боўць, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл. боўтаць — боўтнуць і боўтацца — боўтнуцца. А тут Толя вадою знячэўку — як плюхне!.. Ты да яго, а ён — боўць, боўць рукамі і нагамі і паплыў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Боўт ’рыбацкая прылада боўтаць ваду’ (КЭС, лаг., Нас., Янк. I), таксама бо́ўтка (Касп., Мядзв.), бо́ўтала (Нас.). Рус. болт, укр. бовт ’тс’. Бернекер (118) лічыць, што слова звязана з bьlt‑ (гл. бо́ўтаць). Фасмер (1, 190) памылкова хоча бачыць тут сувязь з рус. і г. д. болт ’болт’, польск. bełt (< н.-ням. (bolt(e), гал. bout). Параўн. боўтаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курзо́ліццабоўтаць пысай пойла’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

болта́тьI несов.

1. (жидкость) разг. бо́ўтаць;

2. (чем-л.) матля́ць; маха́ць; мата́ць; целяпа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́баўткі ’вадкасць, узбоўтаная і вылітая ў іншы посуд’ (Нас.). Ад вы́баўтаць, бо́ўтаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баўтало жэрдка, якой заганяюць рыбу ў сетку’ (З жыцця). Утварэнне да баўта́ць, бо́ўтаць, борт (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бартыха́цца ’боўтацца’ (Касп.). Мабыць, гукапераймальнае, як і іншыя словы гэтага тыпу: бел. баро́хтацца, рус. бара́хтаться, буры́хтаться ’вазіцца’, буры́хтатьбоўтаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талада́хаць, талада́хатэбоўтаць (пра вадкасць)’ (драг., Нар. лекс.). Імітатыў (гукаперайманне) з т. зв. “вертыкальнай заменай” л/д, параўн. талалыхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бултыха́ть несов., разг.

1. (с шумом бросать в жидкость) бу́хаць;

2. см. бултыха́ться 1, 2;

3. (взбалтывать) бо́ўтаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Баўто́нка ’баўтушка, пойла’ (Касп.), ’корм для коней’ (Інстр. III). Параўн. бо́ўтанка ’корм для цялят’ (Інстр. III). Форма баўто́нка — яўна гібрыдная. Калі ад боўтаць рэгулярна ўтвараецца боўтанка, то ад баўта́ць павінна быць баўта́нка. Баўто́нка, мабыць, узнікла метатэзай з боўтанка пад уплывам баўтаць або ж гэта гіперкарэктная форма (‑о‑ замест этымалагічнага ‑а‑) пры перанясенні націску (бо́ўтанка → (баўта́нка) → баўто́нка). Усё да баўтаць, боўтаць (гл.). Таксама гібрыдным здаецца і рус. дыял. (пск.) болтонка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)