Мы́шчалка ’выступ або патаўшчэнне на канцах касцей шкілета, якое служыць для прымацавання мышц або ўваходзіць у склад сучлянення’ (ТСБМ), расон. мы́шчалкі ’суставы пальцаў на руцэ’ (Шатал.). З рус. мы́щелка, мыщелок ’шчыкалатка’, ’галоўка касці’ (Крукоўскі, Уплыў, 72), якія Гараеў (221) выводзіць з мышка, мышь. Не зусім пераканаўча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярста́т ’ткацкі станок’ (Шат., Інстр. II, Уладз.); ’варштат, сталярны станок’ (Сцяшк.), ст.-бел. верстатъ, варстатъ, ворстатъ ’майстэрня, варштат’ (1582 г.). Запазычана са ст.-польск. warsztat < ням. Werkstatt ’майстэрня, месца працы’ (Гараеў, 1896, 67; Праабражэнскі, 1, 76; Фасмер, 1, 300; Брукнер, 603; Шанскі, 1, В, 64; Булыка, Запазыч., 56).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мажу́ха, мажжу́ха ’ядловец звычайны, Juniperus communis L.’ (віц., смал. Кіс.; Інстр. II). Паводле Фасмера (2, 637), звязана, відавочна, з мозак (гл.), менавіта з *mozgjъ ’з моцнай драўнінай’ (Гараеў, 212). Ягіч (AfslPh, 8, 654) і Зубаты (AfslPh, 15, 479) супастаўляюць гэту лексему з літ. mãzgas ’вузел’, тады мажу́ха — ’вузлаватая дрэва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прашчалы́ка ’хлопчык ці дзяўчынка, якія любяць падглядваць’ (Нас.), прашчалы́га ’прайдзісвет, махляр, круцель’ (ашм., Стан.). Рус. прощелы́га ’прайдзісвет, жулік, ашуканец; насмешнік’. Рускае слова ўзводзяць да щель ’шчыліна’ (гл. шчэлка) і ўключаюць ў семантычны рад пройдоха, проныра, пролаза (гл. Гараеў, 283; Праабражэнскі 2, 137; Фасмер, 3, 387). Пранікненне з рускай мовы?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саніта́р ’асоба малодшага медыцынскага персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад.’ (ТСБМ). З рус. санита́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое, магчыма, з франц. sanitaire ’які мае дачыненне да аховы здароўя’ з дапамогай суф. ‑ар‑ (Гараеў, 451; Фасмер, 3, 557).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́хмістр, вахмістраваць ’вахмістр’ (БРС; параўн. і Нас.). Ст.-бел. вахтмистр (з XVII ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. вахмістр, рус. ва́хмистр. Запазычанне з польск. wachtmistrz (а гэта з ням. Wachtmeister). Гл. Булыка, Запазыч., 58; Смірноў, Западн., 71; Гараеў, 40; Шанскі, 1, В, 27. Непасрэдным запазычаннем з ням. лічыць слова Праабражэнскі (1, 68).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́хта 1 ’вахта, пост’ (Нас., БРС). Ст.-бел. вахта (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Рус. ва́хта, укр. ва́хта. Запазычанне з польск. wachta < ням. (Гараеў, 40; Фасмер, 1, 280; Шанскі, 1, В, 27) або прама з ням. Wacht (Праабражэнскі, 1, 68).
Ва́хта 2 ’хвалі на рацэ; кругі ад кінутага ў ваду прадмета’ (Сцяц.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́сце выкл. здзіўлення (Нас.). Рус. во́сьте ’тс’. З вось (гл.) і те. Фасмер (4, 34) лічыць те скарочанай формай рус. займ. тебе, ст.-слав. тебѣ, а не старой формай дав. скл. адз. л. ст.-рус., ст.-слав. ти ’табе’, як мяркуюць Гараеў (362 і наст.) і Дурнаво (Очерк, 293). (Гл. Фасмер, 4, 34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пацеміць ’заўважыць, прыкмеціць здалёку’ (Яруш.). У выніку семантычнага пераносу ў дзеяслова цяміць ’разумець’. Як і рус. тямить ’тс’, тям ’розум, памяць’, а таксама ўкр. тямити ’кеміць’ пад уплывам кеміць ’тс’. Гараеў (383); Петарсан (Аг. Arm. St., 136); Фасмер (4, 141) лічаць роднаснымі да ўсх.-слав. лексем ст.-грэч. τημελέω ’клапачуся, ахоўваю’, τημελής ’дбайны, руплівы*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баро́хтацца ’борацца, вазіцца’ (Нас.). Рус. бара́хтаться. Гараеў (12) і Шахматаў (ИОРЯС, 7, (2), 353–354) звязвалі гэтыя словы з боро́ться, баро́цца. Фасмер (1, 124) сумняваецца. Іншыя лічаць, што гэта ўтварэнне ад гукапераймальнага барах (гл. Шанскі, 1, Б, 41; Лапацін, ЭИРЯ, II, 139–149). Сюды, магчыма, адносіцца і барахма́цца ’дужацца’ (Касп.), з іншым «суфіксам» рус. (пск.) барыхма́ться.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)