пасту́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пастукаць у дзверы, акно і пад., даючы знаць аб сваім прыходзе, просячы ўпусціць куды‑н. Міхаіл Сцяпанавіч Гаранскі нечага чакаў: усё яму здавалася — вось-вось нехта павінен прыйсці і пастукацца ў дзверы. Сабаленка. Вырашылі пастукацца ў акно, спытацца, што за сяло наперадзе. Пестрак. Віктар Гараеў нясмела пастукаўся ў дзверы да Рыгора Яўхімавіча. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Партнёр ’удзельнік якой-небудзь гульні, размовы і пад.’ (ТСБМ). З рус. партнёр ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78) < франц. partenaire, англ. partner (Гараеў, 449; Фасмер, 3, 210).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кап ’наплыў, нарасць на дрэве’ (ТСБМ), рус. кап ’тс’. Да капаць (Гараеў, Доп., 1, 16). Параўн. таксама кануць (гл.). Іншыя меркаванні гл. Фасмер, 2, 183.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баку́лы ’вочы’, баку́ла ’абманшчык’, баку́ліць ’дурыць, абманваць’ (Нас.). Хутчэй за ўсё да рус. баку́лить ’гаварыць, базікаць’ (< ба́каць, ба́ять, гл. Гараеў, 9; Фасмер, 1, 111). Значэнне ’вочы’, магчыма, другаснае. Параўн. абаку́ліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́счырк ’завітушка на пісьме, звычайна ў канцы слова або чыйго-небудзь подпісу’, ’след бліскавіцы, рэактыўнага самалёта’ (ТСБМ). З рус. росчерк, якое з раз‑/рос‑ і черкну́ть/черкать < черта́ (Гараеў, 413; Фасмер, 4, 344).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заце́й, заце́ў ’падахвочванне’ (Нас.). Рус. затея, уст. затей, пск., смал. затев, укр. затія, уст. затіва (Грынч.). Ст.-рус. затѣи, затѣя (XVII ст.). Утворана бязафіксным шляхам у ст.-рус. ад затѣяти, затѣвати (XVI, XVII стст.), прэфіксальнага да *тѣвати (параўн. выцяваць ’выдумляць’, выцяванне ’выдумка’, Нас.). Корань параўноўваюць з таіць (гл.) са зменай ai — ě (Гараеў, 114; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1959, 2, 7–8) з лат. tĩtît ’злаваць, раздражняць’, tĩtinât ’тс’ (Мюленбах-Эндзелін, IV, 207–208; Фасмер, 2, 82) ці разглядаюць як пераафармленне дѣяти (Гараеў, 114; КЭСРЯ, 159). Першая гіпотэза здаецца больш пераканаўчай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магне́зія ’вокіс, або соль магнія’ (ТСБМ) запазычана з рус. навуковай тэрміналогіі — магнезия, якое з ням. Magnesia або з н.-лац. magnesia < грэч. Μαγνησία — назва мясцовасці ў Фесаліі, горада ў Лідзіі (Гараеў, 448; Фасмер, 2, 556).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паласну́ць ’моцна ударыць, пакінуўшы след, рану (звычайна чым-н. рэжучым)’ (ТСБМ, Мядзв., Др.-Падб., Юрч.). Рус. полосну́ть ’ударыць нажом’. Гараеў (Доп., 2, 29) і Кіпарскі (ВЯ, 1956, 5, 136) узводзяць да паласа (гл.) (гл. яшчэ Фасмер, 3, 315).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пасшыме́чваць, драг. посшымэчуваты ’паскідваць, параскідаць’ (Клім.). Генетычна да шамацець ’шумець, шапацець’, але семантыкай бліжэй да рус. кур., дан. шемотну́ться ’кінуцца’. Паходзіць з аргатычнай прыстаўкі ше‑ і метать ’кідаць’ (Гараеў, 421; Фасмер, WuS, 3, 200; ён жа, 3, 427).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Барліна ’барка, вялікая лодка, баржа, вялікі рачны човен’ (БРС, Янк. I, Маслен., КЭС, лаг.), бэрліна (Бесар., 153). Рус. берли́нка ’від рачнога судна на Дняпры і Сожы’, укр. берли́на, берлі́на ’від чаўна, баржы на Днястры’. Паводле Брукнера, 21; Клюге, Seemannsspr., 88; Корбута, PF, 4, 482, ад назвы месца Berlin (як і назва карэты рус. берли́н). З іншага боку, Гараеў, а за ім і Безлай, Novejše, 10–11, вылучаюць іншую версію (Гараеў: сувязь з польск. berło, укр. берло ’палка, жэзл’; Безлай прыводзіць слав. адпаведнасці: славен. brlȁ ’агароджа, частакол у рацэ’ і да т. п.). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 158.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)