выбо́іна, -ы, мн. -ы, -бо́ін, ж.

1. Паглыбленне на паверхні чаго-н., выбітае ўдарам.

2. Яма на дарозе ад язды.

Дарога ў выбоінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выбо́іна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. выбо́іна выбо́іны
Р. выбо́іны выбо́ін
Д. выбо́іне выбо́інам
В. выбо́іну выбо́іны
Т. выбо́інай
выбо́інаю
выбо́інамі
М. выбо́іне выбо́інах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

выбо́іна ж. (углубление на поверхности чего-л.) выбо́ина; (на дороге — ещё) уха́б м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выбо́іна, ‑ы, ж.

Паглыбленне на паверхні чаго‑н., выбітае ўдарам. Выбоіны ад куль на сценах дамоў. // пераважна мн. (выбо́іны, ‑ін). Ямы на дарозе, выбітыя калёсамі; калдобіны. Воз мякка падскокваў на выбоінах каляін, пакідаючы за сабой шэры, узвіхраны коламі пыл. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уха́ба, -ы, мн. -ы, уха́б, ж.

Выбоіна на дарозе.

Калёсы падскакваюць на ўхабах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калдо́біна, -ы, мн. -ы, -бін, ж.

Выбоіна, яма на дарозе; паглыбленне або ўпадзіна на дне вадаёма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́бай ’выбаіна’ (Гарэц., Байк. і Некр., КСП), вы́баіна (Мат. Гом.), выбо́іна (Шат., БРС), выбо́й (КЭС, лаг., Жыв. сл.), укр. ви́бій ’ямка ў земляной падлозе; выбоіна’, вибо́іна, рус. вы́бой, выбо́ина ’тс’, польск. wybójвыбоіна’. Ад выбіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уха́ба, ‑ы, ж.

Выбоіна, калдобіна, няроўнасць на дарозе. Рыпяць драбіны, падскакваючы на ўхабах. П. Ткачоў. Дарога была няроўная, слізкая, з ухабамі, сані кідала з боку на бок. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбо́ина ж. (углубление) выбо́іна, -ны ж.; (на дороге — ещё) вы́бай, -баю м., калдо́біна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вандо́л ’невялікая выбоіна, ямка’ (КЭС, Касп.); ’ухаба, выбай, калдоба’ (Яшк.), вандола (Сцяшк. МГ). З польск. wędół ’тс’ (Брукнер, 597).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)