Дынаміт ’дынаміт’ (БРС). Рус.динами́т, укр.дунамі́т. Назва, якую прыдумаў вынаходнік дынаміту Нобель на аснове грэч.δύναμις ’сіла’ і якая зрабілася міжнароднай. Параўн. ням.Dynamit, франц.dynamite. Гл. Фасмер, 1, 515 (дадатак Трубачова); Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 122.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
coiner
[ˈkɔɪnər]
n.
1)
а) чака́ншчык манэ́таў
б) фальшы́ваманэ́тчык
2) ствара́льнік, вынахо́днік -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
contriver
[kənˈtraɪvər]
n.
1) той, хто пляну́е
2) вынахо́дца -ы, вынахо́днік -а m., вынахо́дніца f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
НАВА́ТАР (ад лац. novator абнаўляльнік, вынаходнік),
стваральнік новага, прагрэсіўнага ў любой галіне дзейнасці. Садзейнічае паскарэнню навук.-тэхн. прагрэсу, сац.-эканам. развіццю. Наватарства — рыса творчай асобы, звязаная з пачуццём новага, пошукам шляхоў павышэння прадукцыйнасці працы, вынаходніцтвам і рацыяналізацыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАГЕ́Р (Daguerre) Луі Жак Мандэ (18.11.1787, Кармейз-ан-Парызі, Францыя — 10.7.1851),
французскі вынаходнік у галіне фатаграфіі. Па прафесіі мастак. У 1822 стварыў першую дыяраму. Распрацаваў спосаб атрымання незнікаючых адбіткаў, які быў названы дагератыпіяй — першы з вядомых спосабаў фатаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́ЛТАН (Fulton) Роберт (14.11.1765, Літл-Брытэн, цяпер г. Фултан, ЗША — 24.11.1815),
амерыканскі вынаходнік. З 1786 жыў у Вялікабрытаніі, з 1797 у Парыжы, дзе ў 1803 стварыў невял. паравое судна. У 1807 у ЗША пабудаваў першы колавы параход «Клермонт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
artificer
[ɑ:rˈtɪfəsər]
n.
1) ма́йстра -ы m., раме́сьнік -а m.; кваліфікава́ны рабо́тнік
2) вынахо́днік -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Я́БЛАЧКАЎ Павел Мікалаевіч (14.9.1847, с. Жадаўка Пензенскай вобл., Расія — 31.3.1894),
рускі вынаходнік у галіне электратэхнікі, ваен. інжынер і прадпрымальнік. Скончыў Мікалаеўскае інж. вучылішча (1866) і Тэхн. гальванічную ўстанову (Пецярбург, 1869). Ваен. службу праходзіў у Кіеве. Пасля адстаўкі пераехаў у Маскву, дзе з 1873 нач. службы тэлеграфа Маскоўска-Курскай чыгункі. Асн. вынаходка — эл. свечка («свечка Я.») — эл. дугавая лямпа без рэгулятара адлегласці паміж вугальнымі электродамі (1875; запатэнтавана ў Парыжы, 1876). Сканструяваў эл. машыну пераменнага току для сілкавання свечкі, дынамамашыны, гальванічныя элементы і інш.; вынайшаў трансфарматар (1876), з дапамогай якога вырашыў праблему адначасовага ўключэння ў эл. ланцуг некалькіх лямпаў. У 1879 выказаў ідэю цэнтралізаванага вырабу эл. энергіі і перадачы яе па сетках да месца спажывання; арганізаваў «Т-ваэл. асвятлення П.М.Яблачкаў-вынаходнік і К°» і электрамех. з-д у Пецярбургу.
нямецкі вынаходнік у галіне паліграфіі. У 1796 прапанаваў вырабляць формы высокага друку шляхам хім. апрацоўкі вапняковага каменю. У 1798 распрацаваў спосаб плоскага друку — літаграфію. Пазней сканструяваў літаграфскі станок і ў 1806 адкрыў першую майстэрню ў Мюнхене. Выдаў кн. «Поўнае кіраўніцтва па літаграфіі» (1818).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДО́ (Baudot) Жан Марыс Эміль (11.9.1845, Маньё, Францыя — 23.3.1903),
французскі вынаходнік у галіне тэлеграфіі. Стварыў першую практычна прыдатную да эксплуатацыі сістэму шматразовага тэлеграфавання перадачай раўнамерных кодавых пасылак эл. току (1874—76). Першыя Бадо апараты пачалі дзейнічаць у 1877 на тэлеграфнай лініі Парыж—Бардо. Імем Бадо названа (1927) адзінка скорасці тэлеграфавання — бод.