во́льны, -ая, -ае.
1. Свабодны, незалежны.
2. Свабодны, нічым не абмежаваны.
3. Нікім, нічым не заняты.
4. Не абмежаваны якімі
5. Не абмежаваны якімі
6. Нястрыманы, які выходзіць за межы прынятых норм.
7. Свабодалюбны.
8. Не заціснуты, не замацаваны ў чым
Вольныя рухі або практыкаванні — гімнастычныя практыкаванні без прылад.
Вольны верш — від рыфмаванага сілаба-танічнага верша, у якім у адвольнай паслядоўнасці спалучаюцца радкі з рознай колькасцю стоп.
Вольны горад — самастойны горад-дзяржава ў Сярэднія вякі.
Вольны пераклад — не літаральны пераклад.
Вольны стыль — у спартыўных спаборніцтвах: стыль плавання, які выбірае сам плывец.
Па вольным найме — аб службе неваенных у ваеннай установе.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)