łykać

незак.

1. глытаць; каўтаць;

łykać zupę — глытаць суп;

2. разм. піць;

łykać zgłoski (litery) — глытаць словы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прогла́тывать несов., прям., перен. праглына́ць; (глотать) глыта́ць; см. проглоти́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вадабо́язь, ‑і, ж.

Хвароба чалавека або жывёлы, якая перадаецца ад шалёнай жывёлы і суправаджаецца немагчымасцю глытаць вадкасць; шаленства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глыта́цца несов., страд. глота́ться; прогла́тываться; загла́тываться; см. глыта́ць1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Квылта́цьглытаць’ (Сцяшк. Сл.). Да глытаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слі́на, ‑ы, ж.

Цягучая вадкасць, якая выдзяляецца асобымі залозамі ў поласці рота чалавека і жывёлы і садзейнічае змочванню і пераварванню ежы. [Кузьма:] — Ды такая паляндвіца! Свіціцца проста. У мяне аж сліна пацякла, калі ўбачыў. Ермаловіч. [Пніцкі] ўжо .. у смак гаворкі ўваходзіў: пырскаў слінаю, патрасаў плячыма. Чорны. Стаіць ураднік, выцірае рукавом сліну з рота, твар злосны і крывіцца ад знявагі. Каваль.

•••

Глытаць сліну гл. глытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Абл. Глытаць. Падводчык развязаў торбу, сунуў мне лусту хлеба з вяндлінай, а сам пачаў каўтаць халоднае малако з бутэлькі. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лкацьглытаць’ (Нас., Яруш.), польск. łkać ’плакаць; выдаваць, плачучы, кароткія гукі’, чэш. lkáti ’рыдаць, наракаць’, ’хапаць губамі паветра пры спякоце’, славац. lkať ’рыдаць’. Паўн.-слав. lъkati, параўн. літ. lùk! для абазначэння моцнага глытання, lùkinti ’прагна піць’, ст.-грэч. λύζω ’ікаю, плачу, трасуся’, ст.-ірл. slucimглытаць’, с.-в.-ням. stickenглытаць, плакаць’. І.‑е. *(s)leuk‑/*(s)leug‑глытаць’. Гл. таксама локаць, лохнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слі́на, -ы, ж.

Цягучая вадкасць, якая выдзяляецца ў поласці рота чалавека і жывёлы і садзейнічае змочванню і пераварванню ежы.

Глытаць сліну — з зайздрасцю, з прагнасцю глядзець на што-н. смачнае, прывабнае, але недаступнае.

Пырскаць слінай — гаварыць узрушана, з гневам, абурэннем і пад.

|| прым. слі́нны, -ая, -ае.

Слінныя залозы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Глыну́ць. Гл. глыта́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)