Пабудаваць новую частку над якім‑н. гатовым будынкам; павялічыць у вышыню. Надбудаваць другі паверх дома. □ [Бацька:] — Спачатку пабудавалі першую частку будыніны, самы ніз. Другую грэць надбудавалі праз трыста год.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
warm up
а) грэць, падаграва́ць
б) рабі́цца больш заціка́ўленым, прыхі́льным
в) (у спо́рце) рабі́ць разьмі́нку
г) разаграва́цца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пагрэ́ць, ‑граю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што і без дап.
Грэць некаторы час. У хаце Святланка і без таго насядзелася. То няхай хоць сёння сонца яе пагрэе як мае быць.Васілёнак.
•••
Пагрэць рукі — тое, што і нагрэць рукі (гл. нагрэць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грэ́цца, грэюся, грэешся, грэецца; незак.
1.Грэць, саграваць сябе. Назбірае бабка трэсак, падпаліць у печы і грэецца перад агнём.Якімовіч.Вусаты кот Фядот любіў грэцца па сонцы, калі яно свеціць у хату.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ву́гріў ’сонечная, захаваная ад ветру мясціна, дзе добра грэе сонца’ (З нар. сл.). Рус.угрева ’ўчастак зямлі, які лепш награваецца сонцам дзякуючы схілу ў паўднёвы бок’, укр.вигріви ’месца, дзе грэе сонца’, чэш.výhřev ’ціхае месца, дзе добра грэе сонца’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад уграваць (гл. грэць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адта́ць, адтане; зак.
Выйсці з замарожанага стану; вызваліцца ад лёду, снегу пад уздзеяннем цяпла. [Несцер:] — Вось крыху адтане зямля — прынясу з дому шчэпы і пасаджу на гэтым месцы.Кулакоўскі.Праз ноч зямля адтала, зрабілася мяккай.Якімовіч.//перан. Памякчэць, падабраць, пазбыцца суровасці. Сама Волька, заўважаючы ў сабе.. змену, не магла не дзівіцца, як яе жаночае сэрца адтала, сагрэлася і само пачало грэць.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адсячы, адрэзаць. Пчолы ўраз сабралі сілы Ды адцялі шэршню крылы.Калачынскі./убезас.ужыв.Суджана хлапцу: быў малым — дурным, падсадзіў пальцы ў сячкарню, дык яму іх адцяла.Кулакоўскі.Беспрацоўны пры немцах тэлеграфіст Сіла Прохаравіч, якому адцяла нагу гадоў дваццаць назад, калі ён яшчэ ездзіў кандуктарам, узяўся за такую невысокую плату грэць і падносіць ваду.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Грэх, грэ́шны. Прасл.*grěxъ, *grešьnъ ’тс’; параўн. рус.грех, укр.гріх, польск.grzech, чэш.hřích, серб.-харв.гри̏јех, балг.грехъ́т, ст.-слав.грѣхъ. Этымалогій гэтага слова шмат; звычайна меркавалі, што ёсць сувязь з *grěti ’грэць’ (Фасмер, 1, 456–457). Трубачоў (Эт. сл., 7, 115–116) падтрымлівае этымалогію Бугі: *grěxъ < *groi̯‑so (параўн. лат.grèizs ’крывы’). Агляд літ-ры ў Трубачова, там жа.
Разм. Вымазацца, запэцкацца ў што‑н. (звычайна пра твар). Цяпер з яго нельга і вока спусціць: то ён [Вадзімка] не туды затэпае, то ў якую гразь ўлезе і гэтак вымурзаецца, што страх глядзець і трэба грэць на сонцы ваду і мыць.Сабаленка.Усе агрэхі трэба выправіць растворам. А калі кельмы ў руках трымаць не ўмееш? І вымурзаешся ўвесь, і настрой сапсуеш сабе і людзям, і заробіш курам на соль.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zagrzewać
незак.
1. саграваць; падаграваць, грэць;
2.do czegoперан. натхняць; запальваць; уздымаць на што;
zagrzewać do walki — уздымаць на барацьбу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)