Ашчало́паквыбоіна, няроўнасць’ (Касп.). Да прасл. ščьlpъ (рэканструкцыя Махэка₂, 105) ці ščьlbъ (рэканструкцыя Трубачова, Проспект, 85) параўн. укр. шчовб, щолопок ’вяршыня гары’, чэш. člupek ’вяршыня гары; бугарок; ямка, у якую сцякае вада’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нуро́к ’нырок, ныранне’ (Яруш.), ’від дзікай качкі’ (Сцяшк.), нюрок ’нырок, ныранне’ (Сл. ПЗБ), курком ’нырцом’ (Сл. ПЗБ), укр. нурок ’дзікая качка; нырок’, рус. куроквыбоіна на дарозе’, польск. nurek ’нырок; нырэц; пануры чалавек’. Гл. нырок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dent1 [dent] n. умя́ціна, выбо́іна

make a dent in smth. скараці́ць ко́лькасць чаго́-н. (асабліва грошай);

make a dent in one’s fortune infml праманта́чыць бо́льшую ча́стку свайго́ бага́цця

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

калдо́біна, ‑ы, ж.

Выбоіна, ямка на дарозе. Дарога была гразкая, уся ў калдобінах, і матацыкл то рэзка падкідвала ўгору, то шпурляла ў бакі, то гойдала і калыхала, як човен на хвалях. Краўчанка. Адзін з грузавікоў.., заходзячыся сіплым выццём, спрабаваў выбрацца з калдобіны, але калёсы буксавалі. Мележ. // Паглыбленне, упадзіна на мясцовасці або на дне вадаёма. Прыходжу нарэшце з кошыкам па грыбы — зноў свежыя калдобіны чарнеюць. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчарбі́на, ‑ы, ж.

1. Шчыліна, дзірка на месцы зуба. Даўно на месцы шчарбіны вырас новы зуб, але мянушка Крывы Зуб так і засталася за Венькам... Шыловіч.

2. Зазубрына, выбоіна, выемка і пад. у выглядзе невялікай ямкі. Вуліцы былі вышчарбленыя і, здавалася, яшчэ адчувалі боль ад тых шчарбін. Сабаленка. / у перан. ужыв. Прагаліна раптам павузела, а ніжэй, паміж стваламі таполяў, ператварылася ў нейкую незвычайную шчарбіну. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rut [rʌt] n.

1. каляі́на, выбо́іна

2. прывы́чка, руці́на;

I was stuck in a rut and decided to look for a new job. Мяне засмактала руціна, і я вырашыў пашукаць іншую работу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Асе́ліна ’сядзіба, двор, хата’ (Бяльк.). Назоўнік з суфіксам ‑іна, які ўжываецца для ўтварэння назваў месц ад назоўнікавых ці прыметнікавых асноў: яміна, цаліна або слоў са значэннем выніку дзеяння: выбоіна. У першым выпадку трэба дапусціць незафіксаванае прамежкавае *аселя (укр. оселя), ад якога аселіна; у другім — магчыма назоўнік разглядаць як аддзеяслоўны, ад дзеяслова асяліць, асяліцца. Гл. сяло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раўчу́к, раўча́к ’невялікі ручай’, ’неглыбокі роў з вадой’, ’калдобіна, выбоіна, далок’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Яшк., Ян.), ’канаўка пад капяжом хаты для сцёку вады’ (Яшк.), ’рэчка’ (Ян.), раўча́г (слаўг., Яшк.), раўчо́к (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ро́ўчак (Сл. ПЗБ). Утворана з выкарыстаннем суф. ‑(ч)ак/‑(ч)ук з агульнай семантыкай ’нешта малое ад пэўнай назвы’, параўн. ваўчак, ваўчук, хлапчук і пад. Адсюль роў‑ + ‑чук ці равок + ‑ук/‑ак > раўчу́к, раўча́к, ро́ўчак ’малы роў’. Гл. роў1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каўдо́біна

1. Яма, выбоіна на дарозе (Зах. Бел. Др.-Падб., Касц. Мсцісл. Бяльк., Слаўг.). Тое ж каўдобіна (Слаўг.).

2. Яма з вадой на лузе (Касц. Бяльк., Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Каляві́на ’каляя’ (Бяльк., Жд. 3. Нас.; лаг., Яшк.), ’мокрая сенажаць’ (Жд. 3), калягіна ’каляя’ (Шат.), калягінка ’тс’ (Кліх). У асноўным ц.-бсл. і ўсх.; рус. пск., асташк., цвяр. калявинавыбоіна на дарозе’, рбсл., смал. калявіша, кур., арл. ’каляя’, калевина ’тс’, раст. ’калужа, стаячая вада. яма з вадой’, смал. (зах., у Даля), тул., зах.-бран., варонеж., кур., пск., валаг., сіб. колевина ’каляя’, пск., асташк., цвяр. коле- вина. смал., росл. колевинавыбоіна на дарозе’. Інавацыя ў сумежных гаворках, хутчэй за ўсё на базе каляіна (< каляя, да кола, гл.) з устаўным ‑β‑, аб гэтым сведчыць форма калявіна з менай г/β. Паколькі мена пратэзы г/β больш натуральная для паўднёва-заходняй тэрыторыі, тут, магчыма, мена j/b — параўн. ДАБМ. к. 49. Сцяцко (Афікс. наз., 143–144) мяркуе аб суфіксе ‑авін‑а (‑явін‑а), параўн. калюгакалюгавіна, полазпалазавіна. Суфікс генетычна складаны, слоў тыпу каляя, калюга і пад. многа, як і суфіксальных кантамінаваных варыянтаў, таму нельга выключыць нрапапаванай вышэй этымалогіі. Звяртаюць на сябе увагу рус. пск., асташ., цвяр. каёвка ’каляя’, колёвина ’кожнае выцягнутае паглыбленне, рубец’ у сувязі з арханг. калёвки ’выстругаць^ фігурныя профілі дошак або брускоў’, магчыма, аманімія спрыяла пашырэнню (сістэмнасці) запазычанай асновы (гл. калёўка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)