына’, укр. лельом‑полельом ’ледзь перасоўваючы ногі’, польск. lelum polelum ’флегматычны чалавек’, велікапольск., каш., калішск., серадзк. lelak, lelåč, lelåch, lelåš, lelåček, lelåšek, lela, lelek ’пястун, гультай’, ст.-польск. lele ’тс’, ’кволы’, н.-луж. lelawa ’бессаромная гультайка’, lelawiś se ’бессаромна сябе паводзіць’, в.-луж. lělawa ’гультаяватая дзяўчына’, lělak ’грубіян’, чэш. býti lelkem ’глядзець з адкрытым ротам’, ’быць салапякам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

drone

I [droʊn]

1.

n.

1) тру́цень -тня m.

2) informal гульта́й -я́ m., гульта́йка f., абібо́к -а m.

3) бесьпілётны самалёт

2.

v.i.

абіва́цца бязьдзе́йна, гультаява́ць

II [droʊn]

1.

v.

1) гудзе́ць; гусьці́

2) гавары́ць манато́нна

2.

n.

1) гуд -у m., гудзе́ньне n. (мато́ру)

2) ба́савая тру́бка дуды́

3) манато́нны прамо́ўца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Надалу́жыць Зэканоміць, нагнаць час’ (Сцяц.), ’пажыць добра’ (Сцяшк. Сл.), надалу́жваць ’дабаўляць’ (лях., Сл. ПЗБ), надолу́жыць ’надбавіць, задаволіць патрэбу’, надолу́жваць ’надбаўляць, дапамагаць пакрыць нястачу’ (ТС), параўн.: ja swaje nadałużu (= пакрыю, адраблю, вярну) (Пятк. 2, 192), укр. надолужити ’нагнаць, навярстаць, пакрыць, кампенсаваць, дапоўніць’, ’насаліць; надаесці’, магчыма, сюды і рус. надалугагультайка’. Відаць, корань той жа, што і ў прыметніку недалугі, недалужны ’слабы, хворы’, што суадносіцца (запазычаны?) з польск. niedołężny ’тс’, dolę g а ’сіла, моц; дастатак, запас’ (варыянт dolęka звязваюць з łączyć ’лучыць’, Брукнер, 360); тады першаснае значэнне дзеяслова ’прыдбаць сілу, дастатак’. Згодна з Махэкамг (393), усе славянскія формы (чэш. nedoluźny, польск. niedołężny, укр. недалуга, рус. недолугий) даюць падставу рэканструяваць прасл. *nedolężbriъ і дзеяслоў *nedolęgati з асновай ‑lęg‑, роднаснай ням. langen ’быць дастатковым’, што большасцю даследчыкаў лічыцца праблематычным. Найбольш блізкімі фармальна да разглядаемых усходнеславянскіх слоў з’яўляюцца славен. nadlegovati ’надаядаць, дакучаць’, nadloga ’бяда’, nadlega ’цяжкасць, прыкрасць’, на якія, на думку Бязлая, паўплывала народнаэтымалагічнае збліжэнне з *lęgti, lęźiti (Бязлай, 2, 211), чым, відаць, і тлумачыцца іх семантыка, супадаючая з усходнеславянскай толькі часткова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лайда́к ’гультай, лянівы, бяздзейны, лодар’, ’круцель, хітрун, шэльма’, ’п’яніца’ (Нас., ТСБМ, Касп., Мядзв., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), ’распусны, амаральны чалавек’ (КЭС, лаг.), лайда́чына ’гультай, гультайка’ (Сл. паўн.-зах.), лайдачы́на ’тс’, ’хлус’ (Шат.). Укр. ла́йдак, лайда́ка, лайдачи́на, рус. зах. прыбалт. лайда́к ’тс’, паўдн.-рус. ’нягоднік, хлус, гуляка’, зах.-бран. лайда́ка ’гультай’, польск. łajda, lajda, łajdak, łajdach, łajduś lajdus, łajduń, łajdemus, каш. lái̯dwk̑, lei̯dwk, łajdak ’падлюга, нягоднік, прахвост, паганец’, чэш. lajdák ’лодыр, нядбалы’, мар. lʼajda ’бадзяга’, славац. lajdák ’лайдак, неахайны’, славен. lȃjdǝr ’бадзяга’. Славянскае паходжанне (з ladaco, ladajakýМіклашыч, 162) адкідаецца Фасмерам (2, 450), які мяркуе (а ўслед за ім і Кюнэ, Poln., 73), што ва ўсх.-слав. мовы слова прыйшло з польск. łajdak, якое з н.-в.-ням. landern, с.-в.-ням. lendern ’бадзяцца’ (таксама і Бернекер, 1, 686). ESSJ SG (2, 408) дапускае ўзнікненне łajdak у выніку дээтымалагізацыі дэрыватаў слова ledajaký (з заменай l > ł). Праабражэнскі (430), Эндзелін (ЖСт, 3, 252), Карскі (Труды, 396) паводле дыфтонга ‑ай‑ бачаць крыніцу гэтай лексемы ў балт. мовах. Брукнер (305–306), Слаўскі (4, 435) мяркуюць, што ў польск. мове гэта запазычанне з чэш. мовы, а з польскай тэрыторыі слова пашыралася ў бел., рус., укр. і літ. мовы. Махэк₂ (318) прызнае за словам łajdák (якое з чэш. пашырылася і на славац. тэрыторыю, а адтуль — на вянг. гаворкі) першаснае значэнне з адценнем ’бяздзейнасці, маруднасці, неахайнасці, абыякавасці ў працы’, а ’бадзяцца’ — другасным, выводзячы лексему łajdák (а з яе пасля ўжо ўтварыліся дзеясловы lajdačiti, lʼajdat se і інш.) з прыметніка ledajaký. Як заўважае Трост (NR, 4, 1979, 224), змена ledajaký > lajdák з’яўляецца нечуванай з’явай, і сцвярджае, што ‑ak‑ славянскі суфікс, а чэш. lajda (lʼajda) паходзіць з lajdat, якое з landat, а апошняе (услед за Голубам–Копэчным, 198) — з ням. landern ’бадзяцца’. Аткупшчыкоў (Лекс. балтызмы, 35), Лаўчутэ (там жа. 22 і Лаўчутэ, Балтизмы, 16–18) вяртаюцца да версіі аб балт. паходжанні лексемы лайдак, супастаўляючы яе з літ. laidõkas, лат. laĩdaks ’распуснік, гультай, нягоднік, п’яніца’, ’цяльпук’, ’грубіян’, ’маральна заняпалы’, лат. laīda ’гультай, расслаблены, вялы’. На карысць балтыйскай крыніцы сведчаць як фанетычныя аргументы (дыфтонг ‑ай‑, старое чаргаванне літ. ‑аі‑ // лат. ‑ei‑, параўн. leidoks ’неахайны’, ’распуснік’), так і дастаткова вялікае гняздо роднасных слоў (літ. léisti ’матаць грошы’, ’хутка бегаць’, ’швэндацца’ — ітэратыў láidyti ’тс’, palaidū̃nas ’распуснік’, laidùs, лат. leĩdars ’мот, марнатравец’) і пашырэнне іх на асноўнай моўнай літ. і лат. тэрыторыях. Чэшскае і польскае словы з’явіліся вынікам кантамінацыі балт. (lajd‑) і ням. (land‑) асноў. Сюды ж лайдачыць ’гультаяваць, марнатравіць’ (Нас.), лайдачы ’лянівы’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)