во́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́льны во́льная во́льнае во́льныя
Р. во́льнага во́льнай
во́льнае
во́льнага во́льных
Д. во́льнаму во́льнай во́льнаму во́льным
В. во́льны (неадуш.)
во́льнага (адуш.)
во́льную во́льнае во́льныя (неадуш.)
во́льных (адуш.)
Т. во́льным во́льнай
во́льнаю
во́льным во́льнымі
М. во́льным во́льнай во́льным во́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыво́лле, -я, н.

1. Шырокае адкрытае месца, прастора.

Лугавое п.

2. Поўная свабода, вольнае жыццё.

Тут п. для дзіцячых гульняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэзурбані́зм, ‑у, м.

Кірунак у горадабудаўніцтве 20 ст., які супрацьпастаўляе буйным гарадам вольнае рассяленне сярод сельскай прыроды.

[Ад фр. de..., des... і лац. urbanus — гарадскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́льны, -ая, -ае.

1. Свабодны, незалежны.

Вольныя людзі.

Вольная праца.

2. Свабодны, нічым не абмежаваны.

Вольнае жыццё.

В. вецер.

Вольнаму воля (пра чалавека, які можа паступаць па сваім меркаванні).

3. Нікім, нічым не заняты.

Вольнае месца ў вагоне.

Вольная пасада (вакантная). Вольная хвіліна.

4. Не абмежаваны якімі-н. перашкодамі, прадметамі, бязмежны; які знаходзіцца на свабодзе.

В. акіян.

В. ход.

5. Не абмежаваны якімі-н. правіламі, законам.

В. продаж сельскагаспадарчых прадуктаў.

6. Нястрыманы, які выходзіць за межы прынятых норм.

Вольнае абыходжанне.

7. Свабодалюбны.

Вольная думка, натура.

8. Не заціснуты, не замацаваны ў чым-н.

В. канец вяроўкі.

Вольныя рухі або практыкаванні — гімнастычныя практыкаванні без прылад.

Вольны верш — від рыфмаванага сілаба-танічнага верша, у якім у адвольнай паслядоўнасці спалучаюцца радкі з рознай колькасцю стоп.

Вольны горад — самастойны горад-дзяржава ў Сярэднія вякі.

Вольны пераклад — не літаральны пераклад.

Вольны стыль — у спартыўных спаборніцтвах: стыль плавання, які выбірае сам плывец.

Па вольным найме — аб службе неваенных у ваеннай установе.

|| наз. во́льнасць, -і, ж. (да 2, 5 і 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прасцёл ’выжатае месца (гароху і да т. п.)’ (петрык., Шатал.). Да прасцілаць, прасцяліць (гл. пра- і слаць, сцяліць); відаць, ’вольнае месца, на якое можна што-небудзь рассцілаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́дступвольнае месца, якое пакідаецца ў пачатку радка рукапіснага або друкаванага тэксту’ (БРС); ’адкрытая прастора паміж лясамі, дварамі, будынкамі’ (Яшк.). Рус. о́тступ, укр. ві́дступ, польск. odstęp, чэш. odstup, серб.-харв. о̀дступ, балг. отстъп, макед. отстап. Аддзеяслоўнае ўтварэнне да адступіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

казакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Быць казаком, весці вольнае жыццё казака. // Паводзіць сябе зухавата, смела, рызыкуючы жыццём. — А заўтра я цябе да цешчы на хутар завяду. Спакайней там. Чалавек ты пар[ты]йны, і не варта вось так казакаваць перад немцамі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́на, ‑ы, ж.

Тое, чым накрываюць (апінаюць) што‑н. Алесь не спяшаўся. Ён пасадзіў Майку ў чацвёртыя сані, захутаў яе ногі мядзведжай апонай і працягнуў лейцы на вольнае месца. Караткевіч. // Тое, што ахутвае, ахінае з усіх бакоў. Праз шараватую апону вільготнай смугі прабіваецца сонца, асвятляючы абрысы вялікага горада. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырванасця́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Чырванасцяжны полк. // Які атрымаў пераходны чырвоны сцяг. Мы разумеем, што працуе чырванасцяжная ўдарная брыгада, і мы крычым ёй калектыўнае прывітанне. Галавач.

2. Які складаецца, састаўлены з чырвоных сцягоў. Чырванасцяжнае, вольнае Зарыва ўдоўж і ўшыр... Стомлена выйшаў са Смольнага На вуліцу правадыр. Грачанікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прага́ліна, ‑ы, ж.

1. Незарослае дрэвамі месца ў лесе; палянка. На палянках, на прагалінах.. гэтага лесу мы пасвілі кароў або коней. Ермаловіч. // Голае, пазбаўленае покрыву месца на якой‑н. паверхні. Ад белай выкашанай прагаліны аж сюды на ржышча цягнуліся крывыя свежыя зялёныя пракосы. Пташнікаў.

2. Вольнае месца паміж чым‑н. Туман растаў, угары завіднелася шэрае, з сінімі прагалінамі, неба. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)