рум

(ст.-польск. rum, ад с.-в.-ням. rum)

1) месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць плыты;

2) уст. месца пагрузкі; вольнае месца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

vacancy

[ˈveɪkənsi]

n., pl. -cies

1) пустэ́ча f.

2) незаня́тае стано́вішча, вака́нсія f.

3) свабо́днае, незаня́тае ме́сца

a vacancy in a motel — во́льнае ме́сца ў матэ́лі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пленэ́р

(фр. plein air = вольнае паветра)

1) жывапіс на адкрытым паветры (у процілегласць жывапісу ў майстэрні);

2) перадача паветранага асяроддзя і натуральнага асвятлення ў творы жывапісу.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

vacancy [ˈveɪkənsi] n.

1. незаня́тая паса́да, вака́нсія;

fill a vacancy заня́ць паса́ду;

There are some vacancies for drivers. Патрабуюцца вадзіцелі.

2. незаня́ты пако́й; во́льнае ме́сца (у гатэлі)

3. бязду́мнасць, няўця́мнасць; няўва́жлівасць; безудзе́льнасць;

the vacancy of her expression абыя́кавасць яе́ вы́разу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прага́ліна, ‑ы, ж.

1. Незарослае дрэвамі месца ў лесе; палянка. На палянках, на прагалінах.. гэтага лесу мы пасвілі кароў або коней. Ермаловіч. // Голае, пазбаўленае покрыву месца на якой‑н. паверхні. Ад белай выкашанай прагаліны аж сюды на ржышча цягнуліся крывыя свежыя зялёныя пракосы. Пташнікаў.

2. Вольнае месца паміж чым‑н. Туман растаў, угары завіднелася шэрае, з сінімі прагалінамі, неба. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́жыцца, ‑жыцца; незак.

1. Падвяргацца пражанню.

2. Разм. Пячыся на сонцы. Вымушаная раней увесь час пражыцца на санцапёку, .. [Паліна Фёдараўна] цяпер заўсёды знаходзіла вольнае месца пад парусінавым грыбам. Паслядовіч.

3. Зал. да пра́жыць (у 1 знач.).

пражы́цца, ‑жыву́ся, ‑жыве́шся, ‑жыве́цца; ‑жывёмся, ‑жывяце́ся; зак.

Разм. Патраціць на пражытак. Але Бачурка ведаў, што Сашка рызыкне пайсці да бацькі толькі тады, калі яны пражывуцца да апошняй капейкі. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПА́ЎЛАЎСКАЯ «РЭСПУ́БЛІКА», Паўлаўская «Рэч Паспалітая», маёнтак Паўлава (Мерач) у Віленскім пав. (цяпер у Літве), дзе ў 2-й пал. 18 ст. былі праведзены кардынальныя сац.-эканам. рэформы. Уладальнік Паўлава (маёнтак атрымаў найменне ў 1767 ад імя гаспадара) П.​К.​Бжастоўскі (гл. ў арт. Бжастаўскія) ажыццявіў комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні становішча сялян, якое рэгулявалася статутамі 1769 і 1791. Сялянам дадзена асабістая вольнасць, яны атрымалі ў вечнае карыстанне вял. гаспадаркі, з якіх неслі павіннасці, права на вольнае карыстанне пушчай, права распараджацца маёмасцю, займацца рамёствамі і гандлем. Было ўведзена шырокае сял. самакіраванне на ўзор парламента з 2 палат, сял. суд і войска, ашчадна-пазыковая каса, дзе сяляне маглі атрымаць пазыку грашыма, збожжам і жывым інвентаром; пабудаваны школа, аптэка. Сяляне П.«р.» ўдзельнічалі ў паўстанні 1794. Не маючы магчымасці трымаць маёнтак пад рас. уладай, у канцы 1794 Бжастоўскі прадаў яго, аднак асн. палажэнні статута маёнтка захоўваліся. Праведзеныя ў духу Асветніцтва рэформы садзейнічалі развіццю капіталіст., грашовых адносін у сял. гаспадарцы, павышэнню дабрабыту насельніцтва. Рэформы Бжастоўскага сустрэлі варожыя адносіны большасці землеўласнікаў і ўхваляліся перадавымі коламі Рэчы Паспалітай.

В.​С.​Пазднякоў.

т. 12, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вільго́та 1 ’адліга’ (Яруш., Нас., КТС). Запазычана з польск. wilgota ’макрата, вільгаць, вільготнасць’.

Вільго́та 2 ’ільгота, аблягчэнне’ (Нас.); ’выгада’ (карм., Мат. Гом.), перан. ’прыволле, раздолле’ (Юрч.). Укр. вільгота ’ільгота, аблягчэнне’, палес. вильгота ’тс’, рус. вольгота ’вольнае жыццё, воля, вольнасць, аблягчэнне’; ’прастор’; ’вызваленне ад дзяржаўнай павіннасці’. Беларуская лексема ўзнікла з ільгота з прыстаўным в‑. Рускія дыялектныя формы, магчыма, з’яўляюцца вынікам кантамінацыі з лексемай воля. Параўн., аднак (Шанскі, 1, В, 154–155). Украінская лексема, відаць, запазычана з бел. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нара́іць, ‑аю, ‑аіш, ‑аіць; зак.

1. каго-што. Параіць, парэкамендаваць для якой‑н. мэты каго‑, што‑н. З тыдзень абшываў Іван Андрэя Ермаліцкага. І не сам хадзіў набівацца — людзі параілі гаспадару добрага шаўца. Грахоўскі.

2. з інф., каму і без дап. Даць параду зрабіць што‑н. Потым бегма кінулася [Галя] з аўдыторыі, быццам ёй хто параіў: хутчэй, хутчэй на вольнае паветра, набяры яго поўныя грудзі, і табе лягчэй стане. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёз ’зазор’ (гродз., Нар. сл.), лёзны ’свабодны, нічым не заняты’ (Бяльк.), ’пусты, лёгкі’ (КЭС, лаг.), ’неказырны’ (Янк. I), сувалк. loźniak ’агароднік, бедны селянін, які жыве за вёскай’ (КСПГ), ст.-бел. лезный, лиозный, люзный ’вольны’ (з XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. luz (польск. luz, каш. loz, lóz ’вольнае месца’), luźny ’свабодны, разрознены’, якія паходзяць з ням. los ’свабодны, з зазорам’ < ст.-в.-ням., с.-в.-ням. los ’свабодны, расслаблены’, ’гарэзлівы’ (Слаўскі, 4, 393; Булыка, Запазыч., 192). Гл. яшчэ лёс 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)