СУ́ШКІН Пётр Пятровіч (8.2.1868, г. Тула, Расія — 17.9.1928),

расійскі вучоны ў галіне заалогіі. Акад. АН СССР (1923). Скончыў Маскоўскі ун-т (1889). З 1910 праф. Харкаўскага, з 1919 Таўрычаскага (г. Сімферопаль) ун-таў. З 1921 у Геал. і Заал. музеях, з 1927 акадэмік-сакратар аддзялення фізіка-матэм. навук АН СССР. Навук. працы па арніталогіі, зоагеаграфіі, параўнальнай анатоміі і палеанталогіі пазваночных.

т. 15, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)