покуси́ться сов. зрабі́ць зама́х; (попытаться) паспрабава́ць, зрабі́ць спро́бу; (вознамериться) наме́рыцца, зрабі́ць наме́р; (посягнуть) паква́піцца, асме́ліцца (што-не́будзь зрабі́ць); см. покуша́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адва́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Асмеліцца зрабіць, сказаць што‑н., выявіць рашучасць, адвагу. Прайсціся трэці раз Сцёпка не адважыўся: лёгка магло стацца так, што хто-небудзь з суседзяў мог бы звярнуць на яго ўвагу. Колас. Хлопчыкі і дзяўчаткі, якія можа ўпершыню ў жыцці адважыліся адмераць доўгія кіламетры ад сваёй вёскі да мястэчка, ідуць купляць падручнікі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́шачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гульні ў шашкі, звязаны з ёй. Шашачны турнір. □ — А н-ну, хто са мною асмеліцца?.. От глядзіце, я пайшоў! — і.. [загадчык фермы] пасунуў сваю шашку далёка за лінію шашачнага поля. Палтаран. // Прызначаны для гульні ў шашкі. Шашачны столік. Шашачная дошка.

2. Размешчаны так, як размешчаны клеткі аднаго колеру на дошцы для гульні ў шашкі. У шашачным парадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нездарма́, прысл.

Разм. Не без падстаў, не без прычыны. Родная Балтыка! Сінь... Маякі... Любяць цябе Нездарма маракі. Жычка. [Шынкевіч:] — Нас выклікаюць у абком. — Ого! — устрапянуўся Каліта.. — Нездарма інструктар абкома сядзеў у нас цэлы тыдзень. Паслядовіч. // З намерам, не так сабе. Гамрэкелі зразумеў, што Саламон толькі прыкідваецца п’яным і што гэтую гулянку ён завёў нездарма. Самуйлёнак. Міхал адчуваў: механік падышоў нездарма, яму карціць пра нешта расказаць, ды не можа асмеліцца. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязду́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены чуласці, сардэчнасці; абыякавы. [Віктар] маўчаў, не мог асмеліцца сказаць.. [Нюры] «бывай», бо бачыў, што яна чакае не гэтага бяздушнага «бывай», а нечага большага — ну, хоць бы нейкай надзеі на новую сустрэчу. Дамашэвіч. І ці многа такіх ёсць бяздушных у нас, што не ўспомняць з падзякай сардэчнаю час, калі ў школе настаўніка першы ўрок узмацніў, падтрымаў наш няўпэўнены, крок? Дубоўка.

2. Халодны, сухі. Бяздушная ігра артыста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рашы́цца, рашуся, рэшышся, рэшыцца; зак.

1. Прыняць якое‑н. рашэнне абдумаўшы, знайшоўшы ў сябе сілы, смеласць на гэта; асмеліцца, адважыцца. Устаць і пайсці, што ён ужо колькі разоў памыкаўся зрабіць, Лабановіч не рашыўся, не хочучы пакрыўдзіць гаспадара і гасцей. Колас. Старанна абтрасла [Хіма] снег ад лапцей, падумала. Рашылася пайсці. Прайшла адзін пакой, другі. За сталамі людзі сядзяць, пішуць. Каваль.

2. Атрымаць тое або іншае рашэнне. Задача рашылася. Ураўненне рашылася.

3. Разм. Страціць што‑н. [Бабка:] — Мы ўсяго, усяго рашыліся, толькі што на сабе засталося, ды так сюды і ўвайшлі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

реши́ться

1. (принять решение) вы́рашыць, наду́маць, наду́мацца;

я реши́лся е́хать сего́дня я вы́рашыў (наду́маў, наду́маўся) е́хаць сяго́ння;

2. (отважиться) адва́жыцца; асме́ліцца;

он не зна́ет, на что реши́ться ён не ве́дае, на што адва́жыцца (асме́ліцца);

3. (окончательно определиться) вы́рашыцца;

де́ло реши́лось не в его́ по́льзу спра́ва вы́рашылася не ў яго́ кары́сць;

4. (лишиться чего-л., потерять что-л.) прост. стра́ціць, згубі́ць;

она́ сна реши́лась яна́ стра́ціла (згубі́ла) сон.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замахну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. чым, на каго і без дап. Узмахам падняць, адвесці (руку або які‑н. прадмет) для ўдару. [Наезнік] выхапіў з гарачкі шаблю і замахнуўся на Рыля. Колас.

2. перан.; на каго-што і без дап. Намерыцца зрабіць што‑н. вялікае, цяжкае, значнае. Шарэйку толькі іншым разам шкода было, што некалі, будуючы хату, на вялікае замахнуўся, бо тая камора, што была на правы бок ад сенцаў, стаяла пустая. Чыгрынаў. Што замахнуўся, тут высока, хлапчына гэта разумеў. Ён зрок узняў на Саламею, ён пакахаць яе пасмеў!.. Машара. // Зрабіць спробу незаконна захапіць што‑н., пазбавіць каго‑н. чаго‑н. Замахнуцца на чужое дабро. □ [Акупанты] нават не дапускалі думкі, што ў горадзе, у глыбокім тыле нехта асмеліцца замахнуцца на іх жыццё. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

truen

I

1.

vi (D) ве́рыць, давяра́ць, давяра́цца (каму-н.)

trau, schau wem — ≅ давяра́й, але́ ве́дай каму́

2.

(sich) асме́львацца; рызыкава́ць

sich nicht ~ etw. zu tun — не асме́ліцца [бая́цца] што-н. зрабі́ць

II

vt вянча́ць

sich ~ lssen* — вянча́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ośmielić się

ośmiel|ić się

зак. асмеліцца, насмеліцца, адважыцца, наважыцца;

~ę się zauważyć, że ... — вазьму на сябе смеласць заўважыць, што...;

ona nie ~iłaby się tego zrobić — яна не наважылася б гэта зрабіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)