Жэ́ґліць ’паліць’ (шчуч., З нар. сл., 42). В.-луж. žehlic ’прасаваць’, ’мігцець’, žehlić so ’тлець’, чэш. žehliti ’прасаваць’, разм. ’скардзіцца’, славац. zehliť ’прасаваць’. Улічваючы выбухны характар ґ і геаграфію, відаць, з польск., дзе зафіксавана żeglić ’слаба паліцца, тлець’. Паходжанне слова звязана з жэгаць, жыгаць, жгаць (гл.), прычым, калі дапускаць рэдуплікацыю, магчыма гаварыць і аб варыянтнасці l‑r (параўн. серб.-харв. жа̏грити ’паліць’, рус. дыял. жа́грить ’моцна паліць печ’), падобнай да вар’іравання жураць — жуляць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zwarty
1. шчыльны; густы; кампактны; сціслы;
2. самкнуты; згуртаваны; з’яднаны; шчыльны;
zwarty szyk — самкнуты (шчыльны) строй;
3. лінгв. выбухны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Д,
пятая літара бел. і некаторых інш. слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай Д («дабро»), што ўзнікла на аснове грэка-візант. устаўнай Δ («дэльта»), У старабел. графіцы абазначала гукі «д», «д’», «дз’» («вода», «день», «людзи»), мела таксама лічбавае значэнне «чатыры». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумны звонкі выбухны пярэднеязычны гук «д» («дарога», «дуброва»), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў — парны да яго па звонкасці-глухасці гук «т» («кладка», «сад»). Уваходзіць у склад дыграфаў «дж» («ураджай») і «дз» («дзіва»).
А.М.Булыка.
т. 5, с. 556
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ваґе́ра 1 ’зух’ (гук ґ выбухны) (Нас.), вогер, вогерка ’тс’ (КТС). Насовіч падае таксама вогер, якое тлумачыць, як ’жарабец’ і як ’угарь-молодец’. Ці не сюды рус. огурь, огурный, огуряться, якія прыводзіць Фасмер (3, 120), лічачы іх няяснымі, а таксама рус. ухарь? Укр. вагера ’тс’. Семантычна вогер, вагера можна наблізіць да агура ’неслух’ (Бяльк.), агурань ’грубіян, неслух’ (Нас.). Паводле версіі Карскага, Белорусы, 176, вогер ’жарабец’ < цюрк. ajge̥r. Далей семантычны пераход ’жарабец’ > ’зух (пра чалавека)’, што пацвярджаецца наступнай паралеллю: адлётныя (коні) (Нас.) — адлёт ’зух’ (Бір. дыс., КТС). Параўн. Рудніцкі, 1, 289.
Ваге́ра 2 ’танец на кукішках’ (Нас.). Няясна. Магчыма, звязана з папярэднім.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валацу́га ’бадзяга’ (БРС, КТС, Шпіл., Гарэц., Шн. Песні, КЭС), валацака, валацуха ’тс’ (КЭС), валацэнга ’тс’ (Сцяшк. МГ), валачай ’тс’ (Сцяшк. МГ, КТС, Сцяц.), валацуга, валачун ’тс’ (Сцяшк. МГ), валачашчы (КТС, КЭС, Федар., 7), валачага ’ўцякач’ (Аніміле, 6, гук г выбухны). Рус. волочуга, волочужничать, укр. волонцюга, волоцюгувати. Трэба меркаваць, што шматлікія марфолага-фанетычныя варыянты гэтага слова з’яўляюцца вынікам кантамінацыі формы, запазычанай з польскай мовы (параўн. валацэнга), і ўласнабеларускіх іменных утварэнняў ад дзеяслова валачыцца ’хадзіць, цягацца, бадзяцца’ (параўн. валачай, валачага). Магчымы таксама аналагічны ўплыў слоў з блізкай семантыкай; параўн. валачай і гультай; валачага і бадзяга, туляга; валацуга і зладзюга і пад. Валацужыць, валацужнік, валацужніцтва да валацуга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГУКАПЕРАЙМА́ННЕ,
анаматапея, 1) у мовазнаўстве ўмоўная імітацыя тых ці іншых гукаў рэчаіснасці фанет. сродкамі пэўнай мовы (напр.: «ква-ква», «мяў», «цік-так»). Умоўнасць выяўляецца ў тым, што адно і тое ж гучанне ў кожнай мове перадаецца па-свойму: па-беларуску певень крычыць «кукарэку», па-англійску cock-a-doodle-doo. Карэнныя гукапераймальнікі-выклічнікі з’яўляюцца асновай ўтварэння шматлікіх слоў у мове, у першую чаргу дзеясловаў: «кукарэку < кукарэкаць < кукарэканне», «бух < бухаць < буханне < выбух < выбухны» і г.д. 2) У паэзіі імітацыя з дапамогай гукаў мовы тых ці іншых прыродных гукаў. Дасягаецца і назапашваннем гукапераймальных слоў, і падборам слоў з аднароднымі, блізкімі гукамі. Інструментоўка на асобныя (перш за ўсё зычныя) гукі можа асацыятыўна ўзнаўляць свіст, грукат грому, шум і рокат вадаспаду: «У горных жорнах перацёрты, // Па схіле, як па латаку, // Паток ссыпаўся, распасцёрты, // І ніцма падаў у раку» (М.Лужанін).
А.І.Падлужны (у мовазнаўстве).
т. 5, с. 525
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
stop1 [stɒp] n.
1. перапы́нак, па́ўза;
bring smb. to a (dead) stop прыму́сіць каго́-н. замаўча́ць;
make a stop спыня́цца, рабі́ць па́ўзу;
without a stop без перапы́нку
2. прыпы́нак, супы́нак; затры́мка;
be at a stop не зру́шыцца з мёртвай кро́пкі;
come to a full stop дайсці́ да кра́ю, зайсці́ ў тупі́к
3. прыпы́нак, супы́нак, прыста́нак;
Is this a request stop? Ці гэта прыпынак па запатрабаванні?
4. каро́ткае знахо́джанне, прыпы́нак;
make a stop in Paris спыні́цца ненадо́ўга ў Пары́жы
5. ling. знак прыпы́нку;
a full stop кро́пка
6. mus. кла́пан (духавога інструмента)
7. ling. выбухны́ зы́чны гук
♦
pull all the stops out зрабі́ць усё магчы́мае, наці́снуць на ўсе педа́лі, дзе́йнічаць усі́мі сро́дкамі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
к 1, нескл., н.
1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка».
2. Глухі, заднеязычны, выбухны зычны гук.
к 2, прыназ. з Д.
Спалучэнне з прыназоўнікам «к» выражае:
Прасторавыя адносіны
1. Ужываецца пры абазначэнні кірунку руху або дзеяння ў бок якога‑н. прадмета або асобы, якія ўсведамляюцца як прасторавая мяжа ці мэта; тое, што і да (у 1 знач.). Ісці к сыну. Зваць к сабе. Хіліцца к захаду. □ З ведама Букрэя ладзіцца дзед Талаш у свой паход к Доўгаму Броду. Колас. Сялом вясковы гарманіст Ідзе к дзяўчатам на вячоркі. Хадыка.
Часавыя адносіны
2. Ужываецца пры абазначэнні накіраванасці дзеяння да пэўнай часавай мяжы. Зжаць жыта к нядзелі. □ Схіляецца дзень к надвячорку. Колас. Збіралася к начы на дождж. Чорны.
Аб’ектныя адносіны
3. Ужываецца пры абазначэнні накіраванасці да таго, што з’яўляецца матывам, стымулам гэтага дзеяння; тое, што і да (у 9 знач.). Клікаў ён народ свой к волі. Колас.
4. Ужываецца пры абазначэнні накіраванасці стану, уласцівасці або дзеяння да чаго‑н., сувязі ўласцівасці або прыметы з чым‑н.; тое, што і да (у 11 знач.). Мы — беларусы з братняю Руссю разам шукалі к шчасцю дарог. Клімковіч. Шырай жа к праўдзе дарогу! Крапіва. Ахвота бліжэй к дому быць. Грахоўскі. // Ужываецца ва ўстойлівых спалучэннях (зняважлівых выразах, лаянкавых словах). Усё роўна пойдзеш к чортавай матары, басяк! Колас.
5. Ужываецца пры абазначэнні далучэння да чаго‑н.; тое, што і да (у 7 знач.). Каласок к каласку ў снапы Клапатліва збірае рука. Астрэйка.
Мэтавыя адносіны
6. Ужываецца пры абазначэнні мэты дзеяння або прызначэння прадмета. Пячэнне к чаю. □ Як песня птушкі раніцою К жыццю ўздымае поле, гай, — Вось так і ты, паэт, спявай, Каб вечна песня маладою Жыла ў народзе. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)