1. Сагнуўшыся, надламацца. Шыла заламалася ў падэшве бота.
2.Разм. Крута завярнуць убок (пра дарогу, рэчку і пад.). У лагчыне, праз мост пераскочыўшы, каленам заламаўся шлях.Скрыган.
3.перан. Страціць сілу, разбег. Гэта на нашых грудзях Заламаліся хвалі, Што над Еўропай, Як чорная ноч, бушавалі.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Піня́га (з шавецкага рамяства) (Сержп. Грам.), польск.pinku, репка ’шавецкі цвік, шавецкая шпілька, якой прыбіваюць падэшву да бота’. З ням.Pinne ’тс’ (Варш. сл., 4, 195) < (н.-ням.pfinne, в.-ням.pfln, англа-сакс. /ля) < с.-ірл.Ьепп ’рог’ (Васэрцыер, 173). Гл. таксама пяняга ’кавалак скуры’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
наўко́ла, прысл. і прыназ.
Разм.
1.прысл. Тое, што і навокал (у 1, 2 знач.). Цікаўныя вочы хлопца дапытліва пазіраюць наўкола.Васілёнак.
2.прыназ.зР. Тое, што і навокал (у 3, 4 знач.). Гунава ўстаў, прайшоў наўкола стала і падкінуў наском бота бутэльку.Самуйлёнак.Тым часам наўкола фурманкі ўсё прыбываў гурт.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Панара́д ’каркас, аснова калёс’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’ткацкі станок’ (Мат. Гом., Нар. сл.), ’поўны камплект колаў’ (Інстр. I), ’другарадныя часткі бота: сцелькі, заднікі і інш.’ (Гарэц.), ’усе ткацкія прылады’ (Сцяшк. МГ, Інстр. II), понара́д ’тс’ (Влад.), панаро́д ’калёсы з драбінамі; матэрыял на ніз ботаў’ (Др.-Падб.). Беларускі рэгіяналізм. Утворана пры дапамозе прыст. па‑ ад нарад (гл.) або як бязафіксны дэрыват ад *панарадзіць < нарадзіць (гл.); далей да рад. У інш. слав. мовах з іншымі прыстаўкамі: рус.снаря́д ’снасць, прылады’, чэш.nářadí ’прылады’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апо́рак ’стары бот з адрэзанай халявай’ (БРС). Значэнне ’нікчэмны чалавек’, зафіксаванае ў Дукоры (Жд.), — перанос асноўнага, пашыранага паўсюдна; параўн. ’зношаны абутак’ (Янк. Мат.), ’абутак з лыка’ (Інстр. I). Рус.опорок ’стары зношаны абутак’, ’распораты з бакоў стары бот’, ніз вопраткі, падкладка, футра, з якога спораты верх’, опорыш ’апорак’, а таксама ’халява, споратая з бота’; укр.дыял.опорки ’апоркі’. Славен.opǫ̑rek ’аборка; ануча на боце, да якой прымацоўваецца спражка ці шнурок’, — хутчэй за ўсё аўтаномная паралельная форма. Ад апароць (< опороти) ’распароць’ з суфіксам ‑ак (‑ъкъ): ’апораты бот’ (Сцяц., Нар., 153–154).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
насо́к, ‑ска, м.
1. Пярэдняя частка абутку, панчох і пад. Востры насок бота.// Пярэдняя частка ступні. [Андрэй] то кідаўся ўпрысядкі, то ўздымаўся на наскі і хвацка ішоў за дзяўчынай.Дуброўскі.Зарэцкі падняўся з крэсла, паківаўся на насках і выйшаў з пакоя.Хомчанка.
2. Пярэдняя частка якога‑н. прадмета (звычайна вузкая). Насок напільніка. □ Пракос ад пракосу аддзяляўся густою бародкаю травы, якое не падцінаў насок касы...Гартны.
3.Памянш.да нос; маленькі нос.
4.пераважнамн. (на́скі, ‑оў). Тое, што і шкарпэткі. Шура разувае чаравік, здымае .. насок.Навуменка.Ён пакаваў чамадан, а яна спяшалася давязаць яму наскі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умя́ць, умну, умнеш, у мне; умнём, умняце; пр. умяў, умяла; заг. умні; зак., што.
1. Прымяўшы, уціснуць, увагнаць у што‑н., куды‑н. Дзядзька.. выплюнуў з рота папяросу, спакваля расцёр яе, умяў наском бота ў пясок.Сачанка.
2. Націскаючы, зрабіць больш шчыльным. Умяць тытунь у люльцы.// Прымяць хадою, яздою; утаптаць, уездзіць. Умяць зямлю гусеніцамі трактара. □ Падэшвы яго [Шпакевіча] ботаў глыбока ўмялі намыты пясок на беразе.Чыгрынаў.
3.Разм. З’есці вялікую колькасць чаго‑н., прагна з’есці што‑н. Умяць цэлы бохан хлеба. □ [Дзядзька:] — Была б у калгасе сталовая, то капусты б міску вычарпаў, адбіўную б умяў ці верашчакі б талерку блінамі вымачаў.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпо́ра, ‑ы, ж.
1. Сагнутая на форме абцаса металічная дужка з зубчастым або гладкім кольцам, якая прымацоўваецца да задняй часткі бота наезніка і служыць для лепшага кіравання канём. Стражнік пахіснуўся на сядле, .. сціснуў шпорамі бакі каня.Мурашка.
2. Цвёрды завостраны рагавы выступ на нагах самцоў некаторых птушак, які служыць ім зброяй пры абароне ці нападзенні. [Певень] быў маладзец у поўным сэнсе гэтага слова — плечы і крылы яго адлівалі золатам, .. а на нагах красаваліся шпоры.Крапіва.Сораму — як у пеўня мяса па шпорах.З нар.
3. Спецыяльна зроблены для лепшага счэплівання з грунтам выступ або шып на вобадзе вядучага кола ці на звеннях гусеніц трактара.
[Ад ням. Sporn.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
улі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. уліп, ‑ла; зак.
1. Папасці ў што‑н. ліпкае, вязкае, прыстаць да чаго‑н. ліпкага, клейкага. Уліпнуць у смалу.
2.перан.Разм. Трапіць у непрыемнае, нялёгкае становішча; папасціся. — Аднак і ўліплі мы, браткі, з гэтым хлебам... — сказаў нехта з нас.Лынькоў.[Пан Вячорык:] — Дзейнічаць вам [агентам] трэба асцярожна, каб самім не ўліпнуць.Машара.
3.Разм. Шчыльна прытуліцца, прыпасці да чаго‑н. Высокі стары.. так даў Валі дарогу прайсці, што аж уліп плячыма ў сцяну І забраў з яе на сябе траха не ўвесь мел.Чорны.Арцыховіч уліп у зямлю і падрыхтаваўся да стральбы.Алешка.
4.Разм. Добра аблегчы, прыстаць (пра адзенне, абутак). Бот юхтовы — толькі скрып Ад новага бота, Да нагі ён проста ўліп — Чыстая работа.Бялевіч.
•••
Уліпнуць у гісторыю — тое, што і уліпнуць (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)