wymagać

незак.

1. патрабаваць, вымагаць;

2. czego мець патрэбу ў чым

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bnötigen vt вымуша́ць; (D) вымага́ць (што-н. ад каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

extort

[ɪkˈstɔrt]

v.t.

1) вымага́ць, вымуша́ць (гро́шы, абяца́ньне)

2) абдзіра́ць; браць ха́бар

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

паручы́цца, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑ручыцца; зак.

Даць паруку за каго‑, што‑н. у чым‑н. [Начальнік:] — Толькі глядзі, каб не падвяла мяне. Ты ж чула, я паручыўся за цябе. Сабаленка. Навязваць жа людзям сваю волю, вымагаць ад іх, каб яны рабілі іменна так, а не іначай, мы не маем права, бо хто можа паручыцца за тое, што мы не памыляемся? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вымага́цца несов.

1. безл. тре́боваться;

ад ле́пшых ву́чняў і ~га́лася бо́лей — от лу́чших ученико́в и тре́бовалось бо́льше;

2. страд. вымога́ться; тре́боваться; см. вымага́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРЫВІЛЕ́Й 1492, Аляксандраў прывілей,

агульнадзяржаўны заканадаўчы акт ВКЛ, выдадзены вял. кн. Аляксандрам у Вільні 6.8.1492 пасля абрання яго на велікакняжацкі пасад. Меў характар феад. канстытуцыі ВКЛ, якая замацоўвала асновы дзярж. і грамадскага ладу, пануючае становішча баяр і іх вярхоў — паноў. Складаецца з 33 артыкулаў. П. пацвердзіў з частковымі зменамі ўсе прывілеі баярству, выдадзеныя папярэднімі вял. князямі. Важнай уступкай буйным феадалам было юрыд. афармленне вял. паўнамоцтваў Рады Вялікага княства Літоўскага, куды ўваходзілі вышэйшыя саноўнікі дзяржавы і радавітая знаць, сваякі вял. князя. П. устанавіў, што вял. князь не мае права адмяняць або змяняць законы, пастановы і судовыя рашэнні, прынятыя разам з Радай. Яе пастановы, прынятыя большасцю галасоў, павінны былі выконвацца вял. князем. Рада дзейнічала пад кіраўніцтвам вял. князя, а ў выпадку яго адсутнасці самастойна вырашала пытанні агульнадзярж. значэння. Прывілей вызначыў асновы адм., цывільнага і крымінальнага права. Службовым асобам было забаронена вымагаць у падначаленых падачкі звыш устаноўленых плацяжоў. Былі акрэслены прынцыпы прызначэння і пазбаўлення дзярж. пасад. П. пацвердзіў абавязковы характар мясц. прававых звычаяў. Дзярж. пасады і зямельныя ўладанні мелі права атрымліваць толькі ўраджэнцы ВКЛ (польскай шляхце гэта забаранялася). У П. абвяшчалася неабходнасць вынясення справядлівых судовых рашэнняў, забараняліся хабары і судзейская неаб’ектыўнасць, устанаўліваліся пэўныя тэрміны разгляду спраў. Напісаны на лац. мове.

А.​П.​Грыцкевіч.

т. 13, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

necessitate

[nəˈsəsɪteɪt]

v.

рабі́ць неабхо́дным, патрабава́ць, вымага́ць чаго́

His broken leg necessitated an operation — Яго́ная злама́ная нага́ вымага́ла апэра́цыі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ransom1 [ˈrænsəm] n. вы́куп;

demand a ransom патрабава́ць вы́куп

a king’s ransom вялі́кая су́ма; вялі́кі куш;

hold smb. to ransom

1) вымага́ць вы́куп за каго́-н.

2) шантажы́раваць каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

blackmail

[ˈblækmeɪl]

1.

n.

1) шанта́ж -у́ m.

2) гро́шы, вы́мушаныя шантажо́м

2.

v.t.

1) шантажава́ць

2) вымага́ць гро́шы пагро́замі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

schröpfen vt

1) пуска́ць кроў (хвораму)

2) перан. выма́гаць гро́шы, абіра́ць (каго-н.)

3) надсяка́ць, надраза́ць (кару)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)