Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бяздзе́тны
1. (бясплодны) únfruchtbar, steríl;
2. (якіне маесваіхдзяцей) kínderlos
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
СТЭРЫЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. sterilis бясплодны),
1) знішчэнне мікраарганізмаў і іх спор. Ажыццяўляецца фіз. (кіпячэнне, праграванне сухой парай, парай пад ціскам, ультрафіялетавае і іанізавальнае выпрамяненне, ультрагук), хім. (апрацоўка газападобнымі рэчывамі і растворамі хім. прэпаратаў) метадамі, з дапамогай бактэрыяльных фільтраў. Робіцца з мэтай прадухілення заносу мікраарганізмаў у арганізм чалавека і жывёл, недапушчэння мікробнага разбурэння розных матэрыялаў (харч., лек.), выключэння мікробнага забруджвання пры мікрабіял. даследаваннях і інш. У медыцыне і ветэрынарыі стэрылізуюць перавязачныя і шыўныя матэрыялы, дыягнастычнае і лек. абсталяванне, пажыўныя асяроддзі. посуд і інш. Пашырана таксама ў мікрабіялогіі, харч. прам-сці (разам з пастэрызацыяй).
2) С. палавая — уздзеянне на арганізм чалавека або жывёлы з мэтай пазбаўлення здольнасці аднаўлення патомства пры захаванні эндакрыннай функцыі палавых залоз. Гл. таксама Стэрыльнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ГА,
бярозавы чорны грыб, бясплодная форма губавага базідыяльнага грыба інанотуса скошанага (Inonotus obliquus) сям. гіменахетавых. Пашырана пераважна ва ўмераных шыротах Паўн. паўшар’я. На Беларусі трапляецца паўсюдна; паразітуе на ствалах дрэў, пераважна бяроз. Выклікае стваловую гніль драўніны.
Споры грыба, што трапілі ў рану жывога дрэва, прарастаюць у бясплодныміцэлій і ўтвараюць Ч. — шчыльны, шурпаты нараст або наплыў з чорнай, патрэсканай паверхняй, дыям. да 50 см. Унутр. тканка цвёрдая, амаль дравяністая, карычневая. Пладовае цела грыба развіваецца пад карою пасля гібелі дрэва; мае выгляд плоскай распасцёртай масы даўж. да 3 м, шыр. 20—30 см., з размешчаным на паверхні аднаслойным трубчастым гіменафорам. Споры яйцападобныя, гладкія, бясколерныя. Экстракт Ч. (бефунгін) мае біягенныя стымулятары, выкарыстоўваецца ў медыцыне.