заця́ты, -ая, -ае.

1. Упарты, настойлівы ў ажыццяўленні чаго-н.

З. чалавек.

Зацятая барацьба.

Зацятая спрэчка.

2. перан. Працяглы, пастаянны, нязменны.

Зацятая варожасць.

З. боль.

3. Скрытны; затоены, насцярожаны.

Ён чалавек горды і з.

Зацятая маўклівасць.

4. Вельмі адданы чаму-н., заўзяты.

З. балельшчык.

|| наз. заця́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бо́дры ’горды, жвавы’ (Бяльк.). Да прасл. bъdrъ. Гл. бадзёры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́лічны

1. (грандыёзны) gróßartig, grandiós, erháben;

2. (важны, горды) wíchtig, stolz

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ду́мны ’горды’ (Нас., Байк. і Некр.). Паводле Кюнэ (Poln., 52), запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dumny ’горды’ (аб паходжанні польск. слоў гл. Брукнер, 103; Слаўскі, 1, 179). Параўн. ду́ма 2 (гл.). Гл. яшчэ Слаўскі, там жа; Трубачоў, Эт. сл., 5, 154–156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ганаро́вы ’пачэсны’ (БРС), ’горды, фанабэрысты’ (Касп.). Параўн. укр. гоноро́вий. Запазычанне з польск. honorowy (да honor < лац.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неабгрунтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае дастатковага абгрунтавання, неабходных падстаў, доказаў. Неабгрунтаваная заява. Неабгрунтаваныя падазрэнні. □ Мініч стаяў задаволены і горды. Вучням стала няёмка за пусты і неабгрунтаваны смех са свайго таварыша. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́рды ’горды, ганарысты, недаступны’ (Нас.), ’горды’ (Касп., Сл. паўн.-зах.). Сюды ж га́рда ’горда’ (Нас., Касп.), га́рдасць ’гордасць’ (Нас.). Ст.-бел. гардый, гардо, гардость (Булыка, Запазыч.). Укр. га́рдий (ст.-укр. гардый). Запазычанне з польск. hardy ’тс’ (таксама gardy), hardość (gardość). Гл. Слаўскі, 1, 405; Булыка, Запазыч., 79; Цімчанка, I, 509; Рудніцкі, 1, 571. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 440.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пага́рда ’ганарлівыя адносіны да каго-н., ганарыстасць’ (ТСБМ, Яруш.), паго́рда ’тс’ (Гарэц.). З польск. pogarda ’тс’; пагорда пад уплывам горды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

elevated

[ˈelɪveɪtɪd]

adj.

1) падня́ты, узьня́ты; высо́кі

2) ве́лічны; узьнёслы (стыль); узвы́шаны (мэ́та)

3) у прыўзьня́тым настро́і; ра́дасны; го́рды, які́ ганары́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

аро́л, арла́, мн. арлы́, арло́ў, м.

1. Драпежная, дужая птушка з загнутай дзюбай сямейства ястрабіных, якая звычайна жыве ў гарыстай мясцовасці або ў стэпе.

Стэпавы а.

Арлу з савою не па дарозе (прымаўка).

2. перан. Пра смелага, гордага чалавека.

Зірні на сваіх арлоў!

Якія слаўныя хлопцы!

◊

Арол ці рэшка? (разм.) — пытанне пры падкідванні манеты з мэтай вырашыць што-н. жэрабем.

|| прым. арлі́ны, -ая, -ае.

А. погляд (смелы, горды, праніклівы). А. нос (тонкі, кручкаваты нос).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)