украінскі жывапісец-пейзажыст. У 1861—68 вучыўся ў Пецярбургскай АМ, з 1874 яе акадэмік, з 1878 прафесар. Удасканальваў майстэрства ў Францыі, Германіі, Швейцарыі, Італіі. Пісаў рамант. пейзажы з эфектамі асвятлення: «Крымскі пейзаж» (1868), «У стэпе» (1874), «Сенакос», «На моры перад навальніцай» (абедзве 1878), «Зацішша» (1890) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РЖЫ (Іван Аляксандравіч) (28.9.1915, с. Худзякі Чаркаскай вобл., Украіна — 31.10.1971),
украінскі гісторык. Чл.-кар.АН Украіны (1958). Д-ргіст.н. (1953). Скончыў Адэскі ун-т (1941). Удзельнік Вял.Айч. вайны. З 1948 у Ін-це гісторыі АН Украіны (у 1958—71 нам. дырэктара). У 1963—68 адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення эканомікі, гісторыі, філасофіі і права АН Украіны. Аўтар прац па гістарыяграфіі і крыніцазнаўстве, сац.-эканам. і грамадска-паліт. гісторыі Украіны 18—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫКО́ЎСКІ (Міхаіл Дарымядонтавіч) (10.11.1801, Масква — 21.11.1885),
рускі архітэктар. Акадэмік архітэктуры (1831). Вучыўся ў Дз.І.Жылярдзі (з 1816). Выкладаў у Маскоўскім палацавым арх. вучылішчы (з 1836 яго дырэктар), у 1844 арганізаваў маст. класы (пазней Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства). Працаваў у стылі позняга класіцызму: будынкі біржы (1836—39) і Гарыхвостаўскай багадзельні (1839) у Маскве, у стылі несапраўднай готыкі — ансамбль сядзібы Марфіна пад Масквой (1837—38). Аўтар шэрагу культавых збудаванняў у Маскве і Пецярбургу. Адзін з першых прадстаўнікоў навук. рэстаўрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫ́НЧЫН (Мікалай Іванавіч) (нарадзіўся 28.2.1914, горад Зямлянск Варонежскай вобласці, Расія),
беларускі фізіёлаг. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1966). Доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1960). Скончыў Белацаркоўскі сельска-гаспадарчы інстытут (1937). З 1948 у медыцынскіх установах Расіі. З 1959 у Гродзенскім медыцынскім інстытуце (з 1969 прарэктар). У 1966—69 і з 1975 у Інстытуце фізіялогіі АН Беларусі. Навуковыя працы ў галіне фізіялогіі і паталогіі кровазвароту, параўнальнай і эвалюцыйнай геранталогіі. Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ШНІКАЎ (Віктар Міхайлавіч) (20.1.1904, г. Перм — 15.3.1987),
рускі жывапісец. Нар. мастак СССР (1969), акадэмікАМСССР (1954). Вучыўся ў Вышэйшым дзярж.маст.-тэхн. ін-це (1924—27, Ленінград). З 1948 праф., у 79 рэктар Ленінградскага ін-та жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. Аўтар карцін на гіст.-рэв. тэмы («У штабе абароны Петраграда», 1949, і інш.), партрэтаў С.С.Гейчанкі (1964), Б.Б.Піятроўскага (1971), «Пскавіцянка» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1948, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНЯДЗІ́КТАЎ (Анатоль Васілевіч) (30.6.1887, с. Зірган, Башкірыя — 9.8.1959),
рускі вучоны-юрыст. АкадэмікАНСССР (1958). Скончыў пецярбургскія політэхн.ін-т (1910) і ун-т (1912). Выкладаў у Яраслаўскім ун-це, Петраградскім політэхн ін-це і інш.ВНУ. Даследаваў арганізацыю кіравання прам-сцю і права дзярж. уласнасці. Аўтар прац па праблемах права і эканомікі: «Зліццё акцыянерных кампаній» (1914), «Прававая прырода дзяржаўных прадпрыемстваў» (1928), «Дзяржаўная сацыялістычная ўласнасць» (1948), «Арганізацыя дзяржаўнай прамысловасці ў СССР» (т. 1—2, 1957—61) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1949.
рускі жывапісец. Прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Пецярб.АМ (1782—97), выкладаў у ёй (з 1803 акадэмік, з 1812 праф.). Сярод вучняў яго сын А.А.Іванаў і К.П.Брулоў. У карцінах на гіст. тэмы падкрэсліваў ідэі патрыятызму і грамадз. подзвігу з уласцівымі акадэмізму тэатр. трактоўкай і антычнымі матывамі: «Смерць Пелапіда» (1800-я г.), «Подзвіг маладога кіяўляніна» (каля 1810), «Адзінаборства Мсціслава Удалога з Радзедзею» (каля 1812). Майстар акад. малюнка.
савецкі паразітолаг. Акад.АНСССР (1964; чл.-кар. 1960). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). З 1929 у Ін-це рыбнай гаспадаркі ў Ленінградзе; у 1935—40 і з 1942 у Заал. ін-це АНСССР (з 1962 дырэктар), з 1963 акадэмік-сакратар Аддз. агульнай біялогіі АНСССР. Навук. працы па агульных праблемах паразіталогіі, вывучэнні монагенетычных смактуноў і інш. груп плоскіх чарвей, іх экалогіі (фактары фарміравання паразітафауны рыб).
Тв.:
Моногенетические сосальщики, их система и филогения. М.; Л., 1957.
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1951). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў студыю пры Ленінградскім т-ры драмы (цяпер імя А.Пушкіна, 1927). Працаваў у тэатры-студыі, з 1928 у асн. трупе т-ра. Акцёр вял.драм. сілы. Сярод роляў: Самазванец («Барыс Гадуноў» Пушкіна), Аркашка Шчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Сямён Катко («Ішоў салдат з фронту» В.Катаева). З 1937 здымаўся ў кіно: Паўлаў («Акадэмік Іван Паўлаў»), Мусаргскі (у аднайм. фільме), Лапін («Верныя сябры»). Дзярж. прэміі СССР 1947, 1950, 1951 (двойчы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕЎ (Фёдар Якаўлевіч) (паміж 1753 і 1755, С.-Пецярбург — 23.11.1824),
рускі жывапісец. Скончыў Пецярбургскую АМ (1773), яе акадэмік з 1794. У 1773—77 удасканальваў майстэрства ў Венецыі, дзе пісаў пейзажы («Набярэжная Ск’явоні ў Венецыі», 1775, Нац.маст. музей Беларусі). Першы ў рус. жывапісе стварыў гар. пейзажы: «Выгляд Палацавай набярэжнай ад Петрапаўлаўскай крэпасці» (1800—02), «Красная плошча ў Маскве» (1801), «Від на горад Бахчысарай», «Плошча ў горадзе Мікалаеве» і інш.
Літ.:
Алексеев: Альбом / Авт.-сост. И.М.Жаркова. М., 1981.