ха́бар, ‑у, м.

Грошы або рэчы, што даюцца каму‑н. як подкуп з мэтай атрымання пэўнай выгады; барыш. [Пётра:] Хто пасля князя тут галоўны будзе, каму ў ногі кінуцца ці хабар даць. Клімковіч. Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар. Бядуля. Калі трапляўся наведвальнік скупы на хабар, то Рабушка цягнуў справу так, што таму моташна рабілася. Новікаў. І толькі той для Жука блізкі сябар, Хто дасць у лапу хабар. Крапіва.

[Ад араб. habar — паведамленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магары́ч, магары́ш ’пачастунак асобы, якая атрымала прыбытак ад здзелкі’ (Нас., ТСБМ, Шпіл., Растарг., ТС), ’барыш’ (Нас.), ’аплата слугам за год’ (Чач.), магары́чнік ’асоба, якая любіць піць на барышах’, ’зводнік’ (Нас.). Ст.-бел. могоричъ ’магарыч’ (1598 г.), могаричникъ (1539 г.). Рус. могоры́ч, магары́ч, арэнб. магара́ ’падарунак’, укр. могори́ч, могри́ч ’пачастунак’, ст.-рус. могорьць (1496 г.). Праз рус. мову запазычана з цюрк. < араб. maḫārij ’выдаткі’ (Гл. Корш, AfslPh, 9, 654; Бернекер, 2, 67; Фасмер, 2, 635; Булыка, Запазыч., 205). Насовіч (287) памылкова з літ. magariczy ’выпіўка пасля торгу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАЛЮ́ТНАЯ СПЕКУЛЯ́ЦЫЯ,

захады банкаў і фірмаў, разлічаныя на атрыманне прыбытку ад змены курсу валют на валютных рынках. Ажыццяўляецца пэўнымі валютнымі аперацыямі ці наўмысным устрыманнем ад іх. Прасцейшая форма валютнай спекуляцыі — валютны арбітраж: валюта адной краіны па нізкім курсе купляецца за валюту другой краіны і рэалізуецца там, дзе курс гэтай валюты больш высокі; атрыманы барыш і ёсць спекуляцыйны даход. Валютная спекуляцыя можа прымаць і больш складаныя формы — маніпуляцыі па наўмысным зніжэнні курсу валют. Валютная спекуляцыя звязана з валютнай рызыкай, яе вынік залежыць ад правільнасці ацэнкі перспектыў вагання валютнага курсу. Мерапрыемствы па стрымліванні валютнай спекуляцыі звычайна ажыццяўляюць цэнтр. (нац.) банкі.

т. 3, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

На́вязка ’нешта навязанае’: навязкі навязваць (Л. Калюга), ’загавораная шаптухай ніцяная перавязка на балючым месцы’ (дзярж., Нар. сл.), ст.-бел. навязка, навезка, навеска (1444 г.) ’барыш, прыбытак; штраф’ (Гарб.): за шестеро коней no рублю грошей платити з навезкою. Да вязаць, першапачаткова ’тое, што прывязвалася’, у тым ліку пры ўзважванні ці вымярэнні — ’адрэзаная частка, якая прымацоўвалася да цэлага, каб не згубілася; даважка’, пазней ’дадатак звыш пэўнай меры’, ’прыбытак’, ’штраф’; старабеларускі юрыдычны тэрмін Булыка (Лекс. запазыч., 84) лічыць запазычаннем са ст.-польск. nawiązka ’тс’, што ў святле прыведзеных вышэй меркаванняў патрабуе дадатковай аргументацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kokos, ~u

м.

1. бат. какос (пальма і арэх);

2. ~y мн. разм. барыш, прыбытак;

robić ~y перан. займацца прыбытковымі справамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Стры́нґаль ‘той, хто першы раз выйшаў на калектыўную работу (плыты, касьба), навічок’, стрыга́льшчынабарыш, які ставіць стрынґаль для кампаніі, што прыняла яго разам працаваць’ (стаўб., З нар. сл.), стрынґе́ль ‘вельмі высокі чалавек’ (шчуч., Сл. ПЗБ), стры́нгель ‘худы, тонкі высокі чалавек’ (клец., Нар. лекс.; капыл., Нар. словатв.), стрынгаля́ ’падростак, хлапчаня’ (Сцяшк. Сл.), стрынгаля́вы ‘тонкі, зграбны (Сцяшк.), стрынгалява́ты ‘падгалісты, з тонкімі нагамі’ (стаўб., Жыв. сл.). З польск. stryngel ‘плытагон, які першы раз плыве ў горад’, далейшыя сувязі няясныя, магчыма, германізм, што датычыць у першую чаргу слова са значэннем ‘навічок’. Адносна значэння ‘высокі чалавек’ найбольш падыходзіць збліжэнне Санько (Крыўя, 1996, 1, 92) з літ. strigti, stringu ‘тырчэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lichwa

lichw|a

ж.

1. ліхвярства;

uprawiać ~ę — займацца ліхвярствам;

2. барыш; працэнты;

pożyczać na ~ę — пазычыць пад працэнты;

oddać z ~ą — аддаць з лішкам; адплаціць стакроць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Quam camus cassus, equus est melior mala passus

Лепш конь благі, чым пустая аброць.

Лучше конь хромой, чем пустая уздечка.

бел. Лепш пагана ехаць, чым добра ісці. Лепш мала, ніж нічога.

рус. Лучше хоть что-нибудь, чем ничего. Всё лучше того, как нет ничего. Малый барыш лучше большого наклада. Лучше даровое лыко, чем купленный ремень. Хорош и лунный свет, как солнца на небе нет.

фр. Mieux vaut peu que rien (Лучше меньше, чем ничего). Un petit gain vaut mieux que rien (Лучше маленькая прибыль, чем ничего).

англ. Better a lean jade that an empty halter (Лучше худая кляча, чем пустая уздечка).

нем. Etwas’ ist besser denn nichts (Что-нибудь лучше, чем ничего).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Melius aliquid quam nihil

Лепш што-небудзь, чым нічога.

Лучше что-нибудь, чем ничего.

бел. Хто не еў печані, той і вантробе рад. Хто салоўку не слухаў, той і дзеркачовай песні рад. Хто не бачыў новага, і старому дзівіцца. Добра таму і плеш, хто не бачыў нічога лепш.

рус. Все лучше того, как нет ничего (хоть и мало). Лучше мало, чем ничего. Хорош и лунный свет, как солнца на небе нет. Малый барыш лучше большого наклада. Лучше хоть что-нибудь, чем ничего.

фр. Mieux vaut peu que rien (Лучше немного, чем ничего).

англ. Better one small fish that an empty dish (Лучше одна маленькая рыбка, чем пустое блюдо).

нем. Etwas ist besser denn nichts (Что-то лучше, чем ничего).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Utilitas aliqua sequitur post tristia damna

Нейкая карысць ідзе за сумнай стратай.

Какая-то польза следует за грустной утратой.

бел. Дзе ёсць прыбытак, там ёсць і ўбытак. За баляваннем ідзе галадаванне. Без накладу барышу не нажывеш. Даводзіцца знайсці, даводзіцца і згубіць.

рус. Прибыль с убытком на одних санях спят. Прибыль с убытком на одном полозу ездят. Без накладу барыш не живёт. Прибыль с убылью в одном дворе живут.

фр. Il n’est mal dont bien ne vienne (Нет плохого, за которым бы не шло хорошее).

англ. Every cloud has a silver lining (У любой тучи есть серебряная кайма). That which is bitter to endure may be sweet to remember (Иногда бывает приятно вспомнить то, что было тяжело переживать).

нем. Erst ein Schlecken, dann ein armer Lecker (Сначала сластёна, затем бедный лакомка).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)