цыку́та, ‑ы, ДМ ‑куце, ж.
Ядавітая травяністая балотная ці вадзяная расліна сямейства парасонавых. Травы розныя: валяр’ян, цыкута, святаяннік, а за імі, зусім у вадзе — трысцё, аер. Дубоўка.
[Ад лац. cicuta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
І́рны корань ’Acorus calamus L.’ (Кіс.). Рус. и́рный ко́рень, дыял. ир ’расліна Acorus calamus L.’, ирь ’расліна Acorus verus L.’, укр. дыял. ір ’аер’. У рускай пісьменнасці иръ, ирово корение ’аер’ зафіксавана з XVII ст. Форма ир — скарачэнне ад аир, запазычанне з тур. ágir < грэч. ἄκορος (Мяркулава. Очерки, 55). Гл. аер.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАРЭ́НІШЧАВЫЯ РАСЛІ́НЫ,
шматгадовыя расліны з падземнымі відазмененымі сцёбламі — карэнішчамі. На Беларусі найб. вядомыя сярод агароднінных (рэвень, спаржа, хрэн), лек. (аер, валяр’ян, гарычка, купена, ландыш, мыльнік), дэкар. (армерыя, ворлікі, канна, касач, півоня, фіялка, флёкс), дубільных (вадзяная грэчка, дуброўка), фарбавальных (дзівасіл высокі, маруна), кармавых (асака, каласнец, каласоўнік, купкоўка, метлюжок, цімафееўка), ядавітых (варанец, мудранка, цыкута, чамярыца) раслін, цяжкавынішчальнага пустазелля (хвошч, пырнік, свінакроп). Некат. К.р. (напр., каласнец) выкарыстоўваюць для замацавання сыпкіх пяскоў.
т. 8, с. 126
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нізкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Крыху нізкі, даволі нізкі. Нізкаватая столь. □ Яшчэ хвіліна — і ўжо добра чуваць было, што .. [Таццяна] гаворыць сваім густым, нізкаватым .. голасам. Зарэцкі. Мясціна была нізкаватая, па абодва бакі рос аер, пракідаліся лазовыя кусты. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каро́ўкі ’аер’ (Нар. сл.). Да карова (гл.), матывацыя няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
szuwar, ~u
м. бат.
1. аер (Acorus L.);
2. чарот
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІМІГРА́НТЫ [ад лац. immigrans
(immigrantis) які ўсяляецца] у біялогіі, усяленцы, жывыя арганізмы, якія ўсяліліся ў якую-н. мясцовасць, дзе раней іх не было. Называюць па мясцовасці, адкуль арганізмы перасяліліся (напр., амерыканскія, ціхаакіянскія),
і па часе. ўсялення. Час іміграцыі і яе напрамак вызначаюць паводле назіранняў або гіст. звестак. На Беларусі І. з’яўляюцца андатра, каларадскі жук, рамонак пахучы (амер.), шэры пацук, сярэбраны карась, аер (азіяцкія). І. называюць таксама асобныя клеткі, якія выходзяць з зародкаў органаў і даюць пачатак новым тканкам або органам.
Э.Р.Самусенка.
т. 7, с. 209
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Ляпе́ха, лепе́ха́ ’аер’, ’маннік вялікі, Glyceria L.’, сіва лепе́ха ’касач’ (ТС). Укр. лепеха́ ’чарот лясны, Scirpus silvaticus L.’ ’аер, Acorus calamus’, лепі́х ’маннік’, польск. liepiech ’асака, Carex’. Прасл. Lepexa (< lepati) ляпаць’, семантычна блізкага да lěpiti (Трубачоў, Эт. сл., 14, 117–119). Гл. таксама Фасмер, 2, 483; Слаўскі, 4, 166.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бабо́ўнік, ‑у, м.
1. Тое, што і бабок. Тут былі снітка, асот, бабоўнік, трысцё, сітнік, дуброўка, дзядоўнік, аер, гарлачыкі жоўтыя, лілея белая, ліпа, дзьмухавец, званочкі, ключыкі. Дубоўка.
2. зб. Сцяблы бобу.
3. Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства ружакветных, з насення якой вырабляецца міндальны алей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)